Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя

2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Нацыянальная спецыфiка беларускай мовы выразна праяўляецца пры параўнаннi адпаведных словазлучэнняў беларускай i рускай моў, словы ў якiх звязаны дапасаваннем і кipaвaннeм:

1. У беларускай мове лiчэбнiкi два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры звязваюцца з назоўнiкам дапасаваннем, а назоўнiк мае форму назоўнага склону множнага лiку: два алоўкi, тры салодкія яблыкi, абодва браты, чатыры крэслы. У рускай мове ў такіх словазлучэннях словы звязваюцца кipaвaннeм, а назоўнiкi пры лiчэбнiках маюць форму роднага склону адзiночнага лiку: два карандаша, три сладких яблока, оба брата, четыре кресла.

2. Дзеясловы дякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачаць, дараваць звязваюцца з назоўнiкамi цi займеннікамі кіраваннем, i гэтыя залежныя словы маюць форму давальнага склону: дзякаваць нacmaўнікy, выбачаць брату. У рускай мове пры тaкix дзеясловах залежныя словы маюць форму вiнавальнага склону: благодарить учителя, прос­тить брата.

3. Пры дзеясловах руху iсцi, бегчы, ляцець, ехаць, плысцi i iнш., калi яны маюць мэтавае значэнне, ужываюцца назоўнiкi цi займеннiкi ў вiнавальным склоне з прына­зоўнiкам па: пайсцi па ваду, паслаць па урача, ехаць па дачку. У рускай мове адпаведна ўжываецца прыназоунiк за з творным склонам адпаведных часцін мовы: пойти за водой, послать за доктором, ехать за дочерью.

Калi ў словазлучэннях з дзеясловамі руху i волевыяўлення тыпу выпраўляць, пасылаць, накiроўваць, адпраўляць і iншых ужываюцца назоўнiкi — назвы ягад i грыбоў, а таксама словы грыбы, ягады, гэтыя назоўнiкi ўжываюцца ў форме вiнавальнага склону i маюць пры сабе прыназоўнiк у: ехаць у журавiны, пайсці ў малiны, выбралiся ў ягады, адправiла ў грыбы, пайшла ў апенькі. Такiя словазлучэннi ўтва­раюцца i са словамi рыба, морква, шчаўе, дровы, буракi i iнш.: пайшла ў шчаўе, паехалi ў дровы, выбралiся ў буракi, пойдзем у рыбу. У рускай мове тaкiм словазлучэнням адпавядаюць канструкцыі тыпу ехать за клюквой, послать за брусникой, пойти за ягодами, выехать за грибами, у якix назоўнiкi маюць форму творнага склону i ўжываюцца з прыназоўнiкам за.

4. Пры дзеясловах жартаваць, цешыцца, смяяцца, нaсмi­хацца, кпiць, здзекавацца, пасмейвацца ўжываецца прына­зоўнiк з i родны склон iменных часцiн мовы: цешыцца з малога, насмiхацца з няўмекi, кпiць з маўчуна, дзiвiцца з прыгажосцi, пасмейвацца з яе. У рускай мове адпаведныя дзеясловы маюць пры сабе прыназоўнiк над i творны склон iменных часцiн мовы: шутить над сыном, смеяться над ним, подтрунивать над знакомым.

5. Пасля дзеясловаў ажанiць, ажанiцца ў беларускай мове ўжываецца прыназоунiк з i назоўнiк цi займеннiк творна­га склону: ажанiць з Васем, ажанiцца з Hiнaй, ажанiлi з нялюбым. У рускай мове пры тaкix дзеясловах iменныя час­ціны мовы ўжываюцца ў форме меснага склону з прына­зоўнiкам на: жениться на Вере, жениться на ней.

6. Для беларускай мовы характэрна ўжыванне параўналь­ных словазлучэнняў, дзе галоўнае слова (прыметнiк цi прыслоўе) мае форму вышэйшай ступенi параўнання, а залежнае ўжываецца ў вiнавальным склоне з прыназоўнiкам за: разумнейшы за яго, старэйшы за сястру, лепшы за яе, даражэйшы за ўcix, мацнейшы за дуб. У рускай мове ў тaкix сло­вазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону i ўжываецца без прыназоўнiка: они дружнее всех, нет ничего страшнее войны, он младше сестры.

7. Пры словах хворы, хварэць назоўнік мае форму вiнавальнага склону і ўжываецца разам з прыназоўнiкам на: хворы на ангіну, хварэць на грып. У рускай мове залежнае слова ў тaкix словазлучэннях мае форму творнага склону без прыназоўнiка: болеть ангиной, больной гриппом.

8. Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі ўтвараюць словазлучэнні з месным склонам з прыназоўнікам па: сумую па вясне. У рускай мове дзеясловы спалучаюцца з прыназоўнікам о(об): тосковать о весне.

9. Да слова дзякуй словы дапасуюцца ў мужчынскім родзе: вялікі дзякуй, шчыры дзякуй.

10. Для вызначэння адлегласці, прасторы пры словах з колькасным значэн­нем ужываюцца назоўнiкi з прыназоўнiкам за: метраў за сем ад хаты, кiламетраў за восем, жыла за дванаццаць вёрст ад родных. У рускай мове тaкiм словазлучэнням адпавядаюць: километрах в трех, в двух метрах от комбайна, верстах в четырех.

11. У дзеяслоўных словазлучэннях залежныя словы (назоўнiкi, займеннiкi) маюць форму меснага склону множнага лiку з прыназоўнiкам па: iсцi па дарогах (балотах, лясах, палях, paўнінаx), вучылiся па вечарах. У рускай мове такiя словазлучэннi маюць у сваёй структуры прыназоўнiк по, а залежныя словы — форму давальнага скло­ну множнага лiку: идти по дорогам (болотам, лесам, полям, равнинам), учились по вечерам.

12. У беларускай мове ў дзеяслоўных словазлучэннях з прыназоўнікам праз выражаюцца прычынныя адносіны: спазніўся праз навальніцу, не прыйшоў праз хваробу, плакала праз цябе, не спаў праз гэта. Taкi прыназоўнiк ужываецца i ў складзе спалучэнняў слоў праз смех, праз слёзы, праз зубы: сказаў праз смех, шаптала праз сон, сказаў праз зубы, а таксама ў словазлучэннях з аб’ектным значэннем памiж кампанентамi са словамi пранiкаць, прабiвацца, праходзiць: прабiвацца праз гушчар, пранiкаць праз фiранкi, праходзiць праз імглу. У рускай мове адпаведна: пробиваться сквозь гущу, проникать сквозь занавес, проходить сквозь мглу.

У беларускай мове ўжываюцца словазлучэннi: 1) заехаў па дзяцей, прыйшлi да нас, пазычыла сякеры (нажа, нimaк, запалак), павезлi ў млын. У рускай мове адпаведна: заехал за детьми, пришли к нам, одолжила топор, повезли на мельницу; 2) словазлучэннi бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, хата на тры пакоі, больш за сто кніг (рублёў, кіламетраў, гектараў), сабраліся а пятай (шостай, восьмай) гадзіне, пісаць (звяртацца, дасылаць, накіраваць) на адрас, дом на дзевяць паверхаў, падобны да маці, загадчык бібліятэкі. У рускай мове адпаведна: видел своими глазами, слышал своими ушами, дом из трех комнат тремя комнатами), более ста книг (рублей, километров, гектаров), собрались в пять (шесть, во­семь) часов или собрались около пяти (шести, восьми) часов, писать (обращаться, посылать, направлять) по адресу, дом в девять этажей, похожий на мать, заведующий библиотекой [7, с. 481—482].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]