Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы

  1. Азнаёмцеся з выходнымі дадзенымі навуковай крыніцы (назва, жанр навуковай працы, аўтар, год і месца выдання, структура, ілюстрацыі і інш.).

  2. Прачытайце тэкст, усвядамляючы яго асноўны змест.

  3. Вызначце тое, пра што расказваецца ў тэксце, а таксама тое, што пра гэта гаворыцца.

  4. Высветліце актуальнасць і адрасат крыніцы (артыкула, кнігі і інш.).

  5. Прааналізуйце структуру тэксту (кнігі), вызначыўшы ўступную, асноўную і заключную часткі.

  6. Вызначце галоўную інфармацыю асноўнай часткі тэксту, адказаўшы для гэтага на пытанні:

  • Якія праблемы высвятляюцца?

  • Што канстатуе аўтар?

  • Як разглядаюцца і вырашаюцца пастаўленыя праблемы?

  • Да якіх вывадаў прыходзіць аўтар?

  1. Аформіце пісьмова тэкст анатацыі, выкарыстоўваючы неабходныя лексіка-граматычныя канструкцыі.

  2. Ажыццявіце самакантроль выкананай працы.

  3. Праверце тэкст анатацыі, параўнаўшы яго з навуковай крыніцай і праверыўшы правапіс. Звярніце ўвагу на памер анатацыі (не больш 8% тэксту-крыніцы), яе структурную арганізацыю і логіка-граматычныя сувязі паміж сказамі і іх часткамі.

Пашыранай з’яўляецца наступная мадэль даведачна-рэкамендацыйнай анатацыі навуковай крыніцы:

1. Уступная частка: выхадныя дадзеныя крыніцы (назва, жанр, аўтар, месца і год выдання, структура, памер, ілюстрацыі).

2. Асноўная частка: пералік асноўных праблем і (або) вывады тэксту-крыніцы (можна пасля раздзелаў, глаў, параграфаў).

3. Заключная частка: актуальнасць і адрасат крыніцы.

Паказчыкамі ўзроўню анатацыі з’яўляюцца:

  • якасць і дакладнасць інфармацыі пра першакрыніцу;

  • лагічнасць яе афармлення;

  • адпаведнасць моўным нормам;

  • вызначаны памер.

4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры

Тэзісы — гэта сцісла сфармуляваныя асноўныя канстатуючыя палажэнні тэксту. Паводле змешчанага ў іх матэрыялу і паводле зместу тэзісы могуць быць як першаснымі, арыгінальнымі тэкстамі, так і другаснымі, падобнымі да анатацыі, рэферата ці канспекта. Арыгінальныя тэзісы з’яўляюцца сціслым выкладам уласнага даклада, артыкула аўтара. Другасныя тэзісы складаюцца на базе першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару.

У тэзісах лаканічна і сцісла выкладаецца пэўная тэма. Кожны тэзіс звычайна падаецца асобным абзацам, асвятляе асобную мікратэму.

Тэзісы маюць дакладна нарматыўную змястоўна-кампазіцыйную структуру, у якой можна вылучыць:

  1. прэамбулу;

  2. асноўнае тэзіснае палажэнне;

  3. заключны тэзіс.

Дакладны лагічны падзел зместу тэзісаў падкрэсліваецца фармальна ці графічна. Фармальнае выражэнне лагічных узаемасувязей паміж тэзісамі можа быць наступным:

  • выкарыстанне слоў па-першае, па-другое і іншых на пачатку кожнага тэзіса;

  • выкарыстанне апазіцыйных выразаў тыпу знешнія фактарыунутраныя прычыны;

  • выкарыстанне класіфікацыйных крытэрыяў (дзеясловы руху, дзеясловы думкі і г.д.).

Графічна логіка выкладу матэрыялу здзяйсняецца праз нумарацыю тэзісаў, напрыклад:

  1. Любы тэкст — гэта моўнае выражэнне задумы аўтара.

  2. Алгарытм чытання вызначаецца паслядоўнасцю разумовай дзейнасці пры ўспрыняцці асноўных фрагментаў тэксту.

  3. Псіхалагічная ўстаноўка — гэта падрыхтаванасць чалавека да пэўнай актыўнасці, да ўдзелу ў нейкім працэсе, да рэакцыі на знаёмы стымул ці вядомую сітуацыю.

  4. Пры выкарыстанні інтэгральнага алгарытму чытання фарміруюцца навыкі чытання, якія прадугледжваюць паслядоўнасць рацыянальных дзеянняў у адпаведнасці з блокамі алгарытму.

  5. Псіхолагі называюць разуменнем ўсталяванне лагічнай сувязі паміж прадметамі шляхам выкарыстання ведаў, якія ўжо маюцца.

Уменне правільна фармуляваць тэзісы з’яўляецца паказчыкам узроўню падрыхтаванасці чытача, разумення ім тэмы, ступені авалодання матэрыялам і метадамі самастойнай працы з кнігай.

Рэкамендуецца пры складанні тэзісаў не прыводзіць факты і прыклады. Захоўваць у тэзісах самабытную форму выказвання, арыгінальнасць аўтарскага меркавання, каб не згубіць дакументальнасць і пераканаўчасць.

Вывучаемы тэкст патрэбна чытаць не адзін раз, разбіваючы яго на асобныя часткі; у кожным з якіх выдзяляць галоўнае, і на аснове галоўнага фармуляваць тэзісы.

Карысна звязваць асобныя тэзісы з арыгіналам тэксту (на палях кнігі рабіце спасылкі на старонкі).

Па заканчэнні працы над тэзісамі параўнайце іх з тэкстам крыніцы, затым перапішыце і пранумаруйце.

Такім чынам, тэзісы — гэта сфармуляваныя палажэнні, якія паўтараюць, сцісла фармулююць і заключаюць прачытанае (або выкладаемае вусна); заўсёды маюць доказы; выяўляюць сутнасць зместу; дазваляюць абагульніць матэрыял; яны каштоўныя для крытычнага аналізу артыкула, даклада, дысертацыі і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]