Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне

Адна з асноўных рыс навуковага тэксту ў сучасным свеце — наяўнасць у ім, акрамя аўтарскай, іншых думак. Пацвярджэнне сваіх вывадаў спасылкай на аўтарытэтныя крыніцы абумоўлівае мэтазгоднасць звароту да магчымых форм і правіл уключэння ва ўласны навуковы тэкст «чужой мовы».

У якасці асноўных форм вылучаюцца цытаванне (прамое і ўскоснае), спасылкі без увядзення тэксту цытуемай крыніцы. Аднак важна разумець, што ўключэнне цытат у навуковы тэкст павінна быць мэтазгодным, асэнсаваным. Асноўная мэта цытавання — пацвярджэнне і абазначэнне сваёй даследчай пазіцыі, свайго месца ў навуковым даследаванні. Такі падыход стымулюе да самастойнасці ў тэарэтычнай даследчай дзейнасці, а таксама фарміруе ўяўленні пра навуковы этыкет, пра правілы ўжывання чужога навуковага слова.

Вельмі часта цытата дапамагае пацвердзіць правільнасць уласнага пункту гледжання, робіць рэферат, даклад, курсавое даследаванне і іншае больш значным і важкім. Цытата павінна адлюстроўваць закончаную думку аўтара, і ў ёй не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах, прынятых у тэксце.

Цытата — даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці літаральна перададзеныя чые-небудзь словы: выкарыстоўваюцца для пацвярджэння або тлумачэння аўтарскай думкі.

Невершаваная цытата заўсёды бярэцца ў двукоссе; калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, напрыклад: Ф. Скарына пісаў: «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў». «Трэба, каб са слоў і дзеянняў чалавека было відаць, які ён», — гаварыў М. Горкі.

Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат), напрыклад: Я. Колас падкрэсліваў, што «добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш...».

У цытатах захоўваюцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў крыніцы, якая цытуецца. Калі сказ цытуецца часткова, то замест прапушчанага тэксту перад пачаткам цытуемага сказа ці ў сярэдзіне яго, ці ў канцы ставіцца шматкроп’е, напрыклад: В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкамі і словам: «...слова, — пісаў ён, — покрыва, адзенне, форма, адлюстравання думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова».

Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.

Спасылкі афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТ, напрыклад: [4, с. 234] 4 нумар крыніцы, з якой узята цытата; с. 234 дакладная старонка, на якой знаходзіцца цытата.

Гласарый

Бібліяграфічны спіс — гэта апісанне выкарыстаных крыніц, пабудаванае ў алфавітным парадку.

Цытата — даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці літаральна перададзеныя чые-небудзь словы: выкарыстоўваюцца для пацвярджэння або тлумачэння аўтарскай думкі.

Пытанні для самападрыхтоўкі

    1. Якія патрабаванні прад'яўляюцца да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу ў навуковым тэксце?

    2. Якая інфармацыя падаецца ў бібліяграфічным апісанні навуковай крыніцы?

    3. Што такое цытата?

    4. Якія правілы афармлення цытат ведаеце?

    5. Якія правілы афармлення выкарыстанай літаратуры ведаеце?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]