Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Белавежская пушча

Бярэ свой пачатак гэта назва ад польскага амка Старая Вежа. Адзін са старэйшых лясных запаведнікаў Еўропы, які захаваўся да цяперашняга часу ў некранутым выглядзе.

Размешчаны ў заходняй частцы Беларусі на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей (70 кіламетраў ад Брэста і 30 кіламетраў ад Камянца) уздоўж дзяржаўнай мяжы і часткова (57 тысяч гектараў) на тэрыторыі Польшчы. У снежні 1939 года Белавежская пушча (у межах нашай рэспублікі) пастановай урада аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам. Займае плошчу 85 тысяч гектараў. Цягнецца з поўначы на поўдзень 65 кіламетраў, з захаду на ўсход да 30 кіламетраў

Кліматычныя і глебава-грунтавыя ўмовы спрыяюць развіццю лесакустовай расліннасці (каля 900 відаў). Пераважаюць хваёвыя пароды. Каля чатырох працэнтаў плошчы займаюць дубнякі, сустракаюцца 300—500-гадовыя дрэвы дыяметрам 150—190 сантыметраў. Разнастайная расліннасць і мяккі клімат ствараюць добрыя ўмовы мясцовым жывёлам. Тут жывуць 55 відаў млекакормячых, звыш 200 відаў птушак, 11 відаў земнаводных.

Жыве на волі самы буйны і рэдкі прадстаўнік еўрапейскай фауны — зубр. Аднаўленне і павелічэнне пагалоўя зуброў — найважнейшая задача пушчы. У Белавежскай пушчы вядзецца вялікая навукова-даследчая работа, дзейнічае багата абсталяваны музей (А. Л. Сурамскі).

Заданне 7 *. Вызначце, да якіх з трох частак рэферата (загалоўкавая частка, апісанне аўтарскага тэксту, заключэнне) адносяцца наступныя лексічныя сродкі?

Артыкул называецца (мае назву, носіць назву); у артыкуле падаецца пункт гледжання на..., у артыкуле (навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главы) аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы); змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні; тэма артыкула ўяўляе сабой (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне); абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду; даказана, што...; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага; аўтар прыходзіць да вываду; у заключэнне можна сказаць; неабходна (падкрэсліць, што, улічваць, прымаць да ўвагі); сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага.

Заданне 8 *. Напішыце рэцэнзію на адзін з артыкулаў па той праблеме, якая вас цікавіць.

Тэма 5

Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне

5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу

Навуковы тэкст павінен быць бездакорным з пункту гледжання арфаграфічнага, пунктуацыйнага, стылістычнага афармлення.

У мове і стылі навуковай работы знаходзіць адлюстраванне акадэмічны этыкет, сутнасць якога заключаецца ў інтэрпрэтацыі ўласнага і пераважных пунктаў погляду з мэтай абгрунтавання навуковай ісціны.

Найважнымі сродкамі выражэння лагічных сувязяў з’яўляюцца спецыяльныя функцыянальна-сінтаксічныя сродкі сувязі на:

  • паслядоўнасць развіцця думкі (у пачатку, першым чынам, затым, па-першае, па-другое, значыць, такім чынам і інш.);

  • супярэчлівыя адносіны (аднак; паміж тым; у той час, як; тым не менш);

  • прычынна-выніковыя адносіны (такім чынам, таму, дзякуючы гэтаму, адпаведна з гэтым, з прычыны гэтага, акрамя таго, да таго ж);

  • пераход ад адной думкі да іншай (перш чым перайсці да …, звернемся да …, разгледзім, спынімся на…, разгледзеўшы, пяройдзем да …, неабходна спыніцца на…, неабходна разгледзець…);

  • вынік, выснову (такім чынам, значыць, напрыканцы адзначым, усё сказанае дазваляе зрабіць выснову, падводзячы вынікі, варта сказаць…).

Навуковы тэкст характарызуецца тым, што ў яго ўключаюцца толькі дакладныя, атрыманыя ў выніку працяглых назіранняў і навуковых эксперыментаў звесткі і факты. Гэта абумоўлівае і дакладнасць іх слоўнага выражэння, выкарыстанне спецыяльнай тэрміналогіі. Спецыяльныя тэрміны даюць магчымасць у кароткай і лаканічнай форме даваць разгорнутыя азначэнні і характарыстыкі навуковых фактаў, паняццяў, працэсаў, з’яў. Але варта ўлічыць, што нельга адвольна змешваць у адным тэксце розную тэрміналогію, памятаючы, што кожная навука мае сваю, уласцівую толькі ёй, тэрміналагічную сістэму.

