Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Спіс рэкамендаваных крыніц

  1. Антанюк, Л. А. Беларуская мова (прафесiйная лексіка) : Курс лекцый / Л. А. Антанюк, Б. А. Плотнiкаў. — 3-е выд. — Мн. : Акад. кiравання пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. — С. 10—17.

  2. Беларуская мова : энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн. : БелЭн, 1994. — 655 с.

  3. Лепешаў, І. Я. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі : дапаможнік / І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 191 с.

  4. Сцяцко, П. У. Уводзіны ў мовазнаўства : дапаможнік / П. У. Сцяц-ко. — Гродна : ГрДУ, 2001. — С. 10—11; 193—195.

  5. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. — Мн. : Інтэрпрэссэрвіс : Кн. Дом, 2003. — С. 51—55.

  6. Шакун, Л. М. Карані нашай мовы / Л. М. Шакун // Роднае сло- ва. — 1996.— № 9. — С. 108—119.

МОДУЛЬ 2

Лексічная сістэма беларускай мовы

Мэта — актывізаваць і ўзбагаціць прафесійны лексічны запас, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці.

Задачы:

  • засвоіць сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы; поўны набор прафесійнай лексікі;

  • навучыцца характарызаваць лексічныя групы беларускай мовы; карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці;

  • перакладаць тэксты з рускай на беларускую мову і наадварот, улічваючы асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэксту;

  • характарызаваць асаблівасці тэрмінаў, іх паходжанне і спосабы ўтварэння;

  • набыццё ўменняў і навыкаў перакладаць на беларускую мову тэрміны і тэрміналагічныя словазлучэнні;

  • карыстацца тэрміналагічнымі слоўнікамі і даведнікамі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці.

Тэма 1

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання

1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі

Лексіка (ад грэч. lexikos — слоўнікавы) — гэта ўвесь слоўнік (слоўнікавы склад), сукупнасць слоў пэўнай мовы. Лексікай называюць не толькі слоўнік мовы таго ці іншага народа, але і сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці асобнага пісьменніка, у асобным творы, пэўнай гаворцы і інш. Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку называецца лексікалогіяй. Тэрмін «лексікалогія» ўтворан з двух грэчаскіх слоў: lexis — слова (lexicos — слоўны) і logos — слова, вучэнне. Такім чынам, лексікалогія — гэта літаральна «слова аб слове» або вучэнне аб слоўнікавым складзе мовы.

Прадметам вывучэння лексікалогіі з’яўляюцца лексічная сістэма, слоўнікавы склад мовы і асобнае слова як важнейшая адзінка гэтага складу. Лексіка не механічная сукупнасць слоў, а сістэма суадносных і ўзаемазвязаных элементаў. Таму ў задачы лексікалогіі ўваходзіць вывучэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, шляхоў развіцця слоў і іх значэнняў, вывучэнне паходжання слоў і іх значэнняў, вызначэнне сферы іх ужывання. Адсюль вынікае, што асноўнай адзінкай лексікалогіі з’яўляецца слова і яго значэнне.

У размове ці на пісьме мы ўжываем словы, спалучаем іх у словазлучэнні, будуем сказы адпаведна з граматычнымі законамі нашай мовы. Знешне слова ўспрымаецца як гук ці комплекс гукаў. Але словам нельга назваць любое адвольнае спалучэнне гукаў. Напрыклад, спалучэнні гукаў «ндыл», «мілз» нельга лічыць словам, бо яны не маюць ніякага значэння, не суадносяцца ні з якімі паняццямі ў нашай мове. Значыць, гукавы комплекс павінен быць надзелены пэўным значэннем, мець пэўны сэнс, каб служыць для моўных зносін паміж людзьмі, г. зн. быць словам.

Слова — гэта гук ці комплекс гукаў, які мае значэнне, ужываецца ў мове як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам моўных зносін. Значэнне слова — гэта суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці, унутраны бок, змест. Гучанне слова — гэта яго знешні бок, форма. Форма і змест слова знаходзяцца ў непарыўным адзінстве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]