Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія сафістаў.

У пятым ст. да н. э. у полісах Грэцыі на змену рабаўладальніцкай арыстакратыі і тыраніі прыходзіць ўлада рабаўладальніцкай дэмакратыі. На практыцы гэта азначала, што ў полісе побач з рабамі і рабаўладальнікамі з'явіліся вольныя грамадзяне. Яны атрымлівалі свабоду ад рабства за пэўныя прыродныя ці здабытыя здольнасці. У першую чаргу гэта былі паэты, мастакі, акторы, дойліды, музыкі. Толькі вольныя грамадзяне маглі абіраць склад народнага сходу, суда, магістратуры і толькі з іх рыхтаваліся спецыялісты для судовага і палітычнага красамоўства. Менавіта з сафістаў запачаткавалася прафесійная адвакатура і палітычная дзейнасць. А так як, у тыя часы, філасофія ўтрымлівала ўнутры сябе ўсе прыватныя навукі, то сафісты, якія займаліся юрыспрудэнцыяй ці палітыкай адначасова развівалі і філасофію ў цэлым. Слова сафіст азначала не проста мудрага чалавека, а тут мудрасць была шматсэнсоўнай і нават хітраватай. Пад мудрасцю сафісты разумелі не пошукі ісціны, а толькі ўменне даказваць ці абвяргаць ісцінасць ці лжывасць чалавечых думак. Развагі сафістаў часта грунтаваліся на выкарыстанні лжывых пасылак, падмены паняццяў. Узорам сафістыкі з'яўляюцца сафізмы: "Рагаты", змест якога наступны: "ўсё тое што ты не згубіў, ты маеш; ты не згубіў рогі; значыць ты рагаты.” Сафізм "Хлус": "усё тое што я вам гавару гэта хлусня, але я прызнаюся, што я вам хлушу; значыць, я вам гавару праўду. Што я вам сказаў праўду ці хлусню?" Лікавы сафізм: 5 ёсць 2+3; 2--цотны лік; 3--няцотны лік; Значыць , лік 5 ёсць і цотны і няцотны адначасова Сафізмы спрыялі развіццю гнуткасці чалавечага здумлення, уменню лагічна разважаць, спрачацца, даказваць ці абвяргаць чалавечыя думкі, шукаць ісціну. Так як у сафістаў галоўным выступае "Я", то яны прыйшлі да высновы, што быццё па-за чалавечым "Я" не існуе. Сафісты лічацца першымі настаўнікамі мудрасці, і яны упершыню запачаткавалі платнае навучанне. Сафісты Пратагор і Горгій сфармулявалі вучэнне аб быцці ў трох тэзах:

1) Нішто не існуе -- калі дапусціць, што быццё існуе то неабходна будзе прызнаць, што існуе і небыццё, так як яно папярэднічае быццю. Але ў гэтым выпадку немагчыма пратлумачыць як з небыцця можа ўзнікаць быццё. Быццё і небыццё таксама не могуць існаваць адначасова, так як у гэтым выпадку яны зліваюцца ў нешта агульнае.

2) Калі быццё нават і існуе, то яго немагчыма зразумець і пазнаць, так як паміж прадметам і думкай аб гэтым прадмеце існуе вялікая розніца. Дзякуючы гэтаму узнікаюць новыя вобразы, уяўленні, фантазіі, а гэта ўсё складае аснову для новых жаданняў і творчасці ў чалавека.

3) Калі нават быццё і магчыма пазнаць і зразумець, то зафіксаваць яго ў слове, ці ўзнавіць пры дапамозе слова немагчыма. Спрабуючы ўзнавіць быццё ў сваіх думках, у сваім слове чалавек тым самым не ўзнаўляе яго, а наадварот стварае праз слова новае быццё. Пры дапамозе слова, быццё заўсёды раздвойваецца на: быццё для майго "Я" і быццё для іншага "Я".

Сафістычнае вучэнне аб чалавеку.

Сафісты лічылі, што ў сілу вялікасці прыроды яе немагчыма зразумець папярэдне не зразумеўшы чалавека, як маленькай прыроднай часцінкі. Пагэтаму прадметам цікаўнасці ў сафістаў выступае чалавек, чым і была закладзена спекулятыўная філасофія, якая разглядае чалавека ў выключнай абстрактнасці. Аб'ектам увагі ў іх выступае не проста чалавек, а ягоныя думкі, жаданні, магчымасці. Галоўным у сафістаў з'яўляецца прынцып "пазнай самога сябе!". Сафісты ўпершыню выкарысталі паняцце “псіхея" (з ст.гр.--душа) разумелася як другі, нябачны чалавек, які валадарыць над чалавекам цялесным. Чалавек, паводле сафістаў, павінен правільна думаць і прыгожа гаварыць г. зн. што літаральна аб усім можна сказаць пераканаўча і прыгожа, а гэтым сафісты заклалі асновы для ўзнікнення новых раздзелаў у філасофіі: логікі і рыторыкі, якія затым аформіліся ў самастойныя навукі. Паводле сафістаў чалавека, як духоўную і практычную істоту, стварае толькі слова, так як яно з'яўляецца спрасаваным быццём г.зн. утрымлівае ўсе звесткі аб прыродзе і чалавеку. Пад словам сафісты разумелі не толькі слова агучанае і напісанае, але і слова як думку, слова як памяць. Згодна сафістаў, розум мае справу і пазнае толькі тое, што з'яўляецца нязменным, а чалавечыя пачуцці здольны пазнаваць толькі тое, што з'яўляецца зменлівым і часовым. Зыходзячы з палажэння "чалавек--мера ўсіх прадметаў" ", сафісты сцвярджалі што адносна любога прадмета можна выказацца шматсэнсоўна і супярэчліва. Дзякуючы гэтаму сафісты ўводзяць паняцце рэлятыўнасці (адноснасці). Сафісты сцвярджалі, што абсалютнай і завершанай ісціны няма; яна заўсёды адносная і дакладная. Пагэтаму калі сцвярджаецца што паветра адначасова і халоднае і цёплае, то тут не ўтрымліваецца супярэчнасць, так як крытэрыям ісціны выступае індывідуальнае "Я". Прызнанне мноства ісцін не азначае, што сафісты прызнавалі мноства варыянтаў паводзін чалавека. У практычным жыцці існуюць такія ісціны, якія прызнаюцца ўсімі ці большасцю і яны могуць быць ўстаноўлены пры дапамозе пробаў і памылак, але на лагічным узроўні разважанняў абсалютная ісціна адсутнічае.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]