- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
-
Вызначце мэту реферыравання абранай навуковай крыніцы (рэферат-канспект ці рэферат-рэзюмэ).
-
Высветліце функцыі і памеры падрыхтаванага рэферата ў адпаведнасці з мэтай і жанрам навуковай першакрыніцы.
-
Зрабіце бібліяграфічнае апісанне навуковай крыніцы (навуковых крыніц).
-
Перапрацуйце навуковую крыніцу і выберыце інфармацыю для рэферата, выкарыстоўваючы такія віды чытання, як аглядавае, пашуковае і суцэльнае.
-
Вызначце кампазіцыю рэферата.
Заўвага. Рэферат-рэзюмэ: 1) загалоўкавая частка (дакладнае бібліяграфічнае апісанне крыніцы); 2) непасрэдна рэфератыўная частка (асноўная інфармацыя); 3) даведачны апарат (колькасць ілюстрацый, табліц, схем, бібліяграфія і інш.).
-
Запішыце план рэферата як пералік асноўных тэм і праблем першакрыніцы (для асноўнай часткі рэферата).
-
Здзейсніце падзел апрацаванай і выбранай для асноўнай часткі рэферата інфармацыі, усвядоміўшы:
-
мэту і змест рэферыраванай навуковай крыніцы;
-
метады даследавання;
-
канкрэтныя вынікі (тэарэтычныя, эксперыментальныя, апісальныя і новыя правераныя факты, тэндэнцыі і інш.);
-
высновы і пазіцыю аўтара ў вырашэнні праблемы, прыняцце ім або аправяржэнне гіпотэзы;
-
сферу прымянення, шляхі практычнага выкарыстання вынікаў працы.
Заўвага. Калі ў навуковай крыніцы адсутнічае якая-небудзь частка (метады, высновы, сфера выкарыстання), то ў тэксце рэферата яны не прыводзяцца для захавання паслядоўнасці выкладу. Для асноўнай часткі рэферата-рэзюмэ падбіраецца асноўная (ключавая) інфармацыя навуковай крыніцы, пры гэтым малаінфарматыўныя часткі апускаюцца, блізкая па змесце інфармацыя аб’ядноўваецца і абагульняецца.
-
Аформіце пісьмовы рэферат:
-
ажыццявіўшы «згортванне» зместу і моўную кампрэсію інфармацыі, выбранай для рэферата;
-
скампанаваўшы выбраную інфармацыю і, выкарыстоўваючы розныя лексічныя звароты арганізацыі тэксту і памятаючы мэту рэферыравання, падрыхтуйце пісьмовы рэферат.
Заўвага. Ступень абагульнення і «згортвання» інфармацыі ў рэфераце-рэзюмэ з’яўляецца большай у два-тры разы, чым у інфарматыўным рэфераце. Лексічныя звароты з’яўляюцца агульнымі для ўсіх відаў рэферата.
-
Ажыццявіце самакантроль напісанага рэферата на сэнсавым, структурна-лагічным і моўным узроўнях і пераканайцеся ў тым, ці дасягнулі вы пастаўленай мэты рэферыравання.
Пры рэферыраванні, як і пры канспектаванні, адбываецца вылучэнне неабходнай інфармацыі, яе перафармуляванне, а таксама аргументаванне. Змест і памер рэферата залежыць ад яго віду: рэферат-канспект — гэта поўны рэферат; рэферат-рэзюмэ — гэта кароткі, абагульнены рэферат; рэферат-агляд — гэта рэферат на аснове некалькіх навуковых крыніц, паміж якімі вызначана асноўнае, базавае.
Здзейсніце (калі неабходна) рэдагаванне рэферата.
4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
Анатацыя — сціслая, кароткая характарыстыка кнігі (артыкула ці зборніка), яе зместу і прызначэння. У анатацыі пералічаюцца галоўныя пытанні, праблемы першакрыніцы, часам даецца характарыстыка яе структуры, кампазіцыі. Як правіла, анатацыя складаецца з простых сказаў. Яна мае дзве абавязковыя часткі:
-
характарыстыка зместу першакрыніцы, мэты аўтара;
-
адрасат анатуемага тэксту.
Акрамя названых частак, могуць прысутнічаць і факультатыўныя часткі, у якіх падаюцца звесткі пра ілюстрацыйны матэрыял, які змешчаны ў тэксце.
Анатацыя павінна даць уяўленне пра:
-
характар арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга);
-
будову арыгінала (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разбіраюцца, да якіх вывадаў прыходзіць аўтар);
-
прызначэнне арыгінала (на каго разлічаны, які аб’ём, якасць выканання, актуальнасць, абгрунтаванне, вывады) [8, с. 17 — 18].
Прывядзём прыклад анатацыі:
Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А.Лукашанец. — Мн. : Беларус. навука, 2007.
