- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
Лексікаграфія (ад грэч. lexikos — слоўнікавы і grapho — пішу) — раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з’яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэнняў слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Пры вырашэнні гэтых задач лексікаграфія абапіраецца на дасягненні лексікалогіі і фразеалогіі, арфаграфіі і арфаэпіі, марфалогіі і сінтаксісу.
А. Франс назваў слоўнікі сусветам, размешчаным па алфавіце. Слоўнікі — паказчык развіцця пэўнай нацыі: чым больш слоў яны змяшчаюць, тым больш складаныя і разнастайныя думкі можа перадаваць носьбіт мовы. Слоўнікі — гэта і грунтоўны даведачны дапаможнік, які кадыфікуе нормы пэўнай мовы.
Слоўнік — гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слова даюцца тыя ці іншыя тлумачэнні або пераклад на іншую мову.
Слова разам з усёй сістэмай яго значэнняў, граматычных і стылістычных памет, з неабходнымі прыкладамі (кантэкстам) утварае слоўнікавы артыкул, будова якога залежыць ад тыпу слоўніка. Звычайна ў поўны слоўнікавы артыкул уваходзіць загаловачнае, або рэестравае слова (слова, якое тлумачыцца), над якім ставіцца націск, граматычная характарыстыка (часціна мовы, канчаткі розных форм слоў, родавая прыналежнасць, спражэнне і інш.), тлумачэнне слова, прыклады ўжывання з мастацкай літаратуры, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, паходжанне слова. У слоўніках могуць давацца і стылістычныя характарыстыкі слова. Рэестравае слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме: назоўнік — у назоўным склоне адзіночнага ліку; прыметнік, дзеепрыметнік — у назоўным слоне адзіночнага ліку мужчынскага роду; дзеяслоў — у неазначальнай форме [2, с. 50].
Тэрмін «слоўнік» прыйшоў на змену больш старажытным тэрмінам «лексікон» (ХІІІ ст.), «азбукоўнік» (ХVІ ст.), «алфавіт» (ХVІ—ХVІІ стст.). У даслоўнікавы перыяд працамі, блізкімі да лексікаграфічных, былі гласарыі — тлумачэнні асобных «цяжкіх» слоў старажытнага тэксту, якія выносіліся на палі рукапісу. Францыск Скарына ў перакладзенай ім «Бібліі» і «Малой падарожнай кніжыцы» тлумачыў незразумелыя словы адпаведнымі словамі старажытнай беларускай мовы. Усяго ён растлумачыў каля 200 слоў.
Самыя раннія слоўнікі ўсходніх славян — гэта «Лексисъ» Л. Зізанія і «Лексіконъ» П. Бярынды. Першым двухмоўным слоўнікам быў «Лексісъ» Л. Зізанія, выдадзены ў 1596 г. У ім царкоўнаславянскія словы (каля 2000) тлумачыліся адпаведнымі сінонімамі тагачаснай беларускай мовы. Дасягненнем старажытнай беларускай лексікаграфіі стаў «Лексиконъ славено-роский» П. Бярынды (1627), выдадзены ў Кіеве. Рэестравая частка слоўніка ахоплівае ў першым выданні больш за 4000 царкоўнаславянскіх слоў, якія тлумачацца адным ці некалькімі сінонімамі беларускай і ўкраінскай моў. У 1653 г. гэты слоўнік перавыдадзены ў Куцейне пад Оршай і змяшчаў ужо каля 7000 слоў.
Перакладныя слоўнікі ствараліся ў ХІХ і ў пачатку ХХ ст., але яны засталіся неапублікаванымі. У рукапісах захаваліся «Словарь белорусского наречия» П. Шпілеўскага (1845), «Собрание белорусских слов по алфавиту» І. Насовіча (1850), «Опыт словаря белорусского наречия» Я. Раманава (1876), «Кароткі беларуска-рускі слоўнік» А. Сержпутоўскага і некаторыя іншыя.
У гэты перыяд ствараліся і першыя тлумачальныя слоўнікі. Сярод іх вызначаецца праца І. Насовіча «Словарь белорусского наречия» (1870). У слоўніку тлумачыцца больш за 30 тыс. слоў. Ён адлюстроўвае беларускую народную лексіку 50-60-х гг. ХІХ ст. Крыніцы слоўніка — уласныя запісы аўтара з жывой мовы, зробленыя ў Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях, фальклорныя творы, перыядычны друк, апублікаваныя падборкі слоў.
Пасля 1917 г. выданне двухмоўных слоўнікаў стала неабходным. Першым паслярэвалюцыйным слоўнікам быў «Руска-беларускі слоўнік» Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх (1918). У 1919 г. выйшаў другі слоўнік М. Гарэцкага — «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік». Гэтыя працы былі першай спробай апісання лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У 1924 г. у Коўне быў надрукаваны «Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» В. Ластоўскага, цікавы тым, што сумяшчае перакладны і тлумачальны слоўнікі.
У 20-я гг. ХХ ст. пачалі стварацца нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы. Адным з першых такіх слоўнікаў быў «Практычны расійска-беларускі слоўнік» М. Байкова і М. Гарэцкага (1924). У 1925 г. выйшаў «Беларуска-расійскі слоўнік» М. Байкова і С. Некрашэвіча. Вялікую ролю ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы 20—30-х гг. ХХ ст. адыграў «Расійска-беларускі слоўнік» С. Некарашэвіча і М. Байкова [2, с. 58—59].
Вялася значная праца па стварэннi беларускай навуковай тэрмiналогii. У 1921 г. была зацверджана Беларуская навукова-тэрмiналагiчная камiсiя, у задачы якой уваходзiла стварэнне беларускай нацыянальнай тэрмiналогii на аснове слоў жывой народнай мовы. У перыяд з 1921 па 1930 г. былi надрукаваны 24 выпускi «Беларускай навуковай тэрмiналогii», выдадзены некаторыя тэрмiналагiчныя слоўнiкi.
У 1925 г. пры Iнстытуце беларускай культуры была створана камiсiя для ўкладання слоўнiка жывой беларускай мовы. Камiсiя планавала выданне cepыi абласных слоўнiкаў, аднак былi надрукаваны два: «Вiцебскi краёвы слоўнiк» M. I. Каспяровiча (1927) i «Краёвы слоўнiк Чэрвеньшчыны» М. Шатэрнiка (1929). «Краёвы слоўнiк усходняй Магiлёушчыны» I. K. Бялькевiча, праца над якiм была распачата ў 20-я гг. i вялася на працягу 35 гадоў, выйшаў з друку ў 1970 г. ужо пасля смерцi аўтара (яго падрыхтавалi да выдання супрацоўнiкi Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа АН БССР). У 30-50-я гг. беларуская лексiкаграфiя фактычна не развiвалася; сiстэматычная слоўнiкавая праца ўзнаўляецца i актывiзуецца ў канцы 50-х гг. Цэнтрамi яе сталi Iнстытут мовазнаўства iмя Якуба Коласа НАН Рэспублiкi Беларусь, кафедры беларускай i рускай моў ВНУ Беларусi. Лексiкаграфiчнай працай заняты як калектывы навуковых супрацоўнiкаў гэтых устаноў, так i асобныя вучоныя-моваведы. Сучасныя слоўнiкi беларускай мовы — вынік плённага развiцця беларускай лексiкаграфii ў гэты перыяд.