- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
Па дадзеных БелСЭ ў свеце налічваецца ад 2,5 да 5 тыс. моў. Канчатковую лічбу сказаць вельмі цяжка, бо адрозненне паміж мовай і яе дыялектам вельмі ўмоўнае. Напрыклад, толькі ў бліжэйшай да нас мове, польскай, адны вучоныя вылучаюць кашубскі дыялект, лічаць яго асновай нацыянальнай польскай мовы, а другія вылучаюць, як асобную, кашубскую мову.
Беларуская мова — адна з самых развітых моў свету, з даследаванай і ўпарадкаванай граматыкай. Так, І. Я. Лепешаў адзначае, «што сярод вядомых навуцы сучасных 4 200 моў толькі каля пяцісот моў належаць да развітых, вывучаных, даследаваных. І беларуская ў іх ліку» [3, с. 183].
Пры ўсёй разнастайнасці моў свету яны маюць шмат агульнага ў лексіцы, фанетыцы і граматыцы. Дадзеныя параўнальнага мовазнаўства дазваляюць аб’яднаць больш роднасныя мовы ў падгрупы, моўныя падгрупы — у групы, а апошнія — у сем’і. На падставе здабыткаў лінгвістаў-кампаратывістаў у свеце вылучаецца каля 20 моўных сем’яў, сярод якіх цюркская (алтайская), угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, афразійская, каўказская і інш.
Беларуская мова ўваходзіць у самую вялікую і вывучаную моўную сям’ю — індаеўрапейскую. У яе ўваходзіць 153 мовы, якія аб’ядноўваюцца ў 7 груп (асобна стаяць армянская, албанская і грэчаская мовы, а таксама мёртвыя тахарская і хецкая). Сярод груп індаеўрапейскай моўнай сям’і вылучаюцца [4, с. 189—191]:
-
балтыйская (літоўская і латышская мовы, акрамя таго пруская, яцвяжская і куршская мёртвыя);
-
германская, якая ў сваім складзе мае тры падгрупы:
-
заходнегерманская (англійская, нямецкая, нідэрландская, люксембургская, фрызская, афрыканс (у ПАР), ідыш);
-
паўночнагерманская (скандынаўская) (дацкая, шведская, нарвежская, ісландская, фарэрская);
-
усходнегерманская (усе мовы мёртвыя — гоцкая, бургундская, вандальская, гепідская, герульская);
-
-
раманская (іспанская, французская, партугальская, італьянская, румынская, малдаўская і іншыя, а таксама мёртвая лацінская);
-
індыйская (індаарыйская) (хіндзі, урду, бенгальская, панджабі, маратхі, сіндхі, сінгальская, мальдыўская, цыганская, мёртвыя — санскрыт, пракрыт);
-
іранская (таджыцкая, курдская, асецінская, афганская (пушту), новаперсідская (фарсі) і інш.);
-
кельцкая (ірландская, гэльская, валійская, брэтонская, мёртвыя — гальская, мэнская і інш.);
-
славянская група ў сваім складзе мае тры падгрупы: а) усходнеславянскую; б) заходнеславянскую; в) паўднёваславянскую.
Схематычна славянскую групу індаеўрапейскай моўнай сям’і можна паказаць наступным чынам:
Такім чынам, беларуская мова ўваходзіць ва ўсходнеславянскую моўную падгрупу, славянскую групу, індаеўрапейскую моўную сям’ю.
Пры аб’яднанні моў у сем’і, групы і падгрупы лінгвісты праводзяць шматлікія аналізы моўных адзінак на розных узроўнях: разглядаюць фанемы, марфемы, лексемы, сінтагмы. Найперш, вылучаюцца моўныя адзінкі, параўноўваюцца і вылучаецца тоеснасць у іх паходжанні. Пры даследаванні розных моў адзначаецца, што найбольш цікавыя і абгрунтаваныя параўнальныя назіранні праводзяцца на лексічным матэрыяле тэматычных груп: назвы роднасці і сваяцтва, назвы частак цела чалавека, назвы жывёл і інш., якія абазначаюць жыццёва неабходныя прадметы ці з’явы. Для доказу разгледзім наступную табліцу:
Мова |
|||||||
беларуская |
руская |
сербская |
польская |
англійская |
нямецкая |
французская |
іспанская |
маці |
мать |
майка |
matka |
mother |
Mutter |
mère |
madre |
ноч |
ночь |
нощ |
noc |
night |
Nacht |
nuit |
noche |
дзень |
день |
дьњ |
dzień |
day |
Den |
jour |
día |
рука |
рука |
рука |
rąka |
hand |
Hand |
main |
mano |
Аналіз матэрыялу, прапанаванага ў змесце табліцы, дае падставы аб’яднаць па падабенстве беларускую, рускую, сербскую і польскую мовы ў славянскую групу, англійскую і нямецкую мовы — у германскую групу, французскую і іспанскую — у раманскую групу.