Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе

Дзейнік — галоўны член сказа, які звычайна выражаецца назоўнікам ці займеннікам у форме назоўнага склону і паясняецца выказнікам: Рупная пчала ўмее мёд сабраць і з горкіх кветак (М. Багдановіч).

Выказнік — граматычна залежны ад дзейніка член сказа, які абазначае дзеянне, стан ці прымету прадмета, названага дзейнікам: Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі (А. Ельскі).

Выказнік ставіцца ў множным ліку:

1) калi стаiць пасля аднародных дзейнiкаў: Людское гора цi калецтва заўсёды выклікалi ў мяне жаданне паспачуваць чалавеку;

2) калi стаiць перад аднароднымi дзейнiкамi, то ставiцца або ў множным, або ў адзiночным лiку (у апошнiм выпадку выказнiк дапасуецца да блiжэйшага дзейнiка): І па хаце пабеглi гаворка i смех. Стаяў шум, крыкі, лаянка;

3) пры дзейнiках са значэннем асобы: Даўно не бачылiся Hiнa i Аляксей;

4) калi першы з аднародных дзейнiкаў ужыты ў форме множнага лiку: Многа ранак глыбокiх пакiнулi нам навальнiчныя дні, лiхалец­це, вайна;

5) калi дзейнiк выражаны спалучэннем назоўнiка або займеннiка ў назоўным склоне з назоўнікам у творным склоне з прыназоўнікам з: Ужо вечарэла, калі Міколка з дзедам натрапiлi на незвычайную стаянку ў лесе. Калi пры тaкiм спалучэннi выказнiк стаiць у адзiночным лiку, то дзейнiкaм з’яўляецца толькi назоўнiк у назоўным склоне, а спалучэнне тыпу з дзедам выступае дапаўненнем: Каня ў ix не было, i бярвенне на хату Марына з мужам насiла на плячах;

6) калі ў склад колькасна-іменнага словазлучэння ўваходзяць азначэнні ці словы гэтыя, усе: усе прысутныя адзначылі; гэтыя сустрэчы запомніліся.

Выказнiк ставiцца ў адзiночным лiку:

1) калi дзейнiк выражаны словазлучэннем, у якое ўваходзiць назоўнiк назоўнага склону адзіночнага ліку са значэннем пэўнай якасці (дзесятак, сотня, тройка, пяцёрка і г. д.): Чацвёрка коней стаяла як укопаная перад кругам сялян;

2) пры дзейніку, выражаным спалучэннем слоў многа, мала, колькі, багата, некалькі, шмат, няшмат з назоўнікамі; калі дзейнікам выступаюць назвы асоб, выказнік можа ўжывацца і ў множным ліку: падышло некалькі танкістаў; шмат хат прытулілася; некалькі чалавек стаялі;

3) калі ў склад дзейніка ўваходзяць словы гадоў, месяцаў, тыдняў, дзён, гадзін, мінут, зім, летаў і г. д. (ці пры лічэбніках два-чатыры словы гады, тыдні і інш.): дваццаць гадоў прайшло; пяць мінула зім;

4) калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лiчэбнiка з назоўнiкам: Стаяла пяць асёдланых коней;

5) калі дзейнік выражаны спалучэннем зборнага лiчэбнiка з назоўнiкам, а таксама словам тысяча, мільён, мільярд: Рап­там з зараснiку выйшла яшчэ трое незнаёмых; наляцела мільён камароў;

6) калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўнiка няпэўна-колькаснага значэння (большасць, меншасць, рад, шэраг, мноства, большая частка, меншая частка i г. д.) з назоўнiкам pоднага склону множнага лiку: Большасць людзей маўчала..;.

7) калі дзейнік выражаны спалучэннем слоў некалькi, многа, мала, багата, шмат, столькi, колькi з назоўнiкам: Там стаяла некалькi хат;

8) калі словазлучэнне мае словы толькі, усяго: зайшло ўсяго восем мужчын; толькі тры жанчыны пралі.

Аднак i ў пералiчаных выпадках пры пэўных умовах (напрыклад, пры дзейнiках са значэннем асобы або калi падкрэслiваецца актыўнасць дзеяння) выказнiк можа ставiцца ў множным лiку: Чатыры коннікі зайшлi ў хату і пачалі палуднаваць. Трое незнаёмых зарагаталi, і адзiн з ix xaпiў нашага каня за аброць i cкipaвaў у лес. Мiколку з дзедам спынiлi некалькi чалавек, акружыліi, запыталi сурова: «Што вы за людзi?»

Выказнiк пры дзейнiку, выражаным нескланяльным складанаскарочаным словам, дапасуецца да апорнага слова адпаведнага словазлучэння, г. зн. так, як ён дапасаваўся б пры поўнай назве: Наш райана (раённы аддзел народнай асветы) пераехаў у новы будынак [6, с. 393—395].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]