Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Бягучы кантрольны тэст

1. Адзначце тэрмін, які з’яўляецца сінонімам да слова білінгвізм:

а) інтэрферэнцыя;

б) адстрат;

в) суперстрат;

г) дзвюхмоўе;

д) шматмоўе.

2. Адзначце аспекты вывучэння білінгвізму:

  1. псіхалагічны;

  2. літаратуразнаўчы;

  3. сацыяльны;

  4. сацыялінгвістычны;

  5. педагагічны.

3. Які з аспектаў даследавання білінгвізму звязаны з праблемай размеркавання камунікатыўных функцый паміж мовамі:

  1. псіхалагічны;

  2. сацыякультурны;

  3. літаратуразнаўчы;

  4. сацыялінгвістычны;

  5. педагагічны.

4. Адзначце, што такое інтэрферэнцыя:

а) узаемадзеянне і ўзаемаўплыў моў;

б) паглынанне адной мовы іншаю;

в) знікненне адной мовы;

г) перанос нормаў адной мовы ў другую;

д) узнікненне новай мовы.

5. Адзначце віды інтэрферэнцыі:

а) фанетычная;

б) арфаэпічная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) пунктуацыйная.

6. Адзначце правільнае: «Няправільная пастаноўка націску ў словах разглядаецца як ... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) акцэнталагічная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) лексічная.

7. Адзначце правільнае: «Няправільнае ўжыванне слоў разглядаецца як ... інтэрферэнцыя».

а) Марфалагічная;

б) акцэнталагічная;

в) лексічная;

г) сінтаксічная;

д) фанетычная.

8. Адзначце правільнае: «Няправільнае спалучэнне слоў у словазлучэннях разглядаецца як ... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) акцэнталагічная;

в) марфалагічная;

г) лексічная;

д) сінтаксічная.

9. Адзначце правільнае: «Няправільнае вымаўленне слоў разглядаецца як ... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) акцэнталагічная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) лексічная.

10. Адзначце правільнае: «Няправільнае ўжыванне граматычных форм разглядаецца як ... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) акцэнталагічная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) лексічная.

11. Адзначце правільнае: «Няправільнае ўжыванне сродкаў пры ўтварэнні новых слоў разглядаецца як ... інтэрферэнцыя».

а) Фанетычная;

б) сінтаксічная;

в) марфалагічная;

г) словаўтваральная;

д) лексічная.

12. Адзначце прыклады акцэнталагічнай інтэрферэнцыі:

а) спінá;

б) металýргія;

в) алфáвіт;

г) камéньчык;

д) гéнэзіс.

13. Адзначце прыклады марфалагічнай інтэрферэнцыі:

а) шырокая стэп;

б) Валіна кніга;

в) Пеціны сшыткі;

г) чытаючы хлопчык;

д) прыгожы кенгуру.

14. Адзначце прыклады словаўтваральнай інтэрферэнцыі:

а) хітрун;

б) хітрэц;

в) наглядальнік;

г) выкладчык;

д) збіральнік.

15. Адзначце прыклады лексічнай інтэрферэнцыі:

а) воздух;

б) васкрасенне;

в) сенцы;

г) жолуд;

д) фартук.

16. Адзначце прыклады сінтаксічнай інтэрферэнцыі:

а) чатыры вялікія дамы;

б) паслаць за вадой;

в) вялікае дзякуй;

г) захварэць на тыф;

д) ажаніцца з Валяй.

17. Адзначце радкі, у якіх словазлучэнні правільна перакладзены на беларускую мову:

  1. благодарить сестру — дзякаваць сястру;

  2. думать о будущем — думаць пра будучыню;

  3. писать по адресу — пісаць па адрасе;

  4. видеть своими глазами — бачыць на свае вочы;

  5. скучал по родным — сумаваў па родных.

18. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні:

  1. дзякаваць настаўнікам;

  2. дараваць сябра;

  3. кпіць з суседа;

  4. хворы ангінай;

  5. спазніцца з-за аварыі.

19. Адзначце сказы, якія апавядаюць нормам літаратурнай мовы.

  1. Надарыўся момант паздзекавацца над хлопцам.

  2. Я не хацела пакрыўдзіць, выбачайце мне.

  3. Верка паспешліва падзякавала каваля Рыгора, развіталася з усімі і выскачыла з хаты.

  4. На пясчаным узгорку раслі тры стромкія сасны.

  5. Маці вельмі сумавала аб сыне, які так і не вярнуўся.

20. Адзначце сказы, у якіх парушаны нормы літаратурнай мовы:

    1. Чацвёрка быкой цягнулі арбу.

    2. Трое астатніх з цікавасцю разглядала незнаёмых ім людзей.

    3. Было ў бацькі два сыны.

    4. З таго часу прайшлі якіх са дзве гадізны.

    5. Бацька з сынам зайшлі ў двор.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]