Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Круталевич в ворде.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
1.6 Mб
Скачать

§ 7. Змены ў праве

Працэс ліквідацыі нэпа і пераход да калектывізацыі сялянскіх гаспадарак у СССР выклікалі значныя змены ва ўсіх галінах права. Пачалася больш жорсткая цэн-тралізацыя і бюракратызацыя дзяржаўнага апарату, аб-межаванне правоў саюзных рэспублік у заканатворчасці. Згодна з Пастановай ЦК ВКП(б) ад.25 снежня 1931 г. «О практнческой работе хозяйственных органмзацнй», у БССР быў ліквідаваны Вышэйшы Савет народнай гаспа-даркі, а найбольш буйныя прадпрыемствы былі падпа-радкаваны непасредна наркаматам цяжкай прамысло-васці СССР і лясной прамысловасці СССР.

Значны ўплыў на цэнтралізацыю грамадзянска-прававых адносін у БССР зрабіла заканадаўства СССР аб падатках і крэдытах, што было выдадзена ў 1930—1932 гг.

Парушэнне грамадзянскіх правоў, асабліва права ўласнасці, атрымала шырокае распаўсюджанне пры канфіскацыі маёмасці ў «нэпманаў» і кулакоў. У іх адбіраліся прылады вытворчасці, усе пабудовы, прадпры-емствы (млыны, маслабойні і інш.), збожжа і іншая пра-дукцыя сельскай гаспадаркі, жывёла, а самі «кулакі», згодна з вызначэннем мясцовых камісій, падлягалі арыш-ту і зняволенню ці нават пакаранню смерцю або высыл-цы разам з сям'ёй у Сібір ці на поўнач. Толькі за лета

1930 г. у Беларускай ССР раскулачана 15629сялянскіх 2. Раскулачванне 1 вываз кулакоў з Беларускан гаспадарак

ССР адбываліся і ў наступныя гады3.

Права ўласнасці, згодна з Канстытуцыяй СССР, Кан-стытуцыяй БССР, мела дзве асноўныя формы сацы-

1 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 9.

  1. XII з'езд КПБ(б). Стэнаграфічная справаздача. С. 199.

  1. Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. С. 36-41.

196

ялістычнай уласнасці — дзяржаўную і кааператыўна-калгасную. Дапускалася таксама права асабістай уласнасці грамадзян на іх працоўныя даходы і зберажэнні, жылы дом, падсобную хатнюю гаспадарку і іншыя рэчы асабістага ўжытку. Такое абмежаванне права ўласнасці ў значнай ступені стрымлівала ініцыятыву грамадзян у развіцці вытворчасці тавараў народнага ўжытку і па-ляпшэнні дабрабыту працоўных горада і сяла.

Рэгламентацыя сямейнага права ў 30-я гады вызнача-лася пастановай ЦВК і СНК СССР «О запрешении абор-тов, увеличении материальной помощи роженицам, ус-тановлении государственной помощи многосемейным, расширениисетиродильныхдомов, детских яслей и дет-ских садов, усилении уголовного наказания за неплатеж алиментов и о некоторых изменениях в законодательстве о разводах» ад 27 чэрвеня 1936 г. Згодна з гэтым законам, уносіліся змены ў Кодэкс законаў аб шлюбе, сям'і і апецы БССР. Прадугледжвалася, што аліменты на ўтрыманне дзяцей павінны спаганяцца ў працэнтных адносінах да заработку адказчыка ў залежнасці ад колькасці дзяцей. Ускладнялася афармленне скасавання шлюбу і павышалася плата за яго скасаванне. Павы-шалася роля судоў у абароне правоў жанчын і дзяцей.

Крымінальнае права БССР, замацаванае ў Крымі-нальным кодэксе 1928 г., з пачаткам калектывізацыі пачало хутка мяняцца. Прымянялася сталінская формула аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму, праводзіліся жорсткія меры пакарання, парушэнні правоў чалавека. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 27 студзеня 1930 г. у Крымінальны кодэкс БССР быў унесены артыкул 941, у якім прадугледжвалася крымінальнае пакаранне за злоснае невыкананне паста-ноў і правіл, што забяспечвалі паспяховую калектывіза-цыю сельскай гаспадаркі, у тым ліку за продаж або забойства сваёй жывёлы (кароў, коней, свіней).

У гэты перыяд крымінальнае права набывае агульнасаюзны характар. У беларускі Крымінальны кодэкс уносяцца толькі тыя артыкулы, што папярэдне былі прынятыя вышэйшымі партый-нымі і дзяржаўнымі органамі СССР. У 30-я гады прымаюцца самыя жорсткія

