- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
3.2 Тыпы слоўнікаў
Паводле адбору слоў i спосабу ix апiсання ўсе слоўнiкi падзяляюцца на два тыпы — энцыклапедычныя i лiнгвiстычныя [4, с. 103—108].
У энцыклапедычных (грэч. enkyklopaideia — кола ведаў) слоўнiках (энцыклапедыях) даюцца навуковыя звесткi пра гiсторыю, прыроду, насельнiцтва, выдатных дзеячаў, эканомiку, навуку, культуру, мастацтва, лiтаратуру, змяшчаюцца фотаздымкi, малюнкi, рэпрадукцыi, карты, схемы. У энцыклапедыях тлумачацца не словы, а паняцці, абазначаныя словамі, апiсваюцца прадметы, з’явы.
Энцыклапедыi як слоўнiкi даведачнага характару бываюць аднатомныя i шматтомныя, агульныя i галiновыя; словы у ix размяшчаюцца у алфавiтным цi тэматычным парадку. Агульныя энцыклапедыi даюць сістэматызаваныя абагуленыя звесткi па ўcix галiнах ведаў i дзейнасцi чалавецтва: «Беларуская Савецкая энцыклапедыя» у 12 тамах (1969—1975), «Беларуская Энцыклапедыя» у 18 тамах (1996—2004). Галiновыя энцыклапедыi — гэта даведнiкi па асобных галiнах нaвyкi: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» у 5 тамах, «Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi» (1984—1987) у 5 тамах, «Этнаграфiя Беларуci» (1989), «Архiтэктура Беларусi» (1993), «Янка Купала: энцыклапедычны даведнік» (1986) і інш.
Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне, ужыванне, даюць ix характарыстыку i iнш. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя i шматмоўныя. У двухмоўных і шматмоўных слоўніках словы адной мовы тлумачацца, перакладаюцца словамі іншай або іншых моў, таму іх нярэдка называюць перакладнымі: «Беларуска-рускi слоўнiк» у 2 тамах (2-е выд., 1988—1989), «Руска-беларускi слоўнiк» у 3 тамах (3-е выд., 2002), «Падручны польска-беларускi слоўнiк» пад рэд. А. Абрэмбскай-Яблонскай i М. Бiрылы (Варшава, 1962), «Укрaiнска-беларускi слоўнiк» В. П. Лем-цюговай (1980) i iнш.
Лінгвістычныя слоўнікі могуць быць розных тыпаў: тлумачальныя, дыялектныя, гiстарычныя, этымалагiчныя, тэрмiналагiчныя, фразеа-лагiчныя, арфаграфiчныя, арфаэпiчныя, слоўнiкi aмoнiмaў, сiнoнiмaў, паронiмаў, iншамоўных слоў, марфемныя, словаўтваральныя i iнш.
У тлумачальных слоўнiках падаецца значэнне слова, яго напiсанне, указваецца месца нацiску, адлюстроўваюцца граматычныя i стылiстычныя асаблiвасцi, у многіх слоўнiкавых артыкулах прыводзяцца тэрмiналагiчныя, фразеалагiчныя словазлучэннi, а ў некаторых — даведкi пра паходжанне слова («Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (2005)).
У дыялектных слоўнiках змяшчаецца і растлумачваецца дыялектная лексіка, запісаная ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці. Сярод іх «Дыялектны слоўнік» Ф. М. Янкоўскага (гаворкі Глускага р-на Магілёўскай вобл.), «Дыялектны слоўнік» П. Сцяцко (1970), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979—1986) і інш.
Гiстарычныя слоўнікі адлюстроўваюць лексiку мiнулых эпох. Старажытнабеларуская лексiка XV—XVІI стст. апiсваецца ў «Гiстарычным слоўнiку беларускай мовы», якi выдаецца з 1982 г.
Паходжанне слоў тлумачыцца ў этымалагiчных слоўнiках. У такім слоўніку аднаўляецца пачатковае значэнне лексемы, паказваюцца змены ў значэнні і гукавым афармленні слова («Этымалагiчны слоўнiк беларускай мовы»).
У беларускую мову у розны час запазычана значная колькасць слоў з iншых моў. Такiя словы фiксуюцца ў тлумачальных слоўнiках i ў слоўнiках iншамоўных слоў. Слоўнiкi iншамоўных слоў адзначаюць паходжанне iншамоўнага слова, указваючы на мову-крынiцу i напiсанне ў ёй слова, а таксама раскрываюць сэнс запазычанага слова. Да такога тыпу слоўнiкаў адносяцца слоўнiкi А. А. Булыкi: «Даўнiя запазычаннi беларускай мовы» (1972), «Слоўнiк iншамоўных слоў» (1993), «Слоўнiк iншамоўных слоў» у 2 тамах (1999).
У арфаграфічных і арфаэпічных слоўніках даецца правільнае напісанне і вымаўленне слоў. Сярод такіх слоўнікаў трэба адзначыць «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія, Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне», «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М. П. Лобана і М. Р. Судніка, «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне» Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай, «Слоўнік націску ў беларускай мове» М. В. Бірылы.
У слоўніках сінонімаў падаюцца сінанімічныя рады слоў. Словы групуюцца вакол апорнага слова — дамінанты, якое найбольш дакладна і поўна выражае агульнае паняцце. Сінанімічныя рады размешчаны ў алфавітным парадку паводле загаловачнага слова. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам з мастацкай літаратуры, фальклору («Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышка).
Слоўнікі амонімаў і паронімаў дапамагаюць правільна ўжываць і не блытаць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як у беларускай, так і рускай мовах. Да такіх слоўнікаў адносяцца «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» С. М. Грабчыкава, «Слоўнік амонімаў» В. Д. Старычонка.
У слоўніках антонімаў падаюцца словы з супрацьлеглым значэннем, аб’яднаныя ў антанімічныя пары, тлумачацца іх значэнні і ілюструюцца адпаведнымі прыкладамі з мастацкай літаратуры або публіцыстыкі («Слоўнік антонімаў беларускай мовы» У. М. Лазоўскага).
У фразеалагічных слоўніках тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады, часам тлумачыцца паходжанне фраземы («Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага; «Этымалагічны слоўнік для фразеалагізмаў» І. Я. Лепешава; «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т.» І. Я. Лепешава).
Марфемныя слоўнiкі вызначаюць марфемную будову слова. Прыкладам такога слоўнiка з’яўляецца «Марфемны слоўнiк беларускай мовы» А. М. Бардовiча i Л. М. Шакуна, у якiм размешчаныя ў алфавiтным парадку словы (самастойныя часцiны мовы) падзеленыя на марфемы: куст, куст-ав-ы, куст-а-рэз, куст-ок, куст-оў-е, кусц-іст-асць, кусц-iст-ы, кусц-і-ц-ца.
Словаўтваральная структура вытворных слоў раскрываецца ў «Словаўтваральным слоўнiку беларускай мовы» А. М. Бардовiча, М. М. Круталевiча i А. А. Лукашанца. У слоўнiку паказана, ад якой асновы і якiм спосабам утварылася слова.
Асноўныя тыпы слоўнікаў беларускай мовы можна паказаць у выглядзе схемы (рыс. 4).
Рысунак 4 — Тыпы слоўнікаў