Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Спіс рэкамендаваных крыніц

  1. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапаможнік / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн. : БДПУ, 2007. — С. 25-31.

  2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / пад рэд. У. В. Ані-чэнкі.— Мн. : [б. с.], 1992.

  3. Беларуская мова : энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча ; рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш. — Мн. : БелЭН, 1994. — 655 с.

  4. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску / А. А. Каўрус. — Мн. : [б. в.], 1994.

  5. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. — 3-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Нар. асвета, 1992.— 207с.

  6. Маршэўская, В. В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах : вуч. дапаможнік / В. В. Мар-шэўская. — Гродна : ГрДУ, 2002. — 115 с.

  7. Маршэўская, В. В. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум : вучэбны дапаможнік / В. В. Маршэўская. — Гродна : ГрДУ, 2000. — 113 с.

  8. Навуковы стыль мовы. Водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, дыпломная работа / склад.: Н. Я. Савіцкая [і інш.]. — Мн. : БДТУ, 1999. — 66 с.

  9. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. — Мн. : Інтэрпрэссэрвіс : Кн. Дом, 2003.

  10. Рахманин, Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов : учеб. пособие / Л. В. Рахманин. — М. :[б. и.], 1997.

  11. Розенталь, Д. Э. Практическая стилистика русского языка / Д. М. Розенталь. — М. : Высш. шк., 1987. — С. 33.

  12. Смольская, Т. М. Беларуская мова : Юрыдычная лексіка : вучэб. дапаможнік для студ. юрыд. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Т. М. Смольская, Л. У. Хрышчановіч. — Мн. : ТетраСистемс, 2006. — 240 с.

  13. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту : вучэб. дапаможнік для студэнтаў выш. навучальных устаноў філалалагічнага профілю / М. Я. Цікоцкі. — Мн. : Беларуская навука, 2002. — 223 с.

МОДУЛЬ 5

Культура прафесійнага маўлення

Мэта — засвоіць асаблівасці паняццяў мова і маўленне, асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення, маўленчы этыкет.

Задачы:

  • навучыцца распазнаваць асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення і моўныя нормы;

  • прыйсці да ўсведамлення ўзаемадзеяння вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці;

  • засвоіць асноўныя этапы падрыхтоўкі да публічнага выступлення, якасці-паказчыкі паспяховага выступлення;

  • карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці.

Тэма 1

Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення

1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека

Пытанні культуры маўлення ў прафесійнай сферы сталі асабліва актуальныя ў сучасным жыцці чалавека. Для справавога маўлення надзвычай важна адпавядаць якасцям, якія абумоўліваюць эфектыўнасць справавых зносін. Адна з іх — пісьменнасць, пад якім разумеецца не толькі валоданне правіламі словаўжывання, граматычнай спалучальнасці, мадэляў сказаў, але і размежаванне сфер выкарыстання мовы.

Асабліва важна размяжоўваць паняцці мовы і маўлення. Пад мовай варта разумець з’яву ідэальную, строга лагічную і ўпарадкаваную. У той жа час маўленне — спосаб існавання мовы, яе рэалізацыя, якая праяўляецца ў нашым паўсядзённым жыцці. Нельга сцвярджаць, што маўленне можа быць толькі вусным, бо існуе і пісьмовае маўленне, у залежнасці ад чаго вылучаюць вербальнае (вуснае) і невербальнае (пісьмовае) маўленне.

Мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы. Аб’яднанне людзей у калектывы (роды, плямёны) патрабавала дамоўленасці паміж імі, размеркавання абавязкаў, арганізаванасці, інакш кажучы, сумеснай дзейнасці. Менавіта ў працэсе сумеснай дзейнасці людзей сфарміравалася мова як сродак зносін. Праца прымушала інтэнсіўна мысліць, выказваць свае думкі, а сродкам выражэння думак з’яўляецца мова. Таму мова і мысленне сфарміраваліся адначасова, бо без мовы няма мыслення, а без мыслення мовы.

Мова — з’ява грамадская. Яна ўзнікла з развіццём грамадства і адыгрывае вялікую ролю ў яго жыцці. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязі паміж народамі, дзяржавамі, развіваюць вытворчасць, тэхніку і навуку, робяць новыя адкрыцці.

Мова — сістэма матэрыяльных адзінак (тыповых гукаў, марфемаў, слоў, словазлучэнняў, сказаў) і сістэма правіл іх функцыянавання (граматыка).

Мова — агульнанародны набытак, прыдатны для функцыянавання ў любых абставінах і сітуацыях. Аднак у працэсе камунікацыі карыстальнік мовы можа рэалізаваць гэты агульнанародны набытак з пэўнай адметнасцю, выяўляючы свае індывідуальныя рэакцыі на з’явы рэчаіснасці, свае пачуцці і перажыванні. Рэалізацыю мовы ў акце маўленчай дзейнасці называюць маўленнем, г. зн. мовай у дзеянні. Звычайна маўленчая дзейнасць — двухбаковы працэс, які спалучае гаварэнне і слыхавое ўспрыняцце яго, разуменне, а пры пісьмовай камунікацыі — пісанне і чытанне.

Асноўнай адметнай прыметай маўлення з’яўляецца яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, якая выбірае, аддае перавагу тым ці іншым моўным сродкам, таму яно дапускае вар’іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць, у выніку чаго ў маўленні могуць узнікаць адхіленні ад нормы (правілаў ужывання моўных сродкаў), таму паўстае праблема культуры маўлення.

Маўленне праяўляецца ў вуснай або пісьмовай форме. Вуснае маўлен- не — гэта гукавая форма маўлення, што ўспрымаецца на слых, пісьмовая — графічная форма, што ўспрымаецца з дапамогай органаў зроку.

У маўленні фармулюецца думка (яе змест, сутнасць). Але, фармулюючы думку, мы разам з тым і фарміруем яе (надаем пэўную слоўную форму). Моўнае ж афармленне думкі можа адбывацца на ўнутраным узроўні, г. зн. без выказвання (так званае ўнутранае маўленне), або разгортвацца ў выглядзе маўленчага выказвання (вуснага ці пісьмовага) (так званага знешняга маўлення).

Унутранае маўленне прызначана толькі самому сабе. Думаючы «сам сабе», чалавек афармляе думкі сцісла, вылучае значныя для яго сувязі паміж паняццямі, апускаючы тыя, што яму здаюцца вядомымі ці не такімі значнымі.

Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту-выказвання.

Такім чынам, мова, як знакавы механізм, прызначаецца для зносін і рэалізуе свае магчымасці ў працэсе функцыянавання, г. зн. у маўленні (вусным ці пісьмовым). Маўленне — гэта спосаб існавання мовы. Праз яго мова выконвае сваё камунікатыўнае прызначэнне: калі мова — сродак зносін, то маўленне — сам працэс зносін, выкарыстанне гэтага сродку [6, с. 36—39].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]