Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Гласарый

Анатацыя — сціслая, кароткая характарыстыка кнігі (артыкула ці зборніка), яе зместу і прызначэння. У анатацыі пералічаюцца галоўныя пытанні, праблемы першакрыніцы, часам даецца характарыстыка яе структуры, кампазіцыі.

Жанр — форма арганізацыі моўнага матэрыялу ў межах таго ці іншага стылю.

Індыкатыўны (указальны, або рэферат-рэзюмэ) рэферат — рэферат, які змяшчае не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні першакрыніцы.

Інфарматыўны (рэферат-канспект) рэферат — тып рэферата, які змяшчае ў абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першакрыніцы, іх ілюстрацыю, найважнейшую аргументацыю, звесткі пра методыку даследавання, выкарыстанае абсталяванне, сферы прымянення.

Рэферат (ад лац. reffere — дакладваць, паведамляць) — кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго.

Тэзісы — гэта сцісла сфармуляваныя асноўныя канстатуючыя палажэнні тэксту.

Пытанні для самападрыхтоўкі

    1. Коратка ахарактарызуйце віды рэфератаў.

    2. У чым заключаецца сутнасць і прызначэнне рэферата-рэзюмэ?

    3. З якіх кампазіцыйных частак складаецца тэкст рэферата-канспекта?

    4. Пералічыце асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да складання рэфератаў.

    5. Назавіце адрозненні рэферата ад анатацыі.

    6. Што такое тэзіс? Як правільна фармуляваць тэзісы?

Трэнінг уменняў

Заданне 1 *. Адзначце моўныя канструкцыі, якія могуць ужывацца ў жанрах навуковай літаратуры.

У сувязі з цяжкім становішчам, падтрымліваючы прававую сістэму, лідзіруючае становішча, разглядаемыя працэсы, загадзя ўдзячы Вам, такім чынам, пульсуючы графік, у адпаведнасці з пратаколам, у сувязі з правядзеннем адпаведных работ, ніхто толкам не скажа, юрыдычная катэгорыя, тэрмін выканання гарантуем, пераканаўча просім не затрымліваць адказ, стрымліваючыя фактары, з другога боку, з мэтай узмацнення, на думку такіх даследчыкаў, заяўляемая ўласцівасць.

Заданне 2 *. Размяркуйце лексічныя сродкі на групы: а) прыдатныя для ўступу; б) прыдатныя для апісання аўтарскага тэксту; в) прыдатныя для заключэння.

Артыкул называецца (мае назву, носіць назву); важна адзначыць, сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага; тэма артыкула ўяўляе сабой (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне і да т. п.); абагульняючы сказанае; у артыкуле разглядаецца (што?), даецца ацэнка, аналіз (чаму?); улічваць, прымаць да ўвагі, звяртаць увагу на, наводзіць на думку; аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу, крытычна ставіцца (адносіцца) у артыкуле, навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главе; аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы); у артыкуле пададзены пункт гледжання на...; змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні, супярэчныя сцвярджэнні, даказана, што...; аўтар прыходзіць да вываду, заключэння; у заключэнне можна сказаць, што...; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага; у выніку можна прыйсці да вываду...; аўтар пераканаўча даказвае, прытрымліваецца пункту гледжання, упэўнены, перакананы, думае, што...; падзяляе пункт гледжання, прытрымліваецца падобнай думкі (меркавання), прызнае заслугі (добрыя якасці, вартасці); адзначае недахопы, недакладнасці, разыходзіцца ў поглядах, крытыкуе, пярэчыць.

Заданне 3. На аснове дадзенага тэксту складзіце свой тэкст, перабудаваўшы складаныя сказы ў простыя. Якімі прыёмамі кампрэсіі тэксту вы карысталіся?

◊ Манаполія (ад грэч. monos — адзін + poleo — прадаю) — выключнае становішча ці права асобы, прадпрыемства, дзяржавы ў пэўнай сферы эканомікі, што дазваляе ім атрымліваць максімальны прыбытак. Сутнасць гэтай з’явы ў тым, што буйныя прадпрымальнікі ці іх аб’яднанні ўстанаўліваюць кантроль у сферы вытворчасці і на рынках збыту сваіх тавараў і дыктуюць на іх манапольна высокія цэны.

