Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Беларуская тэрміналогія

2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова

Тэрмін (ад лац. terminus — граніца, мяжа) — спецыяльнае слова ці словазлучэнне, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Кожнае слова-тэрмін мае дакладнае вызначэнне, зафіксаванае ў спецыяльных навуковых даследаваннях ці тэрміналагічных слоўніках. Тэрміны і прафесіяналізмы даюцца ў тлумачальных слоўніках з паметай «спецыяльнае», зрэдку ўказваецца сфера прымянення таго ці іншага тэрміна: фіз., мед., мат. і інш. Кожная галіна ведаў мае сваю тэрміналагічную сістэму.

Тэрміналагічная лексіка, як ніякая іншая, інфарматыўная. Таму ў мове навукі тэрміны незамяняльныя, бо дазваляюць коратка і максімальна дакладна сфармуляваць думку.

Асаблівасцю нашага часу стала распаўсюджанне тэрмінаў за межы навуковых прац, што дае падставы гаварыць пра тэрміналагізацыю нашага маўлення. Многія словы, што маюць тэрміналагічнае значэнне, атрымалі шырокае распаўсюджанне, напрыклад: сайт, інтэрнэт, перпендыкуляр, квадрат і інш.

Тэрмін абазначае пэўнае паняцце якой-небудзь спецыяльнай галіны навукі, тэхнікі ці мастацтва. Паняцце ўводзіцца для апісання навуковага ўяўлення аб канкрэтным аб’екце або працэсе. Сутнасць яго заўсёды выражаецца ў канчатковай назве — тэрміне. Тэрмін можа быць простым, які складаецца з аднаго слова (рынак, банк), або складаным, які ўключае два і болей слоў (доўгатэрміновая пазыка, валавы прадукт). Тэрміны, якія складаюцца з некалькіх слоў, могуць мець абрэвіятуру (скарачэнне), напрыклад, унутраны валавы прадукт — УВП, нацыяльны валавы прадукт — НВП, цэнтральная нервовая сістэма — ЦНС і інш.

Адрозніваюць тэрміны агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. Значэнне агульназразумелых тэрмінаў вядома і неспецыялісту, яны ўваходзяць у лексiку агульнанароднай мовы: галосны, зычны, дыягназ, аспiрын, кiслата, кiсларод, атам, метад, электрон ды інш. Найперш гэта агульнанавуковыя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і належаць навуковаму стылю мовы ў цэлым: эксперымент, адэкватны, эквівалент, прагназаваць, гіпатэтычны, прагрэсіраваць, рэакцыя і г. д. Гэтыя тэрміны ўтвараюць паняційны фонд розных навук і характарызуюцца найбольшай частотнасцю ўжывання.

Вузкаспецыяльныя тэрміны замацаваны за пэўнымі навуковымі дысцыплінамі, галінамі вытворчасці і тэхнікі, напрыклад, у лінгвістыцы дзейнік, фанема, морф, мадальнасць; у медыцыне міёма, сінусіт, гідракалікоз і інш.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае даную сістэму тэрмінаў, іх граматычную арганізацыю і законы функцыянавання называецца тэрміналогіяй. Акрамя гэтага значэння, тэрміналогія — гэта і сістэма тэрмінаў якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, культуры, якія называюць спецыяльныя аб’екты і выражаюць спецыяльныя прафесійныя паняцці. Iснуe тэрмiналогiя лiнгвiстычная, медыцынская, тэхнiчная, філасофская, педагагiчная, псiхалагiчная, астранамiчная і iнш. Для кожнай навукі, тaкiм чынам, iснуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзiнак, выкарыстанне якога абмежавана той цi iншай навуковай галiной.

Узаемадзеянне тэрмiна i агульнаўжывальнай лексiкi адбываецца ў выглядзе двух працэсаў — працэсу тэрмiналагiзацыi i працэсу дэтэрміналагiзацыi (тэрмiн пачынае ўжывацца па-за межамi вузкай спецыяльнай сферы i набывае агульналiтаратурны статус). Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмiн, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.

