Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).

Феербах з'яўляецца вяршыняй ў развіцці метафізічнага матэрыялізма. Ён - выпускнік Берлінскага ўніверсітэта; затым выкладаў філасофію ў Эрлангенскім універсітэце. Пасля выхаду ў свет яго працы "Думкі аб смерці і безсмяротнасці" ў якой адмаўлялася безсмяротнасць душы, Феербаху было забаронена выкладанне і ўсё астатні час ён працаваў школьным настаўнікам. Асноўныя працы Феербаха: "Аб адзіным, ўсеагульным і бязмежным розуме"; "Сутнасць хрысціянства". Ён -- паслядоўны крытык філасофіі і Канта і Гегеля. Феербах адмаўляў існавання як кантаўскай "рэчы ў сабе", так і гегелеўскай абсалютнай ідэі. Ён прызнаваў вялікія магчымасці пачуццяў і чалавечага розума для пазнання, чым і адмаўляў агнастыцызм Канта. Паводле Феербаха паняцце абсалютнай ідэі з'яўляецца тоесным паняццю бога і пагэтаму Гегель - “сарамлівы абаронца рэлігіі”, так як ён адрывае ідэю (думку) ад яе носьбіта(чалавека) і разглядае яе, як самастойна існуючую і незалежную ад чалавека субстанцыю. Філасофія Феербаха спалучала сабой элементы матэрыялізма і ідэалізма.

Матэрыялізм праяўляўся ў прызнанні, што прырода і чалавек існуюць самі па сабе, без бога.

Ідэалізм - чалавек тым не менш духоўна узмацняецца толькі рэлігіяй; ўсе адносіны паміж людзьмі рэгулююцца толькі любоўю. Феербах не браў пад увагу, што міжасабовыя, вытворчыя, палітычныя адносіны і інш. рэгулююцца далёка не толькі любоўю, але ўладай, капіталам і г. д.

Такім чынам, у тлумачэнні прыроды Феербах--матэрыяліст; у тлумачэнні грамадства--ідэаліст.

Рэлігія і атэізм у філасофіі Л. Феербаха.

"Сутнасць хрысціянства"--галоўная праца Феербаха, ў якой ён крытыкуе рэлігію, як гістарычную з'яву. Праўда, гэтая крытыка спецыфічная: бог не толькі адмаўляўся, але і прапагандаваўся ім ў абноўленым выглядзе. Крытыка рэлігіі пачынаецца з асэнсавання этымалагічнай (зместавай) сутнасці грэчаскага тэрміна "рэлігарэ", што ў перакладзе азначае сувязь, адносіны. Значыць, калі рэлігія -- толькі сувязь ці адносіны, то рэлігійнымі, боскімі з'яўляюцца не толькі сувязі паміж чалавекам і богам, але і ўвогулле любыя стасункі паміж людзьмі, паміж чалавекам і прыродай і ўсе яны з'яўляюцца рэлігійнымі. Як і ўсе матэрыялісты Феербах адмаўляў існаванне бога, але ён крытыкаваў рэлігію сістэмна. Большасць матэрыялістаў, лічыла, што рэлігійнае пачуццё заснавана на хлусні і ашуканству. Паводле Феербаха гэтага недастаткова для ўзнікнення і існавання рэлігіі, а прычынай яе існавання з'яўляецца бездапаможнасць чалавека перад непадуладнымі яму прыроднымі сіламі. А галоўнай прычынай рэлігіі з'яўляецца імкненне чалавека да безсмяротнасці, якую яму і “гарантуе” бог, калі не для цела, то для ягонай душы. У гэтым і праяўляецца атэізм Феербаха.

У сваёй крытычнасці да бога, Феербах прыпыняецца, калі закранае сферу маралі. Ён роспачна заяўляе: бога сапраўды няма, але яго карысна "стварыць" дзеля маральнасці чалавека. Феербах з пазіцый антрапалагізма, разглядаў чалавека абстрактна, безадносна гістарычнага часу, прыроды, культуры, мовы. Паводле Феербаха, рэлігія--гэта жаданне чалавека зразумець сваю сутнасць. Пагэтаму ў чалавека і ёсць дзве рысы: рэлігійнасць і каханне. Згодна Феербаха, адзіным Богам для чалавека з'яўляецца сам чалавек: “на месца любові да Бога паставіць любоў да чалавека". Боская рэлігія павінна быць заменена на “чалавечую” рэлігію, згодна якой людзі павінны адносіцца адзін да другога так, як раней адносіліся да бога рэлігійнага: з любоў’ю, даверам, адказнасцю, спадзяваннем, чаканнем лепшага і вечнага. Значыць, Феербах-- і крытык "боскай" рэлігіі і адначасова прапагандыст "чалавечай" рэлігіі.

ДЫЯЛЕКТЫЧНЫЯ ЗАКОНЫ.

Гегель сфармуляваў на аб’ектыўна - ідэалістычнай аснове тры законы дыялектыкі, якія праяўляюцца ў прыродзе, грамадстве, асобным чалавеку і ў сферы чалавечага здумлення:

1) закон перахода колькасных змяненняў у якасныя. Ён тлумачыць, як адбываецца працэс развіцця, раскрывае “механізм” перахода ад старой якасці да новай. Асноўнымі катэгорыямі ў ім выступаюць: якасць, колькасць, мера.