Пры стварэнні тэкстаў навуковага стылю варта ўлічваць наступныя асаблівасці, якія характарызуюць навуковую прозу:

  • спецыяльная фразеалогія: устойлівыя спалучэнні для выражэння лагічных сувязяў паміж часткамі выказвання (як паказаў аналіз; на падставе атрыманых дадзеных; рэзюмуючы сказанае; адгэтуль вынікае, што і інш.,), тэрміны (камунікатыўная кампетэнтнасць, рэальны і ірэальны апавядальны сказ і інш.);

  • наяўнасць вялікай колькасці назоўнікаў з абстрактным значэннем, аддзеяслоўных назоўнікаў (даследаванне, разгляд, вывучэнне і інш.);

  • наяўнасць адносных прыметнікаў. Для ўтварэння найвышэйшай ступені часцей за ўсё выкарыстоўваюцца словы найбольш, найменш. Не ўжываецца параўнальная ступень прыметніка з прыстаўкай па- (вышэй, хутчэй), а таксама вышэйшая ступень прыметніка з суфіксамі -айш-, -ейш-, -ш- за выключэннем некаторых тэрміналагічных выразаў, напрыклад, найменшае значэнне паказчыка;

  • адсутнасць экспрэсіі; дамінуючая форма ацэнкі — канстатаванне прымет, уласцівых вызначанаму слову, словазлучэнню, сказу. Большасць прыметнікаў з’яўляюцца часткай тэрміналагічных выразаў. Асобныя прыметнікі ўжываюцца ў ролі займеннікаў;

  • адметная інфармацыйная нагрузка дзеясловаў і дзеяслоўных форм, якія служаць для выразу сталых уласцівасцей прадмета (разглядаецца праблема, а не разгледжаная праблема), ужываецца таксама пры апісанні ходу даследавання і інш.;

  • асноўнае месца займаюць формы незакончанага трывання дзеясловаў, і формы цяперашняга часу. Шырока выкарыстоўваюцца зваротныя дзеясловы, пасіўныя канструкцыі, што абумоўлена неабходнасцю падкрэсліць аб’ект дзеяння, прадмет даследавання (у дадзеным артыкуле разглядаюцца…);

  • вельмі распаўсюджаны ўказальныя займеннікі гэты, той, такі. Яны канкрэтызуюць прадмет і выяўляюць лагічныя сувязі паміж часткамі выказвання (гэтыя дадзеныя служаць дастатковай падставай для высновы…). Займеннікі нешта, сёе-тое, што-небудзь у сілу неканкрэтнасці іх значэння не ўжываюцца;

  • пераважаюць складаныя сказы, звязаныя складанымі падпарадкавальнымі злучнікамі (дзякуючы таму што, між тым як, бо, замест таго каб, з прычыны таго што, таму што, з прычыны таго што, пасля таго як, у той час як і інш.). Часта ўжываюцца вытворныя адыменныя прыназоўнікі (у плыні, у адпаведнасці з …, у выніку, у адрозненне ад …, нароўні з …, у сувязі з … і інш.);

  • тэкст часцей за ўсё выкладаецца складаназалежнымі, а не складаназлучанымі сказамі;

  • пры апісанні фактаў, з’яў і працэсаў выкарыстоўваюцца безасабовыя, няпэўна-асабовыя сказы. Намінатыўныя сказы ўжываюцца ў назвах глаў, раздзелаў і падраздзелаў, у подпісах да малюнкаў, дыяграм, ілюстрацый;

  • наяўнасць мноства ўступных слоў і словазлучэнняў (вядома, зразумела, сапраўды, мабыць, трэба меркаваць, магчыма, верагодна). Выкарыстанне адмысловых уступных слоў і словазлучэнняў для ўказання на крыніцу паведамлення (па паведамленні, па звестках, па дадзеных, па нашым меркаванні і інш.);

  • выкарыстанне кароткіх дзеепрыметнікаў для апісання эксперыментаў (Было вылучана 15 структурных частак…);

  • стыль выкладу — безасабовы маналог, таму выклад звычайна вядзецца ад трэцяй асобы;

  • аўтар выступае ў множным ліку і замест я ужывае мы. Але нельга злоўжываць займеннікам мы, а варта звяртацца да канструкцый, якія выключаюць ужыванне гэтага займенніка (Спачатку апрацоўваюць адбор зыходных дадзеных і ўсталёўваюць іх адпаведнасць накірункам даследавання…);

  • сэнсавая дакладнасць;

  • выразнасць (уменне пісаць даступна і даходліва);

  • поўнае выключэнне з тэксту работы слоў і словазлучэнняў, якія не нясуць ніякай сэнсавай нагрузкі;

  • выключэнне шматслоўя;

  • аднатыпнасць пабудовы рубрыкі пераліку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]