- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Сістэма жанраў навуковай літаратуры
4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
Жанр — форма арганізацыі моўнага матэрыялу ў межах таго ці іншага стылю. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю абумоўлена, перш за ўсё, наяўнасцю ў ім вялікага мноства тыпаў тэкстаў. Вучоныя-філолагі, спецыялісты па культуры маўлення выдзяляюць розную колькасць падстыляў у межах навуковага стылю і даюць ім розныя азначэнні. Напрыклад, Д.Э. Разэнталь сцвярджаў, што навуковы стыль мае наступныя разнавіднасці (падстылі) [11, с. 33]:
-
навукова-папулярны;
-
навукова-дзелавы;
-
навукова-тэхнічны (вытворча-тэхнічны);
-
навукова-публіцыстычны;
-
вучэбна-навуковы.
Іншыя даследчыкі прапануюць такую функцыянальна-стылёвую класіфікацыю навуковага стылю:
-
уласна навуковы;
-
навукова-інфарматыўны;
-
навукова-даведачны;
-
вучэбна-навуковы;
-
навукова-папулярны.
Абапіраючыся на класіфікацыю, дадзеную ў табліцы ніжэй, мы прапаноўваем апісанне навуковых тэкстаў розных жанраў, якія адпавядаюць вылучаным разнавіднасцям навуковага стылю:
Навуковы стыль маўлення |
|
функцыянальна-стылёвая класіфікацыя |
жанравая класіфікацыя |
Уласна навуковы стыль |
Манаграфія, артыкул, даклад, курсавая работа, дыпломная работа, дысертацыйная работа |
Навукова-інфарматыўны |
Рэферат, анатацыя, канспект, тэзісы, патэнтнае апісанне |
Навукова-даведачны |
Слоўнік, даведнік, каталог |
Вучэбна-навуковы |
Падручнік, метадычны дапаможнік, лекцыя, канспект, анатацыя, вусны адказ, тлумачэнне |
Навукова-папулярны |
Нарыс, кніга, лекцыя, артыкул |
Асноўнымі жанрамі навуковай літаратуры, з якімі часта сустракаюцца студэнты, з’яўляюцца анатацыя, рэферат, канспект і тэзісы. Гэтыя жанры навуковых тэкстаў аб’яднаны агульнымі ўласцівасцямі: з’яўляюцца другаснымі жанрамі (складаюцца на аснове апорных тэкстаў, часцей за ўсё арыгінальных, першасных, хаця тэзісы могуць быць і арыгінальнымі, першаснымі).
4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
Рэферат (ад лац. reffere — дакладваць, паведамляць) — кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго.
Рэферыраванне — інтэлектуальны творчы працэс, які ўключае асэнсаванне тэксту, пераўтварэнне інфармацыі аналітычна-сінтэтычным спосабам і стварэнне новага (другаснага) тэксту. Падрыхтоўка рэфератаў — адзін з найбольш складаных відаў самастойнай працы, рэферыраванне вучыць чалавека ўдумліва працаваць з літаратурай, арыентавацца ў ёй, выбіраючы неабходную інфармацыю. Рэферат павінен быць інфарматыўным, аб’ектыўна перадаваць змест першаснага тэксту, карэктна ацэньваць матэрыял, які змешчаны ў першакрыніцы. Рэферат можа быць рэпрадуктыўным, які перадае змест крыніцы, і прадуктыўным, калі ўтрымлівае крытычнае ці творчае асэнсаванне рэферыруемай крыніцы.
Існуе некалькі класіфікацый рэфератаў, найбольш поўная з іх наступная [8, с. 24—25]:
Класіфікацыя |
Змест |
Па паўнаце выкладу зместу: інфарматыўны (рэферат-канспект); індыкатыўныя (указальныя, або рэфераты-рэзюмэ) |
Змяшчаюць у абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першакрыніцы, іх ілюстрацыю, найважнейшую аргументацыю, звесткі пра методыку даследавання, выкарыстанае абсталяванне, сферы прымянення |
Змяшчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні першакрыніцы |
|
Па колькасці рэфераваных першакрыніц: манаграфічныя; аглядавыя (або агляд) |
Складаюцца на падставе аднаго дакумента |
Складаюцца па некалькіх дакументах на адну тэму |
|
Па чытацкім прызначэнні: агульныя; спецыялізаваныя |
Пераказваюць змест у цэлым, разлічаны на шырокае кола чытачоў |
Пераказваюць змест, арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў |
|
Па складанні (кім): аўтарскія; складзеныя спецыялістамі (прафесіяналамі-рэферэнтамі) |
Аўтарэферат дысертацыі |
Інфармацыя з той галіны навукі, да якой адносіцца першасны дакумент |
У структуры рэферата любога тыпу выдзяляюць тры асноўныя кампаненты: бібліяграфічнае апісанне, уласна рэфератыўны тэкст і даведачны апарат.