Існуюць наступныя віды манаполіі: картэль — пагадненне паміж удзельнікамі-вытворцамі пра долю кожнага з іх у агульным аб’ёме вытворчасці, цэны на тавары, умовы найму рабочай сілы і размежаванне рынкаў збыту; фірмы, што ўваходзяць у картэль, застаюцца самастойныя ў адміністрацыйных і фінансавых адносінах, аднак умовы пагаднення для іх абавязковыя; сіндыкат — аб’яднанне ўдзельнікаў-вытворцаў, якія маюць юрыдычную і вытворчую самастойнасць, але сумесна набываюць сыравіну, рэалізуюць прадукцыю і таму трацяць камерцыйную самастойнасць; трэст — аб’яднанне ўдзельнікаў-вытворцаў, якія губляюць вытворчую, камерцыйную і юрыдычную самастойнасць; канцэрн — шматгаліновае аб’яднанне прадпрыемстваў прамысловасці, гандлю, транспарту, фінансавых кампаній, банкаў, якія пазбаўлены самастойнасці і знаходзяцца пад фінансавым кантролем галаўной фірмы; дзяржаўная манаполія — падпарадкаванне дзяржаве пэўных сфер гаспадарчай дзейнасці. Панаванне манаполій адносіцца да перыяду станаўлення манапалістычнага капіталізму, калі манаполіі валодалі сферай вытворчасці, рынкамі збыту прадукцыі і дыктавалі цэны на прадукцыю.

▲ Праваадносіны можна падзяліць на палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, ідэалагічныя і г. д. У залежнасці ад таго, нормамі якой структуры права рэгламентуюцца грамадскія адносіны, прававыя адносіны падзяляюцца на прававыя адносіны пэўнай галіны права, напрыклад, грамадзянскія праваадносіны, публічныя, прыватныя, матэрыяльныя, працэсныя, рэгулятыўныя, ахоўныя. Па форме размеркавання прававых магчымасцей і прававых абавязкаў паміж удзельнікамі прававых адносін яны падзяляюцца на простыя (на адным баку толькі права, а на другім — толькі абавязкі) і складаныя (кожны з бакоў мае прававыя магчымасці і выконвае прававыя абавязкі). Па колькасці ўдзельнікаў прававыя адносіны падзяляюцца на аднабаковыя, двухбаковыя і шматбаковыя.

Незалежна ад відаў праваадносіны маюць агульную структуру. У прававых адносінах выдзяляюцца наступныя элементы: змест, суб’екты, аб’екты. Важным момантам у функцыянаванні прававых адносін пры рэалізацыі норм права ў рэальных грамадскіх адносінах маюць падставы ўзнікнення праваадносін — юрыдычныя факты.

■ У працэсе сінтэзу складаных сістэм новыя структурныя элементы ўводзяцца ў ствараемую сістэму пры дапамозе трох-або чатырохвалентнай сістэмы сувязей. Аднак наяўнасць неабходнай валентнасці не заўжды забяспечвае нязменнасць і статычную вызначальнасць сістэмы. Заўважана, што калі лініі ўзаемадзеяння сувязей з матэрыяльным аб’ектам паралельны паміж сабою або перасякаюцца ў адным пункце, то сістэме (або яе структурнаму элементу) уласціва так званая імгненная зменнасць. Гэтая адмоўная якасць сістэм выключае іх выкарыстанне ў тэхніцы, таму што пры нагрузцы рэакцыі сувязей дасягаюць вялікіх значэнняў і ствараюць пагрозу разбурэння канструкцый.

Такім чынам тры простыя сувязі могуць быць эквівалентны адной двухвалентнай сувязі. Але адна такая сувязь не можа ўтрымліваць цела ў раўнавазе.

Заданне 4 *. Вызначце, якім часткам анатацыі (структура тэксту, кампазіцыя; агульная характарыстыка зместу; спасылка на аўтарскае выказванне; праблематыка, паказ асобных палажэнняў; вывад, значэнне; адрасат) адпавядаюць наступныя лексічныя сродкі?

