Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія атамістаў.

Гэта – вяршыня антычнага матэрыялізма. Прадстаўнікі: старажытнагрэцкія філосафы Ляўкіп, Дэмакрыт, Эпікур і рымскі філосаф Лукрэцый Кар. "Атомас" з грэч. мовы - найдрабнейшая і непадзельная часцінка рэчыва. Адкрыццё атама адбывалася не праз фізічныя эксперыменты, а сілай лагічных разважанняў. Схема іх наступная: калі, узяць прыродны прадмет і дзяліць яго, то мы дойдзем да найдрабнейшай часцінкі, якая ў сілу сваёй дробнасці нездольна да дальнейшага дзялення. (Паводле Зянона ў думках прадметы, адрэзкі шляху, прамежкі часу, кропкі могуць дзяліцца бясконца). Значыць, існаванне атама фіксуецца на мяжы дзялення і недзялення рэчыва. Недзялімасць атамаў забяспечвае на пэўны час ўстойлівае існаванне фізічных прадметаў, у тым ліку і цела чалавека.У антычнасці лічылася, што аўтарам атамістыкі з'яўляецца Ляўкіп, спадчыну якога нібыта прысабечыў ягоны вучань Дэмакрыт. У сучаснасці каб пазбегнуць спрэчак аўтарства прызнаецца сумесна за Ляўкіпам--Дэмакрытам. К. Маркс абараніў дысертацыю на тэму: "Адрозненне паміж натурфіласофіяй Дэмакрыта і Эпікура."

Характарыстыка атамаў. Атам, пустата і рух, існуюць рэальна і аб'ектыўна і шчыльна злучаны паміж сабой і існаваць адно без другога не могуць. Кожны прадмет складаецца з атамаў і пры ўсёй шчыльнасці прылягання аднаго атама да другога паміж імі існуюць прагалкі пустаты. Атамісты абгрунтоўвалі гэта праз паняцце дэфармацыі: пад уздзееннем сілы атамы перамяшчаюцца і займаюць нейкае новае месца. Рухлівасць: пустата не з'яўляецца прычынай, а толькі ўмовай руху атамаў. Прычына руху атамаў, знаходзіцца ўнутры іх саміх, але сказаўшы гэта Дэмакрыт патрапіў ў супярэчлівую сітуацыю: з аднаго боку атамы недзялімыя, а значыць і безструктурныя, а з другога -- прычына руху знаходзіцца ўнутры атамаў. А калі так, то дапускаецца структурнасць атамаў. Дагадкі атамістаў аб структурнасці атамаў былі падмацаваны на мяжы 19--пач.20-га ст., калі новая фізіка праз эксперымент абгрунтавала не толькі існаванне атамаў, але і іх дзялімасць. Колькасць атамаў неабмежаваная і яны надзелены вечнасцю і незнішчальнасцю. Калі прызнаваць, што колькасць атамаў абмежаваная, то неабходна будзе прызнаваць, што і колькасць прадметаў, якія складаюцца з гэтых атамаў, таксама павінна быць абмежаванай, а гэта значыць, што і ўвесь сусвет і ў прасторы і ў часе таксама будзе прызнавацца абмежаваным. Атамы адрозніваюцца: па форме; па парадку; па палажэнню, што і прадвызначае разнароднасць і разнаякаснасць прадметаў. Напрыклад, цела чалавека складаецца з атамаў аднолькавых формаў, але разнастайны парадак і палажэнне іх, робяць кожнага чалавека індывідуальным і непаўторным.Па форме атамы бываюць: круглыя, квадратныя, востравугольныя і г. д. Форма атамаў прадвызначае форму прадметаў г. зн., што, напрыклад, ў круглым прадмеце найбольш круглых атамаў, і наадварот, у цвёрдых прадметах найбольш кручкавтых і востравугольных.

Пытанні гнасіялогіі ў філасофіі атамістаў..Дэмакрыт тлумачыць працэс пазнання зыходзячы з прынцыпа эманацыі (. з грэч. выцяканне, адрыванне) г. зн. што з паверхні прадметаў адрываюцца драбнейшыя іх адбіткі (копіі). Пранікаючы ў чалавечае цела гэтыя адбіткі, ці як іх называе Дэмакрыт, эйдасы злучаюцца з роднаснымі ім атамамі, якія ёсць, напрыклад, у чалавечых органах зроку, слыху, смаку і г. д., дзякуючы якім ў чалавека ўзнікаюць вобразы прадметаў і з'яваў. На шляху да пазнаючага суб'екта(чалавека) эйдасы могуць дэфармавацца пры судакрананні з нейкімі перашкодамі, ці з іншымі эйдасамі.У выніку такой дэфармацыі, эйдасы прыносяць новую дзівосную інфармацыю і вобразы тых прадметаў, якія ў рэальнасці не існуюць. На падставе гэтых вобразаў, па іх узору і падабенству, чалавек здольны ствараць новыя прадметы. Дэфармаванне і ўэаемасчапленне эйдасаў паміж сабою стварае аснову для ўзнікнення фантазій чалавека.

Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці. Атамы не маюць колеру, смаку, паху, але самі атамы здольны ствараць ўсе якасці прадметаў. Так як існуе вялікая колькасць атамаў і іх камбінацый, то існуе і бясконцае мноства якасцей. Напрыклад, якасць цяпла ствараецца шарападобнымі і рухлівымі атамамі; чорны колер узнікае ад шаргаватых і няроўных атамаў; белы колер, творыцца гладкімі атамамі; гук -- гэта спрасаванне атамаў; колеравасць -- гэта гушчыня атамаў; гарката выклікаецца малымі атамамі, паверхня якіх мае зазубрыны.

Дэмакрыт цалкам адмаўляў выпадковасць ў Сусвеце, прыродзе і чалавеку, чым і прызнаваў прадвызначанасць іх лёсу, жыцця і смерці , так як атамы рухаюцца толькі па дакладна -- вызначаных арбітах. Зададзенасць руху атамаў закладвала асновы для ўзнікнення дэтэрмінізма, які адмаўляе сам факт выпадковасці. Пры такой катэгарычнасці немагчыма пратлумачыць узнікненне новага. У адрозненні ад Дэмакрыта Эпікур прызнаваў выпадковасць зыходзячы з таго, што існуе траякі рух атамаў: падзенне атамаў па прамой лініі; адхіленне атамаў ад прамой лініі; рух у выніку сутыкнення атамаў. У той час , як Дэмакрыт надзяляў атамы толькі характарыстыкамі формы, парадку і палажэння, Эпікур прызнаваў у іх і розную вагу. Яна і дазваляе атамам час ад часу адхіляцца і змяшчацца з зададзеных арбітаў руху. А гэта рабіла магчымым прызнання выпадковасці, як прычыны для ўзнікнення новага, як неабавязковага паўтору ранейшага, як ўзнікненне індывідуальных прадметаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]