Як і іншыя навуковыя тэксты, рэферат мае пэўную кампазіцыю:
-
Уступ. Задачы ўступу наступныя: даць зыходныя дадзеныя тэксту (назва, дзе выдадзены і калі), звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, навуковая ступень, навуковае званне); раскрыць сэнс назвы працы, чаму яна прысвечана, у сувязі з чым напісана.
-
Асноўныя пытанні і праблемы, пра якія гаворыцца ў першакрыніцы.
-
Аналіз самых важных, на думку рэферэнта, пытанняў, якія ўздымаюцца ў тэксце-крыніцы. Робячы такі аналіз, неабходна абгрунтаваць важнасць выбраных пытанняў, коратка перадаць думку аўтара, выказаць свае погляды наконт меркаванняў аўтара першакрыніцы.
-
Агульны вывад аб значнасці ўсёй тэмы ці праблемы рэферыруемага тэксту.
Асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да складання рэфератаў, наступныя:
-
аб’ектыўнасць (дакладны выклад сутнасці рэфераванай работы і погляду яе аўтара, фіксаванне толькі тых звестак, якія змяшчаюцца ў першасным дакуменце, без ацэнкі выкладаемага матэрыялу, без палемікі з аўтарам);
-
паўната (выклад усіх істотных палажэнняў першаснага дакумента);
-
адзінства стылю (выкарыстанне тых жа слоўных сродкаў адзінай тэрміналогіі, скарачэнняў і інш., што і ў першасным дакуменце);
-
мова рэферата павінна быць літаратурнай, дакладнай, кароткай, яснай і простай, без складаных граматычных канструкцый і складаных стылістычных зваротаў, выкарыстоўваюцца такія граматычныя сродкі мовы, якія пры сціслым выкладзе даюць максімум інфармацыі;
-
кампазіцыя рэферата павінна быць унутрана лагічнай і можа адрознівацца ад кампазіцыі першаснага дакумента;
-
аб’ём (ад 500 да 12 тыс. друкаваных знакаў і больш) [8, с. 28].
Найбольш пашыранымі відамі рэфератаў з’яўляюцца інфарматыўныя (рэферат-канспект) і індыкатыўныя (указальныя, апісальныя). У аснову класіфікацыі пакладзена ступень аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі крыніцы [8, с. 25, 35—36].
Інфарматыўныя рэфераты ўключаюць у сябе выклад у абагульненым выглядзе ўсіх асноўных праблем першакрыніцы, іх аргументацыю, методыку даследавання, асноўныя вынікі і вывады, якія маюць навуковую і практычную каштоўнасць, неабходныя звесткі аб выкарыстанні абсталявання і сферы прымянення. Звычайна ўказваецца прадмет і мэта даследавання. Інфарматыўны рэферат утрымлівае вялікую фактаграфічную інфармацыю і з’яўляецца добрым даведачным выданнем. Аднак ён патрабуе ад складальніка спецыяльных ведаў. Акрамя таго, у працэсе дакументальнага інфарматыўнага пошуку ўзнікаюць цяжкасці з выбарам ключавых слоў індэксатарам. Усё гэта робіць цяжкім складанне рэфератаў такога тыпу.
Інфарматыўны рэферат будуецца па пэўнай схеме:
-
уступ;
-
уласна-рэфератыўная частка;
-
заключная частка.
Ва ўступе даецца характарыстыка зыходных дадзеных артыкула, аўтар, крыніца, раскрыццё сэнсу артыкула; назва, чаму прысвячаецца, вызначаецца характар артыкула.
Уласна-рэфератыўная частка ўключае кароткі змест асноўных пералічаных пытанняў і праблем, закранутых у артыкуле, вынікі даследаванняў, аналіз двух-трох пытанняў, якія, на думку рэферэнта, з’яўляюцца асноўнымі, выклад пазіцыі аўтара, даведачную частку, у якой указваецца колькасць ілюстрацый, табліц, бібліяграфія.
Заключная частка змяшчае вывады аўтара, заўвагі рэферэнта аб значэнні артыкула, ацэнку паўнаты своечасовасці разгляду праблем.
Лексічныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для напісання рэферата:
-
артыкул называецца (мае назву, носіць назву); тэма артыкула ўяўляе сабой... (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне і да т. п.);
-
у артыкуле разглядаецца (што?)..., даецца ацэнка, аналіз (чаму?)...;
-
у артыкуле (навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главе) аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы)...
