Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Бягучы кантрольны тэст *

1. Адзначце функцыі, якія мова выконвае ў грамадстве:

а) камунікатыўная;

б) валюнтатыўная;

в) жыццядзейная;

г) экспрэсіўная;

д) рэгулюючая.

2. Адзначце гіпотэзы паходжання мовы:

а) тэорыя Энгельса;

б) лагасічная;

в) тэорыя агульнага навучання;

г) тэорыя фізічных навыкаў;

д) выклічнікавая.

3. Адзначце аўтара наступнага выказвання: «З’яўленне мовы — з’ява натуральная, яна была абумоўлена сацыяльнымі і біялагічнымі фактарамі.»:

а) Дарвін;

б) Патабня;

в) Энгельс;

г) Гумбальт;

д) Фердынанд дэ Сасюр.

4. Адзначце правільнае: «Мова — з’ява...»

а) індывідуальная;

б) сямейная;

в) сацыяльная;

г) біялагічная;

д) псіхічная.

5. Адзначце формы існавання нацыянальнай беларускай мовы:

а) нацыянальная;

б) дыялектная;

в) кадыфікаваная;

г) літаратурная;

д) калектыўная.

6. Адзначце асаблівасці дыялектнай мовы:

а) неўнармаванасць;

б) кадыфікаванасць;

в) тэрытарыяльная неаднароднасць;

г) існуе ў пісьмовай форме;

д) існуе ў вуснай форме.

7. Адзначце асаблівасці літаратурнай мовы:

а) нарматыўнасць;

б) аднафункцыянальнасць;

в) існуе ў вуснай і пісьмовай формах;

г) неапрацаванасць;

д) кадыфікаванасць.

8. Адзначце дыялекты, якія існуюць на тэрыторыі Беларусі:

а) паўднёва-ўсходні;

б) паўднёва-заходні;

в) паўночна-заходні;

г) паўночна-ўсходні;

д) усходне-заходні.

9. Адзначце правільнае: «Прынятае, агульнапрызнанае і замацаванае ў моўнай практыцы правіла называецца...»:

а) закон;

б) норма;

в) палажэнне;

г) гіпотэза;

д) меркаванне.

10. Адзначце нормы сучаснай беларускай мовы:

а) арфаграфічныя;

б) заканадаўчыя;

в) візуальныя;

г) пунктуацыйныя;

д) арфаэпічныя.

11. Адзначце правільнае: «Пісьмовая фіксацыя моўнай нормы ў граматыках, даведніках і слоўніках называецца...»

а) ратыфікацыяй;

б) субстытуцыяй;

в) кадыфікацыяй;

г) уніфікацыяй;

д) мадыфікацыяй.

12. Адзначце этапы развіцця беларускай мовы:

а) індаеўрапейскі;

б) праславянскі;

в) агульнаўсходнеславянскі;

г) старабеларускі;

д) перыяд сучаснай беларускай мовы.

13. Адзначце, час існавання індаеўрапейскай мовы:

а) ... да I тыс. да н. э.;

б) ... да III тыс. да н. э.;

в) ... да III тыс. н.э;

г) ... да II тыс. да н. э.;

д) ... да II тыс. н. э.

14. Адзначце праславянскі перыяд існавання мовы:

а) з III тыс. да н. э.- па VI ст. да н. э.;

б) з III тыс. да н. э.- па VI ст.н. э.;

в) з III тыс. н. э.- па VI ст.н. э.;

г) з III тыс. да н. э.- па VIII ст.н. э.;

д) з III тыс. н. э.- па V ст.н. э.

15. Адзначце час існавання агульнаўсходнеславянскай мовы:

а) з X ст. па XII ст;

б) з VI ст. па XI ст;

в) з III тыс. да н. э. па II ст;

г) з IVст. па XI ст.;

д) з XII ст па XX ст.

16. Адзначце творы старабеларускага пісьменства:

а) Літоўская метрыка;

б) Статут ВКЛ;

в) Біблія;

г) Слова пра паход Ігаравы;

д) Песня пра зубра.

17. Адзначце, у якой дзяржаве старабелаурская мова мела статус дзяржаўнай?

а) Рэч Паспалітая;

б) Полацкае княства;

в) Кіеўская Русь;

г) Вялікае княства Літоўскае;

д) Валынскае княства.

18. Адзначце год, у якім была забаронена старабеларуская мова:

а) 1566;

б) 1588;

в) 1696;

г) 1721;

д) 1812.

19. Назавіце пісьменнікаў, якія друкавалі свае творы па-беларуску ў ХІХ стагоддзі:

а) Фр.Скарына;

б) Кастусь Каліноўскі;

в) В. Дунін-Марцінкевіч;

г) Янка Купала;

д) Францішак Багушэвіч.

20. Адзначце перыяд сучаснай беларускай мовы:

а) XII ст. — нашыя дні;

б) V ст. — X ст;

в) I ст. — II ст;

г) XI ст. — нашыя дні;

д) пач. XX ст. — нашыя дні.

21. Адзначце газету, вакол якой у пачатку ХХ ст. групаваліся асноўныя сілы беларускай інтэлегенцыі:

а) «Наша воля»;

б) «Наша ніва»;

в) «Наша хата»;

г) «Наша вёска»;

д) «Наш край».

22. Адзначце, хто быў аўтарам першай «Беларускай граматыкі для школ» (1918)?:

а) Янка Купала;

б) Якуб Колас;

в) Браніслаў Тарашкевіч;

г) Максім Багдановіч;

д) Карусь Каганец.

23. Адзначце год правядзення арфаграфічнай рэформы «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу»:

а) 1917;

б) 1922;

в) 1933;

г) 1937;

д) 1940.

24. Адзначце, у якім годзе Вярхоўны Савет БССР прымае закон «Аб мовах у Беларускай ССР»:

а) 1989;

б) 1990;

в) 1991;

г) 1992;

д) 1993.

25. Адзначце, у якім годзе руская мова побач з беларускай набыла статус дзяржаўнай мовы:

а) 1993;

б) 1994;

в) 1995;

г) 1996;

д) 1997.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]