Tэрміны адрознiваюцца ад агульналiтаратурных слоў цэлым шэрагам асаблiвасцей. Сярод тaкix спецыфiчных рыс вылучаюць:

1; сістэмнасць, г. зн. што кожны тэрмiн з’яўляецца адзiнкай пэўнай тэрміналагiчнай сiстэмы, якая абмежавана адной галiной нaвyкi. Таму сваю сутнасць тэрмiны выяўляюць толькi ў межах адной сiстэмы. Напрыклад, адназначнасць тэрмiнаў падкрэслiваецца мeнaвiтa праз прыналежнасць да адпаведнай сiстэмы. Параўнайце: слова элiпс у мовазнаўстве абазначае пропуск у маўленнi слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту ці з канкрэтнай сітуацыi, а элiпс у матэматы- цы — замкнёная крывая, якая мае такую уласцiвасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкi ад дзвюх дадзеных кропак (фокусаў) застаецца пастаяннай;

2) наяўнасць дэфiнiцыi (азначэння). Калі звычайнае слова можа быць растлумачана, то сутнасць тэрмiна павiнна быць вызначана;

3) імкненне да адназначнасцi ў межах сваёй тэрмiналагiчнай cic­тэмы. Кожны тэрмін павiнен абазначаць толькi адно паняцце ў навуцы цi тэхнiцы, а кожнаму паняццю павiнен адпавядаць толькi адзiн тэрмiн (напрыклад, лiтаратуразнаўчыя тэрмiны: рыфма, ямб; лiнгвiстычныя: сінонім, антонім, дзеяслоў, аказiяналiзм). Імкненне да адназначнасці з’яўляецца абавязковай умовай існавання тэрміна, і, адпаведна, ідэальны тэрмін адназначны. У той жа час тэрміналогія не ізаляваная ад агульналітаратурнай мовы і ў ёй маюць месца тыя працэсы, якія адбываюцца ў мове. Пры рэальным функцыянаванні тэрміна ў мове закон адназначнасці парушаецца, і гэта знаходзіць сваё выражэнне ў такой з’яве, як мнагазначнасць тэрміна (напрыклад, абзац — адступленне ўправа ў пачатку радка i частка тэксту памiж тaкiмi адступленнямi; словаўтварэнне — утварэнне новых слоў i раздзел мовазнаўства, якi вывучае марфемную структуру слоў i спосабы ix утварэння). Ці, напрыклад, марфалогія ў лінгвістыцы — сукупнасць форм слоў у мове, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў і ў біялогіі — будова і форма арганізмаў, рэчываў як аб’ект навуковага вывучэння (марфалогія жывёл, глебы).

Мнагазначнасць з’яўляецца істотным недахопам тэрміна, бо перашкаджае правільнаму разуменню сутнасці навуковых з’яў, якія абазначаны адным і тым самым тэрмінам;

4) адсутнасць экспрэсii. Навуковы стыль характарызуецца яснасцю выказвання, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, таму вобразнае ўжыванне слоў не ўласціва навуковаму стылю. Нават тэрмiны, якiя ўзнiкаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсiўна-эмацыянальную афарбоўку: нос (мыс), рукаў (paкi), складкi (гор), чырвоны радок, гарлачык жоўты, хвосцiк (батан.) i інш.

У навуковай мове тэрміны не могуць несці эмацыйнай афарбоўкі. Таму ў якасці тэрмінаў не выкарыстоўваюць формы слоў, утвораныя з дапамогай суфіксаў, якім уласціва памяншальнае ці грубае значэнне. Словы, утвораныя ад аднакаранёвых формаў з дапамогай суфіксаў, у навуковай лексіцы ўяўляюць сабою самастойныя тэрміны, якія адпавядаюць розным паняццям: корань і карнявішча, вока і вочка. У батаніцы галоўка — гэта не маленькая галава, а форма простага суквецця, у анатоміі жалудачак — не маленькі жалудак (страўнік), а аддзел сэрца, з якога кроў паступае ў крывяноснае русла.

Такім чынам, стаўшы тэрмінам, слова губляе сувязь са словам, ад якога яно ўтварылася, і становіцца адзінкай тэрміналогіі.

Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрнацыяналізмы словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Internet (Інтэрнэт), Word, ноўтбук, паскаль, камп’ютэр, ват і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца «чыстымі» інтэрнацыяналізмамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]