Лексічныя сродкі для апісання аўтарскага тэксту і аналізу асноўных пытанняў артыкула:
-
у артыкуле пададзены пункт гледжання на...; змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні (супярэчлівыя сцвярджэнні), даказана, што... і інш.;
-
улічваць (прымаць да ўвагі, звяртаць увагу на, наводзіць на думку)...; важна адзначыць (неабходна падкрэсліць) што сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага...
Лексічныя сродкі, прыдатныя для заключэння:
-
аўтар прыходзіць да вываду (заключэння); у заключэнне можна сказаць, што...; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага...; абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду... .
У заключнай частцы рэферата для згоды або нязгоды з пазіцыяй аўтара ўжываюцца наступныя моўныя сродкі:
-
аўтар пераканаўча даказвае (прытрымліваецца пункту гледжання, упэўнены, перакананы, думае) што... ;
-
падзяляем пункт гледжання, прытрымліваемся падобнай думкі (меркавання), прызнаем заслугі (добрыя якасці, вартасці);
-
адзначаем недахопы, папракаем у недакладнасці, разыходзіцца ў поглядах, крытыкуе, пярэчыць;
-
аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу, крытычна ставіцца (адносіцца), незразумела, што... .
Індыкатыўныя рэфераты толькі ўказваюць на асноўныя моманты зместу першакрыніцы. Змест навуковага артыкула ў рэфераце гэтага тыпу максімальна сціслы, пададзены ў выглядзе абагульнення асноўных палажэнняў і яго вывадаў. У такіх рэфератах выкладаюцца толькі звязаныя з тэмай рэфераванага дакумента асноўныя палажэнні. Аналіз тэксту першаснага дакумента тут рэалізуецца праз назвы раздзелаў, глаў, параграфаў і інш., тэкст рэферата складаецца па сутнасці з набору ключавых слоў і словазлучэнняў. А гэта зручна для хуткага яго каардынатнага індэксавання з дапамогай фармалізаванай мовы. Аднак, з прычыны адносна неглыбокага семантычнага аналізу рэфераванага дакумента, у індыкатыўным рэфераце не ўтрымліваецца падрабязнага выкладу вынікаў і вывадаў даследавання, і таму, у асноўным, ён можа быць выкарыстаны чытачом толькі для высвятлення пытання аб тым, патрэбна яму звяртацца да першаснага дакумента ці не.
Рэферат-рэзюмэ мае наступную схему:
-
загалоўкавая частка, якая складаецца з дакладнага бібліяграфічнага апісання крыніцы;
-
рэфератыўная частка, якая змяшчае асноўную інфармацыю;
-
даведачны апарат (колькасць ілюстрацый, табліц, бібліяграфія).
Пры напісанні рэфератаў-рэзюмэ выкарыстоўваюцца тыя ж лексічныя сродкі сувязі, што і ў рэфераце-канспекце.
Патрабаванні, якія прад’яўляюцца для падрыхтоўкі рэферата:
1. Рэферат павінен уяўляць сабой самастойны выклад сутнасці выбранай тэмы на аснове вывучэння, агляду, даследавання першакрыніц, асабістых назіранняў і г. д. Аб’ёме 10—15 старонак друкаванага або прыроўненага да яго рукапіснага тэксту. Павінен быць напісаны дакладнай, лаканічнай літаратурнай мовай. У ім не павінна быць паўтораў адных і тых жа думак, сказаў з некалькімі дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, двухсэнсоўных выразаў.
2. Пры напісанні рэферата мэтазгодна выкарыстоўваць словы тыпу «так», «такім чынам», «варта» і інш. Яны даюць магчымасць не толькі лепш адлюстраваць абраную тэму, але і дапамагчы чытачу сачыць за логікай выказвання, падрыхтоўваюць яго да пераходу аўтара да новай думкі.
3. Тэкст рэферата не варта перанасычаць мноствам тэрмінаў і іншамоўных слоў. У ім мэтазгодна карыстацца тэрміналогіяй, прынятай у дадзенай галіне навукі і тэхнікі. Новыя тэрміны неабходна тлумачыць пры іх першым жа выкарыстанні.
4. Пры напісанні тэксту рэферата асноўныя палажэнні тэмы асэнсоўваюцца рэферэнтамі і могуць пераказвацца сваімі словамі. У выпадку неабходнасці яны падмацоўваюцца цытатамі, якія павінны адлюстроўваць закончаную думку аўтара, і ў іх не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах, прынятых у тэксце.