Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)

Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне. Для мовы матэматыкі характэрны спецыфічны тып тэксту — доказ [6, с. 33—35].

Тэксты тыпу апавядання у большай ступені характэрны для мастацкай літаратуры. У такіх тэкстах паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Звычайна ў тэкстах тыпу апавядання можна знайсці ўступ і заканчэнне, а самі падзеі можна падзяліць на асноўныя перыяды, паказаць як бы асобнымі «кадрамі», якія ідуць адзін за адным.

У навуковай літаратуры тэксты такога тыпу прэзентаваны ў выглядзе гісторыі развіцця пэўнай навуковай з’явы, бібліяграфічных дадзеных, тэкстаў аб гісторыі навуковых адкрыццяў ці вывучэння якой-небудзь праблемы або ў выглядзе тэкстаў з паслядоўнай зменай этапаў, стадый якой-небудзь з’явы, паслядоўнасці работы механізмаў і інш.

Для навуковай літаратуры больш характэрны тэксты тыпу апісання, разважання.

Апісанне — гэта дакладная слоўная перадача адлюстравання прадмета, дзеяння ці стану праз іх істотныя прыметы. У залежнасці ад характару аб’екта апісання адрозніваюць апісанне прадмета і апісанне дзеяння (працэс, дослед, эксперымент).

Пры апісанні прадмета даецца яго агульная характарыстыка (напрыклад, велічыня, колер, форма), пасля апісваюцца яго структурныя элементы (ад больш важнага да менш важнага). Пры апісанні прадмета важна імкнуцца іерархічную структуру элементаў прадмета перавесці ў лінейную паслядоўнасць у тэксце. Пры апісанні дзеяння (працэс, дослед, эксперымент) фіксуюцца ў часавай паслядоўнасці ўсе асноўныя іх фазы, г. зн. паслядоўнасць сказаў адпавядае паслядоўнасці дзеянняў. Адсюль вынікае, што навуковае апісанне ў адрозненне ад мастацкага павінна быць аб’ектыўным.

Разважанне — гэта тып тэксту, у якім аналіз пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці і аргументаванасці, г. зн. палажэнні, што вынікаюць пры разглядзе пэўных праблем, параўноўваюцца адно з адным, затым групуюцца ў лагічную паслядоўнасць, на аснове якой робяцца пэўныя заключэнні, вывады. Таму тэксты ў форме разважання ў сваёй структуры маюць тры часткі: гіпотэзы, доказы-аргументы, вывады.

У матэматычнай літаратуры навуковы тэкст у форме разважання часта будуецца па схеме: аксіёма (тое, што не патрабуе доказу) — доказ аўтара — фармуліроўка вывадаў, агульнага закону для чытача. Такія тыпы тэкстаў часта называюць доказам.

Такім чынам, навуковы тэкст як асноўны носьбіт навуковага стылю мае кампазіцыйна-лагічныя структурныя элементы, што забяспечваюць чытабельнасць, доказнасць, лагічнасць і дакладнасць. У той жа час варыянтнасць выражэння і разгортвання інфармацыі забяспечваецца разнастайнасцю форм выкладу інфармацыі ў навуковым тэксце.

Гласарый

Апісанне — гэта дакладная слоўная перадача адлюстравання прадмета, дзеяння ці стану праз іх істотныя прыметы. У залежнасці ад характару аб’екта апісання адрозніваюць апісанне прадмета і апісанне дзеяння (працэс, дослед, эксперымент).

Доказ — гэта тып тэксту, характэрны для матэматычнай літаратуры, у форме разважання, часта будуецца па схеме: аксіёма (тое, што не патрабуе доказу) — доказ аўтара — фармуліроўка вывадаў, агульнага закону для чытача.

Разважанне — гэта тып тэксту, у якім аналіз пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці і аргументаванасці, г. зн. палажэнні, што вынікаюць пры разглядзе пэўных праблем, параўноўваюцца адно з адным, затым групуюцца ў лагічную паслядоўнасць, на аснове якой робяцца пэўныя заключэнні, вывады.

Сегментацыя — падзел тэксту на абзацы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]