Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія арыстоцеля.

Арыстоцель нарадзіўся на выспе Стагір, у аднайменным горадзе, і яго называюць яшчэ Стагірытам, а ягоную філасофію стагірыцкай. Ён з'яўляўся настаўнікам А. Македонскага Негледзячы на тое, што, Арыстоцель атрымаў класічную адукацыю ў акадэміі Платона, ў якой ён вучыўся каля 20 гадоў, тым не менш паміж імі існуюць пэўныя разыходжанні і гэта выражаецца выслоўем Арыстоцеля "Платон мой настаўнік, але ісціна для мяне важней!". Арыстоцель вагаўся паміж матэрыялізмам і ідэалізмам, але пры гэтым аддаваў перавагу апошняму. Ён сістэматызаваў самыя разрозненныя навуковыя веды і з'яўляецца першым сістэматыкам навук надаўшы ім імёны і абазначыўшы іх параметры.Напрыклад, ён вызначыў, што фізіка вывучае прыродныя з'явы, а логіка толькі чалавечыя думкі

Фізіка Арыстоцеля.

Пад словам фюзіс грэкі разумелі прыроду. Фізіка Арыстоцеля пачынаецца з прызнання парных супярэчнасцей, г. зн., што толькі яны забяспечваюць існаванне прыроды:

адносіны цёплага і халоднага; адносіны вільготнага і сухога.

Згодна Арыстоцеля адбываецца злучэнне гэтых супярэчнасцей наступным чынам:

1)цёплага з сухім(агонь); 3)халоднага з вільготным(вада);

2)халоднага з сухім(зямля); 4)цёплага з вільготным(паветра);

Актыўнымі элементамі выступаюць цёплае і халоднае; пасіўнымі--сухое і вільготнае. Такі падыход Арыстоцель выкарыстоўваў не толькі для характарыстыкі фізічных з'яў, але і пры вызначэнні чалавечага тэмпераменту. Прызнаючы чатыры класічныя першастыхіі Арыстоцель называе яшчэ пятую--эфір і робіць гэтую канцэпцыю навуковай гіпотэзай. У сусветных памерах эфір ураўнаважвае з аднаго боку зямлю і ваду, якія знаходзяцца ўнізе, а з другога боку агонь і паветра, якія знаходзяцца ўверсе. Дзякуючы эфіру існуе сусветная гармонія. Вучэнне Арыстоцеля аб форме і матэрыі.

Яно пачынаецца з аналіза платонаўскай філасофіі. Арыстоцель лічыў, што асноўнай памылкай настаўніка было палажэнне аб тым, што ідэі -- стваральнікі ўсяго прадметнага свету. Арыстоцель ўдакладняе Платона ў тым, што ідэі калі і існуюць, то існуюць толькі ў саміх прадметах, а не над імі. Ідэі -- гэта толькі прадукты чалавечага розуму і не болей. Платон згодна Арыстоцеля адарваў ад прадмета такія велічыны, як колер, якасьць, вагу, аб’ём. У выніку чаго атрымалася, што існуе не толькі ідэя самога прадмета, але і ідэя колеру, якасці, вагі і г. д. Але разыходжанні паміж Платонам і Арыстоцелем не былі выключнымі. Наадварот, ён працягваў лінію Платона ў межах аб'ектыўнага ідэалізма. Арыстоцель, як і яго настаўнік, лічыў, што ў якасьці першаснага выступае штосьці ідэальнае, але толькі не ідэя, як у Платона, а форма.

Згодна Арыстоцеля кожны прадмет складаецца:

а)з матэрыі г. зн. з якога-небудзь матэрыялу(гліны дрэва, і г. д.) - гэта і ёсць фізічная сутнасць прадмета, якую чалавек успрымае пачуццёва (праз слых, зрок, смак і г. д.).