197

законы, накіраваныя супраць «ворагаў народа», «шкод-нікаў», «дыверсантаў» і «раскрадальнікаў» сацыялістыч-най маёмасці. Пачатак гэтаму быў пакладзены Законам ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1932 г. «Об охране иму-щества государственных предприятий, колхозов и коопе-рации и укреплении общественной (социалистической) собственности», згодна з якім нават за нязначы крадзеж людзі караліся смяротнай карай або зняволеннем на 10 год. У 1933 г. быў выдадзены Закон СССР «Об ответст-венности служащих в государственных учреждениях и предприятиях за вредительские акты», па якому ні ў чым не вінаватых людзей аб'яўлялі шкоднікамі і дыверсантамі і каралі самымі цяжкімі мерамі. Яшчэ больш пачварным, нечалавечым быў Закон, прыняты 1 снежня 1934 г. «Об особом порядке расследования и рассмотрения уголов-ных дел о террористических актах против работников Советской власти». Асобы, абвінавачаныя па гэтаму закону, былі пазбаўлены права карыстацца дапамогай адваката, не маглі абскардзіць у касацыйным парадку прыгавор і нават не маглі падаць хадайніцтва аб памілаванні. Прыгавор аб вышэйшай меры пакарання падлягаў неадкладнаму выкананню. Гэты закон разам з Крымінальным кодэксам Беларусі і іншымі агульна-саюзнымі актамі таго часу даваў свабоду для правядзення масавых рэпрэсій сярод невінаватых людзей. Акрамя таго, выдаваліся розныя інструкцыі і загады НКВД СССР, Генеральнага пракурора і іншых службовых асоб і дзяржаўных устаноў. Напрыклад, 30 ліпеня 1937 г. народны камісар унутраных спраў М. Яжоў выдаў загад аб рэпрэсіраванні, а гэта значыць аб расстрэле або зняволенні на тэрмін ад 8 да 10 гадоў наступных катэгорый людзей:

«1. Бывшие кулаки, вернувшиеся после отбытия на-казания и продолжающие вести активную антисоветскую подрывную деятельность.

  1. Бывшие кулаки, бежавшие из лагерей или трудпо- селков, а также кулаки, скрывшиеся от раскулачивания, которые ведут антисоветскую деятельность.

  2. Бывшие кулаки и социально опасные элементы, состоявшие в повстанческих, фашистских, террористиче-

198

ских и бандитских формированиях, отбывшие наказание, скрывшиеся от репресснй шш бежавшие из мест заклю-чения и возобновившие свою антисоветскую преступную деятельность.

4. Члены антисоветских партий (эсеры, грузмеки...), бывшие белые, жандармы, чиновники, каратели, банди- ты, бандпособники, переправщики, реэмигранты, скрыв- шиеся от репрессий, бежавшне ш мест заключения и продолжающие вести активную антисоветскую деятель- ность.

  1. Изобличенные следственными и проверенными агентурными материалами наиболее враждебные и ак- тивные участники ликвидируемых сейчас казачье- белогвардейских повстанческих организаций, фашист- ских, террористических и шпионско-диверсионных контрреволюционных формирований...

  2. Наиболее активные антисоветские элементы из бывших кулаков, карателей, бандитов, белых, сектант- ских активистов, церковников и прочих, которые содер- жатся сейчас в тюрьмах, лагерях, трудовых поселках и колониях и продолжают вести там активную антисовет- скую подрывную работу...

9. Репрессии подлежат все перечисленные выше кон-тингента, находящиеся в данный момент в деревне — на промышленных и торговых предприятиях, транспорте, в советских учреждениях, и на строительстве»1.

Далей у гэтым загадзе ўсе рэпрэсіраваныя падзяляліся на дзве катэгорыі. Тыя, хто падпадаў пад першую катэ-горыю, «подлежат немедленному аресту и рассмотрению их дел на «тройках» — расстрелу; б) ко второй категории относятся все остальные менее активные, но все же враждебные элементы. Они подлежат аресту и заключе-нию в лагеря на срок от 8 до 10 лет, а наиболее опасные ш них — заключению на те же сроки в тюрьмы по опре-делению «тройки»2.

Дырэктывамі вышэйшых дзяржаўных устаноў плана-валася і колькасць людзей, якіх павінны былі рэп-

  1. Труд. 1992. 4 чэрв.

  2. Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. С. 53.

199

рэсіраваць мясцовыя органы НКУС. Так, па загаду нар-кома ўнутраных спраў БССР у 1937—1938 гг. мясцовыя органы НКУС павінны былі выявіць у сярэднім па кож-наму раёну па 300 замежных агентаў. Можна было і больш, але не менш. Напрыклад, у Асіповіцкім раёне з 1 студзеня 1937 г. было арыштавана 785 чалавек, сярод якіх было контррэвалюцыйных элементаў — 413, агентаў замежных разведак — 132, царкоўнікаў — 53, шкоднікаў — 34, дыверсантаў — 41, удзельнікаў Польскай вайсковай арганізацыі (якая ніколі не існавала)— 76, меншавікоў — 13, трацкістаў — 7 і інш.1

Разгляд такіх спраў праводзіўся ў сваёй большасці несудовымі органамі: «тройкамі», «двойкамі», «асобымі нарадамі НКВД» і іншымі, дзе галоўным доказам былі паказанні скатаваных людзей або ўвогуле не было ніякіх доказаў іх вінаватасці. Тым самым нават савецкае пра-цэсуальна-крымінальнае права ігнаравалася поўнасцю.

Пачынаючы з 1936 г. Беларуская ССР, як і іншыя саюзныя рэспублікі, была пазбаўлена права выдаваць свае законы аб судовым ладзе, судаводстве, крыміналь-ным і грамадзянскім кодэксах, бо ўсе гэтыя пытанні былі аднесены да кампетэнцыі СССР.

1 Тайны Кремлевского двора. Хроника кровавых событий. Мн., 1993. С. 81.