Граматыка падрыхтавана з улікам моўнай практыкі і тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме беларускай мовы ў апошнія два дзесяцігоддзі, а таксама вопыту раней выдадзеных акадэмічных граматык беларускай мовы. Мае нарматыўную накіраванасць, адлюстроўвае стан норм літаратурнай мовы канца ХХ — пачатку ХХІ ст., варыянтнасць словазмянення.
Разлічана на спецыялістаў-мовазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай.
Такім чынам, анатацыя не раскрывае зместу навуковай крыніцы, а толькі інфармуе пра наяўнасць навуковай крыніцы пэўнага зместу і характару. Яна дапамагае чытачу скласці папярэдняе ўяўленне пра незнаёмую для яго навуковую публікацыю і тым самым дапамагае ў пошуку, адборы і сістэматызацыі неабходнай інфармацыі. Анатацыя нагадвае сабой вельмі кароткі з усіх магчымых пераход галоўнага зместу першаснага дакумента, які складзены ў выніку кампрэсіі тэксту арыгінала і ў некалькіх радках дае ўяўленне пра яго тэматыку.
Сярэдні аб’ём індыкатыўнай анатацыі — 30—40 слоў (3—4 сказы). Інфарматыўная, або апісальная, анатацыя ўключае ад 3 да 10 сказаў (ад 60 да 100 слоў). Анатацыя, якая сумуе тэматычны змест тэксту, можа быць вельмі кароткай і складацца з аднаго-двух сказаў (бібліятэчная картка).
Анатацыя нагадвае сабой кароткую даведку зместу зыходнага тэксту, пішацца з пазіцыі аўтара, які крытычна пераасэнсоўвае матэрыял, абагульняе і сціскае яго як бы «звонку» ад трэцяй асобы. Тэкст анатацыі складаецца пераважна з назыўных сказаў у традыцыйнай стылістыцы. Разам з агульнай характарыстыкай анатацыя можа ўключаць некаторыя дадатковыя звесткі пра крыніцу і яе аўтара. Анатацыя дазваляе меркаваць пра характар працы, яе каштоўнасць.
Анатацыя — складанае камплекснае ўменне, пры якім выконваюцца наступныя аперацыі: пошук і вычляненне галоўнай інфармацыі, абагульненне інфармацыі, аргументацыя. Пры анатаванні не патрабуецца такога дакладнага разумення тэксту і вычлянення ўсіх галоўных палажэнняў зместу крыніцы, як пры рэферыраванні, адсутнічае тоеснасць паміж тэкстам арыгінала (у яго істотных палажэннях) і тэкстам анатацыі.
Характэрнай асаблівасцю зместу анатацыі з’яўляецца тое, што ў ёй абавязкова ўказваецца, што новага нясе навуковая крыніца, якая анатуецца, у параўнанні з іншымі, блізкімі да яе тэматыкай і мэтавым прызначэннем; чым адрозніваецца гэтае выданне ад папярэдніх. Каб вылучыць з навуковай крыніцы асноўную і новую інфармацыю, а таксама сфармуляваць і правільна аформіць яе ў жанр анатацыі, неабходна мець як дастатковыя веды ў адпаведнай галіне, так і сфарміраваныя уменні ў складанні анатацыі.
Лексічныя сродкі для напісання анатацыі [8, с. 19 — 20]:
-
структура тэксту: артыкул называецца; прысвечаны; у артыкуле (кнізе) разглядаецца…; у кнізе выкладзены…; у артыкуле падаюцца…; аўтар закранае праблемы…; мэта артыкула — паказаць… і інш.;
-
кампазіцыя: кніга складаецца з …глаў (…частак)…; артыкул падзяляецца на …часткі і інш.;
-
агульная характарыстыка зместу: у артыкуле разглядаецца пытанне (гаворыцца; даследуецца; паказваецца; робіцца спроба даказаць; адзначаецца важнасць; звяртаецца ўвага; даюцца новыя звесткі; разглядаюцца дыскусійныя пытанні; даказана) і інш.;
-
спасылка на аўтраскае выказванне: аўтар гаворыць (аналізуе; характарызуе; разглядае; указвае; адзначае; даказвае; параўноўвае; супрацьпастаўляе; падкрэслівае; апісвае);
-
праблематыка: у кнізе (артыкуле) закранаюцца, разглядаецца, асвятляецца…; аўтар спыняецца на разглядзе…; закранаюцца наступныя праблемы… і інш.;
-
паказ асобных палажэнняў: аўтар прыводзіць прыклад (цытату; факты; звесткі);
-
вывад, заключэнне: аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння, да думкі, робіць вывад, заключэнне); у выніку…; у заключэнне гаворыцца;
-
значэнне: зборнік разлічаны…; артыкул адрасаваны (для каго; рэкамендаваны каму)…; адрасуецца студэнтам, аспірантам, разлічаны на шырокае кола чытачоў і інш.
Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні:
-
у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі — фармулёўкамі рэферэнта;
-
рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і інш., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, што новае, істотнае змяшчае першасны дакумент, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, яго сціслую характарыстыку (звычайна ў выглядзе пераліку асноўных праблем), аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;
-
рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі [6, с. 58].