б)з формы, як нябачнай, але вельмі актыўнай часткі прадмета. ( ў разуменні грэкаў форма --"тварэнне з нічога"). Гэта і ёсць ідэальная сутнасць прадмета, якую можна зразумець і ўспрыняць не пачуццёва, а толькі рацыянальна(лагічна). Ідэальнасць формы: яна не падобная ні на што, акрамя як на самую сябе г. зн. кожны прадмет, які створаны сваёй формай, тым не меней па падабенству не супадае з ёй. Напрыклад, форма чалавечага цела ніколі не супадае з ідэальнай формай чалавека.

Арыстоцель прапануе мноства прыкладаў разумення формы: калі, напрыклад, рабіць з гліны шар, то ён будзе адзінствам матэрыі "гліны" і шарападобнай формы. Шарападобнасць не з'яўляецца матэрыяльнай і яна прысутнічае ў матэрыі (ў гліне), як патэнцыя (магчымасць). У нашым прыкладзе з гліны можна зрабіць не толькі шар, але гліна ў патэнцыі ўтрымлівае форму цэглы, посуда, цацак ды іншых вырабаў.

Адноснасць формы і матэрыі. Родавыя і відавыя формы.

Стваральная сіла формы не перапыняецца ні на адно імгненне. Форма, заўсёды змяняецца і тым самым змяняе і матэрыю, значыць змяняецца і сам прадмет. Што ў адным выпадку будзе матэрыяй, у другім з'яўляецца формай. Напрыклад, гліна--матэрыя, а цэгла зробленая з гліны --гэта форма; сцяна, зробленая з цэглы--гэта матэрыя, а будынак у цэлым--гэта форма; будынак – гэта матэрыя, а архітэктурны воблік горада – гэта форма.

Родавая форма ахоплівае вялікую колькасць прадметаў і стварае толькі абстракцыі прадметаў. Напрыклад, "дрэва ўвогулле" ў прыродзе не існуе, але як абстракцыя існуе.

Відавая форма ахоплівае і стварае дакладныя прадметы нейкага асобнага віда. Напрыклад, відавая форма таполі ці бярозы стварае ўсе зямныя варыянты таполі ці бярозы. У цэлым, родавыя формы народжваюць відавыя формы, а яны ствараюць індывідуальныя прадметы.

У сістэме рода--відавых формаў самай высокай формай з'яўляецца чыстая форма ці "форма ўсіх формаў", якая не стварае якія-небудзь фізічныя прадметы, а толькі творыць родавыя формы. У якасці формы ўсіх формаў выступае першарухавік.

Логіка Арыстоцеля.

Арыстоцель класіфікаваў рода--відавыя формы,ў пэўныя групы і класы і з'яўляецца першым сістэматыкам навук і вызначэння іх спецыялізацыі. Ён стваральнік навукі логікі, завяршыўшы працу сафістаў і Сакрата ў гэтым напрамку. Логіка Арыстоцеля называецца класічнай, элементарнай, фармальнай. Фармальнасць логікі заключаецца ў тым, што чалавечая думка існуе і праяўляецца ў трох формах: паняцце(слова); выказванне(граматычны сказ); розумазаключэнне ці вынік(з двух ці некалькіх думак выводзіцца новая думка). За межамі гэтых 3-х формаў думка чалавека не існуе і не можа праяўляцца.

Вучэнне Арыстоцеля аб першарухавіку.

