Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)

Даведка — дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў. Інфармацыйныя даведкі змяшчаюць службовыя звесткі, юрыдычныя даведкі сведчаць юрыдычны факт. Даведка складаецца з мэтай інфармавання кіраўніцтва ўстановы ці вышэйстаячай арганізацыі, яна дае магчымасць прыняць канкрэтнае рашэнне па гэтым пытанні. У даведцы могуць быць абагульнены якія-небудзь дадзеныя. У залежнасці ад складанасці, важнасці пытанняў і аб’ёму матэрыялу даведку могуць рыхтаваць адзін чалавек ці некалькі, а таксама супрацоўнікі розных аддзелаў.

Разнавіднасцю з’яўляецца даведка, якая выдаецца асобным грамадзянам на рукі, напрыклад, аб пацверджанні месца працы, займаемай пасадзе, месца жыхарства, вучобы і інш. Як правіла, іх пішуць на бланках з трафарэтным тэкстам, выкананым тыпаграфскім спосабам.

Фармуляр даведкі: назва ўстановы, назва структурнага падраздзялення, назва дакумента, дата, індэкс, месца складання, загаловак да тэксту, тэкст, подпіс, адрасаванне.

Даведкі ўнутранага характару пішуць на чыстых лістах, але з прымяненнем правілаў размяшчэння рэквізітаў. Такія даведкі падпісвае той, хто іх склаў (рыс. 11).

Назва ўстановы

Дата

Нумар

ДАВЕДКА

Міхайлаў Пётр Анісімавіч з’яўляецца студэнтам дзённага аддзялення І курса матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

Даведка выдадзена для падачы ў Цэнтральны райваенкамат горада Мінска.

Дэкан факультэта ________________

пячатка (Подпіс)

Рысунак 11 — Узор напісання даведкі

Дакладная запіска — дакумент, адрасаваны кіраўніку дадзенай ці вышэйшай установы, які ўтрымлівае дасканальны выклад якога-небудзь пытання з вывадамі і прапановамі складальніка.

У гэтым дакуменце прыводзяцца інфармацыйныя дадзеныя, вывады, прапановы і заключэнні, звязаныя з выкананнем якіх-небудзь заданняў, даручэнняў ці выкліканыя якімі-небудзь падзеямі, здарэннямі (рыс. 12).

У залежнасці ад мэтавага прызначэння змест дакладной запіскі можа насіць ініцыятыўны, інфармацыйны ці справаздачны характар.

Фармуляр дакладной запіскі: назва ўстановы, назва структурнага падраздзялення, назва дакумента, дата, індэкс, месца складання, загаловак да тэксту, тэкст, пасада асобы, якая напісала дакладную запіску, расшыфроўка подпісу, асабісты подпіс, адрасаванне.

Рэктару

Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта

Качурка В. І.

загадчыка кафедры псіхалогіі

кандыдата псіхалагічных навук

Станіславец М. П.

Дакладная запіска

Паведамляю Вам, што для даверанай мне лабараторыі неабходна купіць новае вылічальнае абсталяванне. Прашу выдзеліць для гэтых мэт 30 000 000 (трыццаць мільёнаў) рублёў.

26.05.2008 г. Подпіс

Рысунак 12 — Узор напісання дакладной запіскі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]