Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці

Публіцыстычны стыль маўлення ўяўляе сабой функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы і шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах грамадскага жыцця: у газетах і часопісах, на тэлебачанні і радыё, у публічных палітычных выступленнях і г. д.

Характэрнымі асаблівасцямі публіцыстычных твораў з’яўляецца актуальнасць праблематыкі, вобразнасць, вастрыня і яркасць выкладу.

Жанры публіцыстычнага стылю наступныя:

  1. газетныя: артыкул, фельетон, рэпартаж;

  2. тэлевезійныя: аналітычная праграма, інфармацыйнае паведам-ленне, дыялог у прамым эфіры;

  3. аратарскія: выступленне на мітынгу, дэбаты;

  4. камунікатыўныя: прэс-канферэнцыя, тэлемасты;

  5. рэкламныя: аб’ява, плакат, лозунг.

Функцыі стылю:

1) інфармацыйная. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што аўтары маюць на мэце інфармаваць шырокае кола чытачоў, гледачоў, слухачоў пра значымыя для грамадства праблемы і погляды аўтара на іх.

Спецыфіка інфармацыйнай функцыі ў публіцыстычным стылі заключаецца ў характары інфармацыі, яе крыніцах і адрасатах. Інфармацыя ў публіцыстычных тэкстах не толькі апісвае факты, але і адлюстроўвае меркаванне настроі, змяшчае каментарыі і разважанні аўтараў. Гэта адрознівае яе ад навуковай інфармацыі.

Перад публіцыстычнымі творамі не ставіцца задача поўнага ўсебаковага апісання той ці іншай з’явы, публіцыст імкнецца пісаць пра тое, што выклікае цікавасць у пэўных грамадскіх груп;

2) функцыя ўздзеяння: мэта публіцыста заключаецца не толькі ў тым, каб расказаць пра стан спраў у грамадстве, але і ў тым, каб пераканаць аўдыторыю ў неабходнасці пэўных адносін да выкладаемых фактаў і ў неабходнасці пэўных паводзін.

Публіцыстычнаму стылю характэрна адкрытая тэндэнцыйнасць, палемічнасць, эмацыянальнасць, што якраз і выклікана імкненнем публіцыста даказаць правільнасць сваёй пазіцыі.

Функцыя ўздзеяння з’яўляецца для публіцыстычнага стылю сістэмаўтвараючай, менавіта яна выдзяляе гэты стыль сярод другіх разнавіднасцей літаратурнай мовы;

3) камунікатыўная: камунікатыўнасць публіцыстычнага стылю заключаецца ў тым, што яго тэксты ствараюцца не для ўнутранага выкрастання, не для адзінага адрасата, а для максімальна шырокай аўдыторыі. Камунікацыя мае на мэце і адваротную сувязь — адказ адрасата;

4) экспрэсіўная, якая дазваляе выразіць свае пачуцці. Публіцыстычны тэкст звычайна ярка адлюстроўвае асобу аўтара, адрозніваецца ярка выражанымі і эмацыянальна афарбаванымі адносінамі аўтара да выкладаемых фактаў;

5) эстэтычная, якая з’яўляецца ўстаноўкай аўтара на тое, каб паведамленне сваёй формай у адзінстве са зместам задавальняла эстэтычным пачуццям адрасата.

Лексічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:

  1. выкарыстанне гатовых стандартных формаў (моўныя клішэ), якія носяць не індывідуальна-аўтарскі, а сацыяльны характар: гарачая падтрымка, рэзкая крытыка, жывы водгук, радыкальныя рэформы і інш.;

  2. эмацыянальна-ацэначная лексіка. Гэта ацэнка носіць не індывідуальны, а сацыяльны характар: актыў, міласэрнасць, сабатаж, расізм, абывацельскі і інш.;

  3. лексіка ўрачыстая, грамадзянска-патэтычная, з рытарычнай афар-боўкай: самаахвяраванне, айчына, дзяржава, страж, здзяйсненне і інш.;

  4. ваенная тэрміналогія, якая выкарыстоўваецца не ў прамым, а ў пераносным значэнні: стратэгія, мабілізацыя рэзерваў, гвардыя, пярэдні край;

  5. выкарыстанне слоў пасіўнага слоўнікавага запасу (архаізмаў і гістарызмаў): Долар і яго лекары.

Да марфалагічных асаблівасцей публіцыстычнага стылю адносяць частотнае выкарыстанне тых ці іншых граматычных форм часцін мовы:

  1. адзіночны лік назоўнікаў у значэнні множнага: Выкладчык заўсёды ведае студэнта;

  2. родны склон назоўнікаў: час перамен, рэформа цэн, выхад з крызіса і інш.;

  3. цяперашні час дзеясловаў: у Мінску адкрываецца, 3 красавіка пачынаецца;

  4. вытворныя прыназоўнікі: у галіне, на шляху, з улікам, у імя і інш.

Сінтаксічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:

    1. рытарычныя пытанні: Хто не любіць нашу Беларусь?;

    2. клічныя сказы: Усе на выбары!;

    3. сказы з адваротным парадкам слоў: Выключэнне складалі прадпрыемствы лёгкай прамысловасці (параўн.: Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці складалі выключэнне);

    4. загалоўкі артыкулаў, якія выконваюць рэкламную функцыю: Вясна — пара гарачая.

Такім чынам, публіцыстычны стыль — гэта маўленчая дзейнасць у галіне палітыкі ва ўсёй разнастайнасці яе значэння. Асноўныя сродкі публіцыстычнага стылю разлічаны не толькі на паведамленне, інфармацыю, лагічную доказнасць, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на слухача (аўдыторыю).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]