а) якасць(тзза) – выражае ўнутраны змест быцця прадметаў; гэта ўсё тое што робіць прадмет тым, чым ён з’яўляецца ў дадзены момант. Губляючы сваю якасць і фізічныя прадметы і чалавек і чалавечыя думкі перастаюць быць самімі сабой. Якасць нельга атаясамліваць з уласцівасцямі прадметаў, так як са стратай асобных уласцівасцей, прадмет тым не меньш працягвае сваё існаванне. Напрыклад, і на ўзроўні паняційным і на прыродным, дрэва можа губляць такую сваю ўласцівасць, як быць з лістотай. Але, і без лістоты, дрэва працягвае існаваць, так як яно зберагае сваю якасць - быць дрэвам.

б) колькасць(антытэза) – ўсё тое, што выражае знешні бок быцця прадметаў. Напрыклад, тое ж самае дрэва застаецца самім сабой незалежна ад свайго ўзросту, ад колькасці год і адначасова яно перастае быць самім сабою, калі яно страчвае сваю якасць.

в) мера(сінтэз) – злучэнне якасці і колькасці ў адзінае цэлае. Мера - якасная колькасць, ці колькасная якасць. Мера ўласціва ўсім прадметам і з’яўляецца межамі іх існавання. Напрыклад, мера існавання дрэва патрабуе канкрэтных колькасных і якасных параметраў у вільгаці, тэмпературы, харчаванні, сонечным святле і г. д. Мера прадвызначае спецыфіку прадмета, з’явы ці працэса як цэлага; яна заўсёды - канкрэтная.

Такім чынам, якасць – тэза, ці ўнутраны змест прадмета; колькасць – антытэза, ці знешняя сутнасць прадмета; мера – сінтэз, ці адзінства якасці і колькасці.

2) закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей. Ён паказвае ролю супярэчнасцей як крыніцы руху і развіцця. Для таго каб зразумець гэты закон неабходна адчуваць розніцу паміж “супрацьлегласцю” і “супярэчнасцю”. Супрацьлегласці існуюць паміж прадметамі і з’явамі, а супярэчнасці прысутнічаюць ўнутры саміх прадметаў і з’яваў. Любы прадмет, з’ява, працэс заўсёды ўтрымлівае нейкія супярэчлівыя моманты. Таксама супярэчнасці ўласцівы чалавеку, чалавечым думкам, грамадству ў цэлым. Напрыклад, супярэчнасці існуюць і ў думках аб жыцці і ў рэальным жыцці. Гэта адбываецца, таму што жыццё – гэта адзінства двух супрацьлеглых момантаў: нараджэння і смерці. У сферы чалавечага здумлення адзінства чалавечых думак праяўляецца ў тым, што ўсе яны існуюць, як ідэальныя ўтварэнні; адначасова паміж думкамі заўсёды існуе супрацьстаянне ці барацьба супрацьлегласцей.

Гэты закон праяўляецца не толькі ў сферы чалавечага розума, але і ўласцівы для прыроднай сферы. Напрыклад, у жывой прыродзе закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей – гэта два ўзаемавыключныя працэсы асіміляцыі(прыстасаванне) і дэсіміляцыі(адтаржэнне) рэчываў.

3) закон адмаўлення адмаўлення (двайнога адмаўлення). Ён выражае скіраванасць, паслядоўнасць, паўторнасць развіцця, яго цыклічны характар. Гэты закон праяўляецца і спрацоўвае, як на ўзроўні чалавечых думак, так і на ўзроўні прыроднага і сацыяльнага развіцця. У прыродзе закон адмаўлення адмаўлення ілюструецца наступным прыкладам: ячменнае зерне ў сваёй нязменнасці і тоеснасці, а значыць ў раўназначнасці самому сабе, ёсць нішто іншае, як тэза. Калі ж гэтае зерне праростае і з яго ўзнікае ячменная сцябліна, гэта і ёсць антытэза, ці першае адмаўленне, ці адмаўленне самасці гэтага зерня г. зн. адмаўленне тэзы. Выспеўшы колас – гэта адмаўленне ячменнай сцябліны, ці другое адмаўленне; тут прысутнічае сінтэз тэзы і антытэзы, ці сінтэз пасяўнога зерня і ячменнага парастка. У коласе зерне зноў паўтарылася, але ў іншай колькасці, а ў асобных выпадках і ў іншай якасці (у выніку догляду, агратэхнікі, кліматычных умоў і г. д.)

У законе адмаўлення адмаўлення, раскрываюцца наступныя прынцыпы:

а) прынцып кола, які наглядна і паслядоўна ілюструе развіццё як паўтор адных і тых самых падзей; гэта служыць асновай для ўзнікнення г. зв. тэорый колазвароту ў якіх развіццё разглядаецца і тлумачыцца толькі як паўторнасць і цыклічнасць.

б) прынцып прамой лініі; скіраванасць ў бясконцасць, ілюструе сутнасць тэорый гэтак званага лінейнага прагрэса; тут выяўляецца, што развіццё – гэта толькі поступ наперад і адначасова адмаўляецца зваротнасць і паўторнасць. Гэты прынцып сцвярджае выключны аптымізм, але ў рэальнасці ён ніколі не рэалізуецца. Тыповым узорам лінейнага прагрэсу з’яўляецца канцэпцыя пралетарскай культуры ў 20-х гадах 20ст. Пралеткультаўцы лічылі, што пралетарыят павінен ўшчэнт разбурыць ўсю дапралетарскую культуру, а затым стварыць сваю, ўласнапралетарскую.

в) прынцып спіралі; развіццё і прыроды і чалавека, і чалавечай думкі адбываецца па прынцыпу спіралі, дзе аб’яднаны: цыклічнасць і паўторнасць (гэта паказчык колазварота) і паступальнасць (гэта паказчык лінейнага прагрэса).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]