Паводле Арыстоцеля ўвесь пачатак быцця, ўвесь сусвет ствараецца першарухавіком ці чыстай формай (формай усіх формаў). Зыходзячы з гэтай думкі, Арыстоцель ўводзіць ва ўжытак парнае паняцце "энэргіо" –“энтэлехія”. Энэргіо – гэта рэалізацыя патэнцыяльнага быцця. Значыць, энэргія--гэта форма перахода патэнцыяльнага быцця ў актуальнае, ў рэальнае. Гэта ўласціва і прыродным з'явам і чалавечым думкам. Працэс завяршэння гэтага пераходу ёсць "энтэлехія". Адносна прыродных з'яваў немагчыма засведчыць завяршэнне пераходу патэнцыяльнага ў актуальнае і пагэтаму тэрмін "энтэлехія" не замацаваўся ў сферы фізікі і працягвае выкарыстоўвацца толькі ў філасофіі. Ідэя першарухавіка тлумачыць нестваральнасць і незнішчальнасць энэргіі.Усе прадметы Арыстоцель дзеліць на тры групы: нерухомыя, самарухлівыя, і прадметы якія рухаюцца пад ўздзееннем сілы. Першарухавік не адносіцца ні да адной гэтай групы. Дастаткова самога факта існавання першарухавіка, каб усе прадметы, прыродныя працэсы і з'явы знаходзіліся ў стане рухлівасці. У пазнейшы час хрысціянства, для свайго ўзмацнення, выкарыстала ідэю першарухавіка, але пад ім ужо разумеўся бог.

Прычына і яе ўзаемасувязь з формай.

Прычына --гэта ўмова быцця асобнага прадмета. Арыстоцель прызнае чатыры віды прычын:

1) матэрыяльная прычына. Яна прысутнічае ў самім фізічным матэрыяле. Напрыклад, для таго каб зрабіць статую чалавека, трэба, каб быў пэўны аб'ём мармуру. Пагэтаму мармур-- першая прычына ў магчымасці ўзнікнення формы гэтай статуі.

2) фармальная прычына. У нашым прыкладзе статуя чалавека звужае патэнцыяльныя магчымасці мармуру да адной формы. г. зн. калі з гэтага аб'ёму мармуру зроблена статуя чалавека, то з яго ўжо немагчыма зрабіць конскую статую.

3) дзейная прычына. Сюды адносіцца ўсё тое, дзякуючы чаму кавалак мармуру набывае адпаведную форму: праца скульптара, ягонае ўмельства, адукаванасць, светапогляд, гістарычны час, традыцыі. Дзейная прычына сама па сабе ніколі не з'яўляецца вызначальнай, так як яна не здольна рэалізавацца, калі не будзе матэрыяльнай, фармальнай і мэтавай прычыны.

4) мэтавая прычына. Мэта і ёсць прычынай любога працэсу і зменлівасці. Любы прадмет ці з'ява заўсёды імкнецца да сваёй мэты. Напрыклад, дрэва заўсёды імкнецца быць дрэвам; бяроза - быць бярозай; чалавек імкнецца быць чалавекам г. зн. не выходзіць за межы сваёй формы: ў целабудове, ў паводзінах і г. д. Прырода і сусвет у цэлым, таксама ўтрымлівае імкненне да нейкай мэты, але яе нельга не толькі дасягнуць, але і назваць. Немагчыма назваць для чаго існуе сусвет, прырода і якая ў іх мэта, скіраванасць. Паводле Арыстоцеля стваральнікам мэты ў прыродзе выступае эрас ( жаданне), што адпавядае язычніцкаму богу кахання Эроту, які разрываецца паміж нястачай і звышбагаццем. Эрас – вечна галодная істота, якая толькі на момант спазнае спатоллю і радасць, каб зноў пагрузіцца ў тугу і чаканне. Пагэтаму Эрас адначасова дзіця беднасці і багацця: беднасць эраса праяўляецца ў тым, што існуючае жаданне, сведчыць пра адсутнасць таго чаго жадаецца, чаго хоча чалавек ці прырода у дадзены момант. Багацце эраса праяўляецца ў тым, што ён ўтрымлівае ўнутры самога сябе як жаданне, як нейкі сум, як тугу па тым, чым ён у дадзены момант не валодае. Такім чынам, Эрас-ёсць толькі жаданне ў авалодванні, а не само авалодванне. Эратычнасць ўласціва сусвету, прыродзе ў цэлым г. з. яны толькі імкнуцца дасягнуць чагосці, толькі маюць нейкую скіраванасць да чагосці, але ніколі гэтага не дасягнуць, чым і забяспечваецца іх вечнасць ў прасторы і ў часе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]