Артыкул носіць назву (называецца, прысвечаны, нагадвае сабой аналіз, апісанне, выказванне, абагульненне); артыкул адрасаваны навукоўцам (выкладчыкам)...; аўтар гаворыць (аналізуе, характарызуе, разглядае, указвае, адзначае, даказвае, параўноўвае, супрацьпастаўляе, падкрэслівае, апісвае); аўтар ставіць (закранае, разглядае, асвятляе праблемы, пытанні, спыняецца на пытанні, закранае наступныя праблемы); у артыкуле прыведзены матэрыял прафесійна значны...; у артыкуле разглядаецца пытанне (гаворыцца, даследуецца, паказваецца, робіцца спроба даказаць, адзначаецца важнасць, звяртаецца ўвага, даюцца новыя звесткі, разглядаюцца дыскусійныя пытанні, даказана); аўтар прыводзіць прыклад (цытату, факты, звесткі); аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння, да думкі, робіць заключэнне, вывад, у выніку робіцца вывад, у заключэнне гаворыцца); артыкул дзеліцца на (пачынаецца з, складаецца з, заканчваецца); артыкул разлічаны на...; артыкул мае навуковае значэнне (уносіць пэўны уклад у навуку, носіць навукова-папулярны характар, разлічаны на спецыялістаў на шырокае кола чытачоў).

Заданне 5. Перакладзіце на беларускую мову і прааналізуйце анатацыю. Адзначце, якія структурныя элементы павінна ўключаць у сябе анатацыя.

◊ Борисов, Е.Ф. Экономическая теория: учеб. пособие. / Е.Ф. Бори-сов. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Юрайт, 1999. — 384 с.

Настоящее издание представляет собой учебное пособие, содержание которого полностью соответствует государственному образовательному стандарту высшего профессионального образования по учебной дисциплине «Экономика». Учебное пособие обстоятельно знакомит с историей экономических учений и дает полное представление об основных направлениях и школах экономической теории, кроме того автор предлагает сравнительный анализ трудовой теории стоимости и теории предельной полезности, а также теории прибавочной стоимости и теории трех факторов производства и их предельной производительности. При подготовке второго издания существенно переработаны все темы и разделы лекций, привлечен свежий фактический и статистический материал. Значительное место в курсе отведено темам, посвященным отечественной экономике. Рассмотрены новые проблемы: предпринимательство в информационном деле, мезоэкономика как сектор национального хозяйства, экономическая политика государства. Особое внимание уделено вопросам практической организации экономических связей в современных условиях, подробно рассмотрены принципы коммерческого расчета, механизмы получения прибыли, способы организации маркетинга, менеджмента и методы управления фирмой.

Учебное пособие предназначено для студентов вузов, но может быть полезно и тем, кто самостоятельно изучает экономическую теорию.

▲ Жук, М. Г. Словарь-справочник по криминалистическому обеспечению экономической безопасности: учеб. пособие / М. Г. Жук. — Гродно : ГрГУ, 2006. — 96 с.

Учебное пособие М. Г. Жук «Словарь-справочник по кримина-листическому обеспечению экономической безопасности» в концентрируемом виде отражает ключевые категории криминали-стического обеспечения экономической безопасности, которые изложены (в большинстве своем) в форме структурно-логических схем. Это создает «блиц-эффект» понимания глубины и масштабности проблемы, понимания технологий криминалистического обеспечения экономической безопасности. Своевременная интерпретация чужой (криминальной) идеи может стать ключом к раскрытию экономического преступления. Процесс профессионального мышления должен носить организационно-управляемый интегрированный характер отражения знаний экономики и криминалистики.

■ Вороненько, В.П. Машиностроительное производство: учеб. для сред. спец. учеб. заведений / В.П. Вороненко, А.Г. Схиртладзе, В.Н. Брюханов; под ред. Ю.М. Соломенцева. — М.: Высш. школа, Издательский центр «Академия», 2001.

Рассмотрены вопросы организации машиностроительного производства с высоким уровнем автоматизации, гибкости и эффективности; приведены различные типы производства, их структуры и принципы организации вспомогательного персонала, задачам обеспечения качества выпускаемых изделий и производительности производства, а также изложены основы производственного менеджмента.

Для студентов машиностроительных специальностей средних специальных учебных заведений.

Заданне 6 *. Прачытайце тэкст «Белавежская пушча» і напішыце індыкатыўную анатацыю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]