Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Агульналагічныя прыёмы пазнання.

Пазнанне – гэта працэс выпрацоўкі ісціных ведаў. Да прыёмаў пазнання адносяцца: аналіз, сінтэз, абстрагаванне, абагульненне, індукцыя, дэдукцыя, аналогія і мадэляванне.

1)аналіз і сінтэз – самыя простыя, пачатковыя прыёмы чалавечага пазнання. Аналіз – расчляненне цэлага на нейкія часткі, элементы з мэтай іх усебаковага вывучэння. Аналіз можа быць як у сферы чалавечага здумлення, так і ў практычнай, эксперыментальнай дзейнасці. Сінтэз – злучэнне асобных частак, элементаў у адзінае цэлае з мэтай стварэння адзінага прадмета. Як і аналіз, ён можа быць як у сферы думак, так і ў сферы практыкі.

Выкарыстанне аналіза і сінтэза мае пэўныя цяжкасці. Узнікае пытанне, ці з’яўляюцца межы паміж часткамі прадпісанымі самой “прыродай прадмета”, ці наадварот правядзенне гэтых межаў справа даследчыка.

2)абстрагаванне – гэта прыём здумлення, які дазваляе не браць пад увагу асобныя характарыстыкі дадзенага аб’екта. Напрыклад, пры вывучэнні Зямлі, тое, што цікавць астранома, можа быць нецікавым, абыякавым геолагу ці інжынеру. Кожнага з іх цікавіць толькі адзін бок з бясконцай шматстайнасці аб’екта; усе астатнія бакі, моманты ўспрымаюцца як неістотныя, а значыць і неіснуючыя. Пагэтаму абстрагаванне – спецыфічная, разумовая канструкцыя, якая даследуе якую – небудзь адну ўласцівасць і ігнаруе ўсе іншыя.

3) індукцыя – спосаб развагаў, калі агульны вывад робіцца на аснове прыватных пасылак. Пагэтаму ісціна якая ўстаноўлена для шэрагу прыватных выпадкаў пашыраецца на ўвесь клас падобных аб’ектаў у цэлым. Напрыклад, металы А, В, С, Д пры награванні расшыраюцца, значыць усе металы пры нагрэве расшыраюцца.

4)дэдукцыя – спосаб развагаў, калі з агульных пасылак робяцца прыватныя высновы . Значыць, характарыстыкі, якія з’яўляюцца ісцінымі для ўсяго класа аб’ектаў, распаўсюджваюцца на кожны асобны элемент адзенага класа. Напрыклад, сума ўнутраных вуглоў любога трохвугольніка роўна 180 градусам, значыць трохвугольнікі АВС, MNK роўны 180 градусам.

5) аналогія – прыём, які дазваляе здзейсніць перанос інфармацыі з адных абласцей у другія. Бываюць асацыятыўныя аналогіі, ў якіх збліжаюцца вельмі далёкія па сваёй прыродзе з’явы і прадметы. Напрыклад, сон нямецкага хіміка Фрэдэрыке Кекуля, які ўбачыў у шасці сплеценых паміж сабою малпаў аналаг бензолавага кальца. Лагічныя аналогіі існуюць на дапушчэнні аб якой – та агульнай прыкмеце. Напрыклад, свае уласныя ўяўленні аб нерухомасці Зямлі , Галілей атрымаў з развагаў па аналогіі з караблём, усе рухі прадметаў на якім адбываюцца дакладна так, як і на нерухомым.

6)мадэляванне – вывучэнне аб’екта праз стварэнне і вывучэнне спрошчанай копіі, якая адлюстроўвае толькі некаторыя яго бакі. Мадэль павінна адпавядаць арыгіналу ў тых яго ўласцівасцях, якія падпадаюць пад вывучэнне, але могуць адрознівацца ад яго па другіх прыкметах. Мадэль, якая цалкам узнаўляе арыгінал перастае быць мадэллю. Пры знакаым мадэляванні мадэлі выступаюць у выглядзе схем, графікаў, формул, сістэм ураўненняў, запісаў асобных сказаў і іх сістэм сімвалічнымі сродкамі логікі і матэматыкі. Знакавае логіка – математэматычнае мадэляванне атрымала шырокае выкарыстанне ў інфарматыцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]