Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)

Да ліку найбольш прадуктыўных спосабаў утварэння тэрмінаў адносяцца наступныя:

1. Лексіка-семантычны спосаб — спосаб, пры якім шляхам пераасэнсавання агульналітаратурныя словы набываюць новае тэрміналагічнае значэнне: калена — сустаў, які злучае бярдовую і галёначную косці; месца згібу нагі (мед.); у музычным творы: асобная частка, закончаны матыў (муз.); барабан — ударны, мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай (муз.); цыліндрычная частка будынка, якая падтрымлівае купал.

2. Сінтаксічны спосаб — спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў: прыметнік + назоўнік, назоўнік + назоўнік і назоўнік + прыметнік + назоўнік: рыначная эканоміка, рыначныя адносіны, балансавая рэнтабельнасць, патэнцыяльная энергія, якасць прадукцыі, доўгатэрміновыя эканамічныя нарматывы і інш.

3. Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) спосаб:

  • ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм- (-ызм-), -эізм-, -янств- (-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав- (Канфуцый — канфуцыянства, Хрыстос — хрысціянства, Талстой — талстоўства);

  • для абазначэння працэсаў — суфіксы -нн-, -енн-, -энн-, -онн- (узнаўленне, даследаванне, утварэнне, самакіраванне і інш.), для абазначэння прадметнасці — суфікс -к- (гаспадарка, наладка), суфікс -нік- (карыстальнік, прадпрымальнік);

  • пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (актыў, выпуск, дагавор);

  • пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -ізафікацы-(я), -фікацы-(я), -іст-, -аж-, -ацы-(я) і інш. (пратэкцыянізм, інвентарызацыя, арбітраж, эканаміст).

4. Прэфіксальны спосаб (прыставачны спосаб):

  • пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-, супер-, інтэр-, анты- і інш. (ультрагук, экстраардынарны, інтэрпаляцыя);

  • пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў (звышпрыбытак, процідзеянне, наяўны разлік — безнаяўны разлік, вытворчы — пазавытворчы, нармаваны час — ненармаваны час).

5. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжбанкаўскі, нерэнтабельнасць).

6. Аснова- і словаскладанне:

  • пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў: -граф, -графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон, бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, -фон, -стат, электра-, авія-, метр-, відэа- і інш. (аўтабіяграфія, храналогія, мікраэканоміка, макраэканоміка);

  • пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (платаздольнасць, самаакупнасць).

7. Складанасуфіксальны — асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфіксаў: шматразовы, самакіраванне, аднатыпны і інш.

8. Абрэвіятурны спосаб — утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: НТП (навукова-тэхнічны прагрэс), НВП (нацыянальны валавы прадукт) і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]