Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі

  1. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка : вучэб.-метад. дапаможнік / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн. : БДПУ, 2007. — С. 121—227.

  2. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік / склад.: В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — С. 23—26.

  3. Беларуская мова: спецыяльная лексіка : вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей БДУІР / Л. А. Бондар [і інш.] ; пад рэд. Ю. А. Сцепанчука. — Мн. : БДУІР, 2006. — 69 с.

  4. Беларуская мова : у 2 ч. / Я. М. Адамовіч [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — 4-е выд. — Мн. : Выш. шк., 2004. — Ч. 2. Сінтаксіс : падручнік. — С. 17—19 ; 45—47.

  5. Беларуская мова: энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн. : БелЭн, 1994. — 655 с.

  6. Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мн. : Выш. шк., 2006. — С. 375—376 ; 393—395.

  7. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Ся-мешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. — Мн. : Універсітэцкае, 1996. — С. 481—482 ; 497—500.

МОДУЛЬ 4

Функцыянальныя стылі маўлення

Мэта — пазнаёміцца з сістэмай функцыянальных стыляў беларускай мовы, стылістычных сродкаў беларускай мовы, іх крыніцамі, асаблівасцямі кожнага стылю і сферамі іх функцыянавання.

Задачы:

  • засвоіць асноўныя паняцці практычнай стылістыкі, функцыянальных стыляў;

  • навучыцца характарызаваць асаблівасці і сферу функцыянавання кожнага стылю; перакладаць тэксты з рускай на беларускую мову і наадварот, улічваючы асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэксту;

  • анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

  • складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і інш.

Тэма 1

Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы

1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў

Мова чалавека з’яўляецца асноўным сродкам зносін, які можа здзяйсняцца ў дзвюх формах — вуснай і пісьмовай. Акрамя таго, калі разглядаць мову таго ці іншага народа (напрыклад, беларускага), то важна адзначыць, што любая нацыянальная мова ўяўляе сабою складаную структуру, паколькі ўключае некалькі падсістэм. У прыватнасці, у любой развітай мове можна вылучыць літаратурную і дыялектную формы яе існавання. Літаратурная мова — гістарычна складзеная, узорная форма нацыянальнай мовы, якая валодае багатым лексічным фондам, упарадкаванай граматычнай структурай і разгалінаванай сістэмай функцыянальных стыляў.

Адной з рысаў літаратурнай мовы з’яўляецца разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.

Моўны стыль — гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.

Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю — дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага — уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны — у вуснай.

Па дадзенай табліцы можна заўважыць, што кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў [1, с.27]:

Стыліь

Сфера выкарыстання

Мэта зносін

Стылявая рыса

Моўны сродак

Падстыль

Размоўны

Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Натуральнасць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці

Бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя і клічныя сказы

Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны

Навуковы

Навука і тэхніка, вучэбны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і інш.

Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументава-насць

Агульнанавуко-выя і вузкаспе-цыяльныя тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, наніз-ванне форм роднага склону, развітыя апавя-дальныя сказы, злучнікавая падпарадкаваль-ная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны

Афіцыйна-справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатыч-ная сферы

Інфармацый-ная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін

Паслядоў-насць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартыза-цыя, адсутнасць эмацыяналь-насці

Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы

Уласна заканадаўчы, дыпламатыч-ны, адміністрацый-на-канцылярскі

Публіцыстычны

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны

Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасць, эмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназразу-меласць

Ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова

Газетна-пуб-ліцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)

Мастацкі

Духоўная сфера жыцця

Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Эмацыяналь-насць, экспрэсіў-насць, вобразнасць, стылістычная незамкнё-насць, індывідуаль-насць аўтара

Разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі

Проза, паэзія, драматургія

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]