Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 2. Утварэнне Заходняй вобласці

Новыя дзяржаўныя органы на Беларусі, як і ва ўсёй дзяржаве, ствараліся ў рамках старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу — губернскага, павятовага, валаснога, у асобных населеных пунктах. У ходзе ўзяцця бальшавікамі дзяржаўнай улады ўзнікла Заходняя воб-ласць, якая аб'яднала Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую губерш i неакупаваныя нямецкімі войскамі часткі Віленскай і Гродзенскай губерняў. У межах вобласці апынулася тэрыторыя большай часткі Беларусі.

12

Пасля ўзяцця ўлады на першы план стала задача будаўніцтва новага дзяржаўнага апарату ў шырокім сэнсе гэтага слова, аргашзацьп юравання. Перш за ўсё патра-бавалася стварыць пастаянны выбарны орган для ўсёй Заходняй вобласці. Задачы арганізацыі такога цэнтра, па пастанове абласнога камітэта партыі бальшавікоў, бьш вырашаны на трох з'ездах, якія адбыліся ў Мінску ў другой палове лістапада 1917 г.: з'ездзе рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Другім з'ездзе камітэтаў Заходняга фронту і з'ездзе сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. Выбраныя гэтымі з'ездамі выканкомы, па пастанове Другога з'езда армій Заходняга фронту, былі аб'яднаны ў Выканком Саветаў Заходняй вобласщ i фронту. Ад з'езда рабочых і салдацкіх дэпу­татаў у выканком былі ўключаны 35 чалавек. Такая ж колькасць дэлегатаў была ўключана і ад сялянскіх дэпу­татаў. Ад франтавога з'езда ў выканком увайшло 100 чалавек. Для ўдзелу ў рабоце выканкома вобласці былі запрошаны 17 прадстаўнікоў прафесійных саюзаў. У аб-ласным выканкоме пераважалі балылавікі Заходняга фронту.

Пры гэтым унікальным было тое, што абласны орган улады аб'яднаў у сабе кіраўніцтва справамі фронту і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, якія складалі абласную тэрыторыю.

Пасля выбрання абласнога Выканкома Саветаў воб­ласці быў прыняты шэраг мер па фарміраванні апарату кіравання ствараемага цэнтра. На сваім першым пася-джэнні 26 лістапада 1917 г. выканком пастанавіў ства­рыць камісарыяты (аддзелы) для кіраўніцтва рознымі галінамі жыцця: ваенны, унутраных спраў, харчовы, фінансавы, зямельны, гандлю, прамысловасці, чыгунач-ны i шш. Таксама было прадугледжана стварэнне Каміса-рыята па нацыянальных справах. Аператыўным органам, які накіроўваў, аб'ядноўваў і каардынаваў работу камі-сарыятаў, стаў Прэзідыум абласнога Выканаўчага камі-тэта.

Напачатку Прэзідыум абласнога Выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласщ узначальвау М. Ц. Рагазінскі, потым — А. Ф. Мяснікоў. Ён быў і камандуючым арміямі

13

Заходняго фронту. На чале Савета Народных Камісараў быў пастаўлены К. Ланд эр, ён жа кіраваў і ўнутранымі справамь Юраунщтва складалася з людзей, якія выпад-кова апынуліся на Беларусі па ваенных акалічнасцях. Яны ігралі значную ролю ў захопе ўлады.

Паколькі Заходняя вобласць аб'ядноўвала ў сваіх ме­жах тэрыторыі з пераважнай большасцю беларускага на-сельніцтва, у гэтым сэнсе ў адрозненне ад шшьж такіх адзінак, якія узниоп у ходзе ўстанаўлення ўлады Саветаў, яна набывала калі не юрыдычна, то фактычна характар нацыянальнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Характэрнай асаблівасцю мясцовых дзяржаўных орга-наў улады і кіраўніцтва была неаднароднасць структур-най пабудовы і паўнамоцтваў. Для Саветаў і рэўкомаў былі характэрны памкненні да найбольшай самастойнасці у вырашэнні задач, што стаялі перад імі. Губернскія Саветы Беларусі бьш давол1 аўтаномнымі ў адносінах да абласнога Савета. Асабліва слабыя бьш сувяз1 Мінска з Віцебскам губернскім цэнтрам. Прадстаунт Вщебскай губерні не ўдзельнічалі ў стварэнні Аблвыканкомзаха ў лістападзе 1917 г.

Сам цэнтр заклікаў мясцовыя органы, насельніцтва да праяўлення «максімуму самастойнасці». «Асаблівых ды-рэктыў не чакайце, — гаварылася у тсьме ЦК партыі ад 4 лістапада 1917 г. на імя Аршанскай партыйнай ар-ганізацыі, — рабіце згодна рэзалюцый ЦК, апубліка-ваных у «Правде». Умацоўвайце і замацоўвайце заваёвы, наладжвайце ўрадавы апарат».

3 Петраграда ў правінцыі накіроўваліся камісары Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, упаўна-важаныя УЦВК, НКУС. Яны дапамагалі ўстанаўленню савецкай улады і на Беларусі.

Ствараючы дзяржаўны апарат, балыпавт лжвщавал1 старыя дзяржаўныя ўстановы. У першую чаргу лікві-даваліся тыя яго ключавыя звенні, якія аказвал1 щ маглі аказаць узброенае супраціўленне пераходу ўлады да Са­ветаў і рэўкомаў. Зацяжны характар прыняў працэс ліквідацыі органаў мясцовага самакіравання — дум і зем-стваў, якія займаліся пад наглядам новых улад чыста мясцовымі справамі.

14

У сваіх першых прававых актах і заявах Саветы і рэўкомы заклікалі насельніцтва захоўваць рэвалюцыйны парадак. На гэтым шляху для новай улады, якая зна-ходзілася ў стадыі станаўлення, існавалі немалыя цяж-касці. Раскрадалася і знішчалася маёмасць дзяржавы і фронту. Асабліва пацярпелі былыя панскія маёнткі іля­сы. Усё гэта называлася «разгулам дробнабуржуазнай стыхіі».