Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Гласарый

Багацце маўлення — гэта ўжыванне разнастайных моўных сродкаў.

Выразнасць маўлення — гэта нагляднае, вобразнае, малюнкавае вербальнае афармленне думак, якое забяспечваецца дарэчным, умелым ужываннем эпітэтаў, метафар, параўнанняў, фразеалагізмаў, парэмій, перыфразы і інш.

Дакладнасць — сэнсавая адпаведнасць асобных слоў, выказванняў знешнім рэаліям, сітуацыям або паняццям аб іх, а таксама выкарыстанне адзінак маўлення ў тых значэннях, што замацаваны за імі моўнай практыкай і прадстаўлены ў адпаведных кадыфікаваных лінгвістычных даведніках.

Дарэчнасць маўлення — выкарыстанне моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аўдыторыі, выбранаму стылю маўлення, часу і ўмовам зносін.

Культура маўлення — сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення.

Мова — сістэма матэрыяльных адзінак (тыповых гукаў, марфемаў, слоў, словазлучэнняў, сказаў) і сістэма правіл іх функцыянавання (граматыка).

Правільнасць — гэта прытрымліванне літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны грамадствам і кадыфікаваны (замацаваны афіцыйна як абавязковыя для выканання) у граматыках і слоўніках (звычайна акадэмічных выданняў).

Чысціня маўлення — гэта адсутнасць у маўленні чужародных літаратурнай мове элементаў, паразітычных гукаў і слоў, дыялектызмаў, прастамоўных лексем і выразаў, жарганізмаў, безпадстаўна ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў, канцылярызмаў, русізмаў, наватвораў і аказіяналізмаў, шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур.

Пытанні для самападрыхтоўкі

    1. Чым адрозніваюцца паняцці «мова» і «маўленне»?

    2. Што такое культура маўлення? Якія элементы ўваходзяць у яе склад?

    3. Дайце характарыстыку асноўным якасцям маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць.

    4. Што такое этыкет і культура зносін?

Трэнінг уменняў

Заданне 1 *. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія патрабаванні да звязнай мовы ў тэксце парушаны.

Жанчына прадае каштэлі, салодкія смачныя яблыкі, расказвае:

— У нас гэдакіх каштэляў — мы стаўпецкія, недалёка ад Стоўпцаў, — мо тоны дзве будзя. Прыедзяця — й на стол зьбяру. І яблыкаў танней прадамо: дома ж, цягаць не трэба будзя.

— Як гэта «зьбераце на стол» ?

— Ці сваяк, ці чалавек добры трапіцца, то трэба сабраць на стол: кап чыста заслаць, каб наставіць на стол чаго толькі ёсць. І каб на ўсё добрая ( Ф.М. Янкоўскі).

Заданне 2. Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст.

◊ 1. Патрабуецца таксама абгрунтаванне ўпэўненасці арганізацыі ў тым, што балансавая вартасць фінансавых інструментаў будзе кампенсавана. 2. У выпадку адлюстравання ў балансе фінансавых інструментаў па кошце, які перавышае іх справядлівую рыначную вартасць, міжнародны стандарт фінансавай справаздачнасці № 32 «Фінансавыя інструменты: раскрыццё і падача інфармацыі» ў тлумачэннях прадугледжвае ўказанне іх справядлівай рыначнай вартасці і прычын, прымусіўшых арганізацыю не паніжаць іх балансавую вартасць. 3. Пры першапачатковым прызнанні фінансавых актываў і абавязацельстваў яны ацэньваюцца па фактычных выдатках, а затым могуць ацэньвацца па справядлівай вартасці, у якасці якой міжнародны стандарт фінансавай справаздачнасці № 39 «Фінансавыя інструменты: прызнанне і ацэнка» прызнае суму грашовых сродкаў, дастатковую для набыцця дадзенага актыву або пагашэння абавязацельства пры ажыццяўленні здзелкі паміж незалежнымі адзін ад аднаго бакамі (А.П. Шаўлюкоў).

▲ 1. Атрымалася б так, што прававыя нормы, пазітыўнае права ствараюць суб’екты, якія самі не ўдзельнічаюць у прававым жыцці, не ажыццяўляюць прававых дзеянняў, а таму і не могуць нічога ведаць аб праве. 2. Да ліку суб’ектаў прававых адносін трэба аднесці таксама і тых сацыяльных суб’ектаў і іх арганізацыі, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у стварэнні права, у праватворчасці і асабліва нарматворчасці. 3. Кожная з гэтых груп удзельнікаў прававых адносін (суб’ектаў прававых адносін), у сваю чаргу, падзяляецца на падгрупы. 4. Нелагічна было б не ўключаць тых сацыяльных суб’ектаў і арганізацый, вынікам дзеянняў якіх з’яўляецца фармальна азначанае правіла паводзін — норма права, у склад удзельнікаў прававых адносін. 5. Па-другое, гэта самыя розныя сацыяльныя аб’яднанні і іх арганізацыі. 6. Па-першае, гэта фізічныя асобы і самыя розныя іх аб’яднанні. 7. Па-трэцяе, гэта сацыяльныя супольнасці (народ, нацыя) і іх арганізацыі — дзяржава і дзяржавападобныя арганізацыі. 8. Суб’ектамі прававых адносін у самым агульным плане з’яўляюцца ўсе тыя ўдзельнікі разнастайных па зместу і форме, прававых па прыродзе грамадскіх адносін, у выніку шматлікіх дзеянняў якіх фармуюцца самыя розныя прававыя стандарты і трафарэты, прававыя нормы. 9. Суб’ектаў (удзельнікаў) прававых адносін можна аб’яднаць у асобныя групы.

■ 1. Будзем называць іх простымі першаснымі сістэмамі. 2. Мяркуецца, што простыя целы злучаюцца паміж сабою з дапамогай унутраных сувязей. 3. Названую сістэму можна прадставіць у выглядзе шарнірнага трохвугольніка. 4. Калі да яго далучыць некалькі дыяд, то атрымаецца іншае складанае цела, якое называецца фермай (што ў перакладзе на беларускую мову азначае: моцны, жорсткі). 5. Складаным целам будзем называць свабодны нязменны статычна вызначальны матэрыяльны аб’ект, утвораны з простых цел (стрыжняў). 6. Першасныя свабодныя і несвабодныя сістэмы ўтвораны з простых цел. 7. Прасцейшым прыкладам складанага цела можа служыць ужо вядомая нам першасная сістэма С2, калі ігнараваць яе свабоднымі сувязямі. 8. Калі гэтыя целы замяніць складанымі целамі першага ўзроўню складанасці, то атрымаем першасныя сістэмы таго ж узроўню. 9. Яны служаць элементамі сінтэзу суперсістэм. 10. Элементамі сінтэзу складаных цел могут быць не толькі дыяды, але і падсістэмы С1, С2.

Заданне 3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову і падрыхтуйцеся да яго пераказу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]