Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Гласарый

Аўтабіяграфія — дакумент, у якім змешчаны афіцыйныя звесткі пра жыццёвы шлях (год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча, адзначаюцца важныя вехі жыццёвага шляху чалавека), напісаныя ад першай асобы.

Вызначэнне — усякае, акрамя прысуду і пастановы, рашэнне, якое вынесена калегіяльным складам суда.

Даведка — дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў.

Дакладная запіска — дакумент, адрасаваны кіраўніку дадзенай ці вышэйшай установы, які ўтрымлівае дасканальны выклад якога-небудзь пытання з вывадамі і прапановамі складальніка.

Даручэнне (даверанасць) — дагавор, у адпаведнасці з якім адзін бок (даверыцель) даручае другому боку (давераннаму) здзяйсняць ад яго імя і за яго кошт пэўнае (азначанае) юрыдычнае дзеянне.

Загад — прававы дакумент, які выдаецца аднаасобна кіраўніком арганізацыі для вырашэння пэўных задач, якія стаяць перад дадзенай арганізацыяй.

Заява — гэта пісьмовая просьба адной асобы (ці групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю альбо да службовай асобы. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Касацыйная скарга — скарга на прысуд, які не набыў моцы.

Пратакол дакумент, які сведчыць аб факце вытворчасці, змесце і выніках працэсуальных дзеянняў, складзены ва ўстаноўленай форме.

Прыватная скарга — скарга на вызначэнне суда першай інстанцыі і пастанову суддзі, якія не ўступілі ў сілу (не набылі моцы).

Распараджэнне — прававы акт, які выдаецца аднаасобна кіраўніком арганізацыі або яго намеснікам для вырашэння аператыўных пытанняў асноўнай дзейнасці.

Распіска — гэта дакумент з подпісам, які пацвярджае факт атрымання ад прыватнай асобы або установы чаго-небудзь у часовае карыстанне (рэчы, дакументы, грошы), а можа і на пастаяннае карыстанне.

Скарга — афіцыйная заява аб незаконным або няправільным дзеянні якой-небудзь асобы, установы, арганізацыі.

Хадайніцтва — афіцыйная просьба, скіраваная да органа, які вядзе судовы працэс.

Пытанні для самакатролю

  1. Што такое рэквізіт дакумента?

  2. Якія рэквізіты выкарыстоўваюцца найчасцей для афармлення папер афіцыйна-справавога стылю?

  3. Што такое заява, якія рэквізіты выкарыстоўваюцца пры структураванні заявы?

  4. Што такое аўтабіяграфія?

  5. Што такое загад?

  6. Назавіце асноўныя рэквізіты, якія суправаджаюць структураванне даведкі, даверанасці, распіскі.

Трэнінг уменняў

Заданне 1 *. Напішыце заяву з просьбай дазволіць датэрмінова здаць экзамены (прычына — праходжанне курсу лячэння ў замежным санаторыі).

Заданне 2 *. Напішыце аўтабіяграфію.

Заданне 3 *. Складзіце распіску на атрыманне грошай ад прыватнай асобы.

Заданне 4 *. Напішыце даверанасць на атрыманне каштоўнай бандэролі, дасланай на групу.

Заданне 5 *. Напішыце даведку пра тое, што вы з’яўляецеся студэнтам (-ай) УА «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт». Даведка неабходна для прадастаўлення ў ЖЭС па месцы жыхарства. Нехапаючыя рэквізіты аформіце самастойна.

Заданне 6 *. Напішыце дакладную запіску аб: а) праверцы камерцыйнай дзейнасці фірмы; б) прызначэнні рэвізіі гандлёвага прадпрыемства.

Заданне 7 *. Напішыце службовую запіску аб вызваленні студэнта ад заняткаў у сувязі з удзелам у навуковай канферэнцыі. Нехапаючыя рэквізіты аформіце самастойна.

Заданне 8 *. Перакладзіце тэкст дакумента на беларускую мову.

ООО «Витязь+»

УКАЗАНИЕ

03.12.2007 № 131

г. Минск

О составлении графика

отпусков на 2008 г.

В целях составления графика отпусков на 2008 г.

ОБЯЗЫВАЮ:

1. Руководителей структурных подразделений представить в отдел кадров списки сотрудников с указанием предполагаемого срока очередного отпуска в 2008 г.

Срок представления — 10.12.2007.

2. Отдел кадров составить сводный график отпусков работников ООО «Витязь+» на 2008 г. и представить его на утверждение дирекции ООО «Витязь+».

Срок представления — 24.12.2007.

3. Контроль за исполнением указания возложить на начальника отдела кадров Т.С. Иванова.

Генеральный директор Подпись А.П. Кривун

Визы

В дело 1—6

Подпись

24.12.2007

Заданне 9 *. Складзіце сцэнарый правядзення сходу працоўнага калектыву, прысвечанага падісанню калектыўнага дагавора (ад адкрыцця сходу да выбараў старшыні і апавяшчэння парадку дня).

Заданне 10 *. Адрэдагуйце дакумент у адпаведнасці з патрабаваннямі да яго. Складзіце правільны варыянт, дадаўшы неабходныя рэквізіты.

Мэблевая фабрыка «Лагуна»

ЗАГАД

30.10.2007

ПРЫНЯЦЬ:

1. ІВАНОВА Сяргея Карлавіча на пасаду старшага эканаміста з 03.11.2007 з трохмесячным выпрабавальным тэрмінам з акладам 850.000 рублёў у месяц.

Падстава: заява Іванова С. К.

Дырэктар фабрыкі Подпіс У. М. Міцін

Заданне 11 *. Вам трэба паведаміць пра навагодні вечар: а) напішыце аб’яву ў справавым стылі; б) напішыце вясёлую аб’яву, з пачуццём гумару; паведаміце студэнтам сваёй групы; в) паведаміце свайму сябру (сяброўцы); г) напішыце запрашэнне на вечар выкладчыку; д) запрасіце выкладчыка вусна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]