Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Грамадскі прагрэс.

Тэрмін прагрэс (з лац.) – рух наперад; рэгрэс - зваротны працэс.У гісторыка – філасофскім плане існуюць наступныя падыходы, якія характарызуюць прагрэс як грамадскую з’яву.

1) ідэалістычны падыход – тут лічыцца, што праявай паступальнага развіцця ўсёй гісторыі з’яўляецца духоўная сфера, г. зн., што прагрэс – ёсць нішто іншае, як самаўдасканальванне чалавека. Пагэтаму і прычынай прагрэса называлі навуку, рэлігію, мараль. Напрыклад, працяглы час лічылася, што навука прыносіць чалавеку толькі прагрэс і не ўтрымлівае ніякіх адмоўных фактараў.

2) эвалюцыянісцкі падыход. Тут прагрэс разумеўся як паступальнае эвалюцыйнае развіццё без якіх небудзь адхіленняў і скачкоў. Гэты тып разумення прагрэсіўнасці асабліва відавочны на ўзроўні штодзённага жыцця. Напрыклад, чалавек заўсёды жадае, што ўмовы жыцця і працы будуць няўхільна ўзрастаць.

3) разуменне грамадскага прагрэсу як абсалютызацыі якога – небудзь асобна ўзятага жыццёвага ўкладу. Напрыклад, Гегель быў перакананы, што ідэалам грамадскага прагрэсу з’я’ляецца хрысціянска – германская дзяржава. У сучасны момант у заходнім свеце лічыцца, ідэалам прагрэсу выступаюць стандарты заходне – еўрапейскай цывілізацыі. Упершыню паняцце прагрэсу выкарыстаў французскі філосаф – асветнік 18ст. Ж-А Кондорсе. Менавіта з гэтага часу пачынае лічыцца, што прагрэс - гэта такая дыферэнцыяцыя і інтэграцыя элементаў і сувязяў сістэмы, якая павышае ступень яе суцэльнасці, прыстасаванасці да асяроддзя, устойлівасці, надзейнасці.

Крытэрыі грамадскага прагрэсу.

Працяглы час лічылася, што крытэрыям грамадскага прагрэсу выступаюць вытворчыя сілы (тэхніцызм) ; таксама ў якасці крытэрыя называўся ўзровень развіцця навукі (сцыентызм). Але развіццё тэхнікі і навукі знаходзяць і выяўляюць нейкі сэнс, калі вынікі і тэхнічнага і навуковага развіцця рэалізуецца для патрэбаў чалавека. Напрыклад, вылучаецца навуковая гіпотэза, падмацаваная тэхнічнымі разлікамі, што атамная станцыя з’яўляецца самай таннай і бяспечнай крыніцай здабыцця электраэнэргіі. Пры гэтым па – за ўвагай застанецца вялікая мноства фактаў, якія не заўважае, ці не жадае заўважыць ні навуковец, ні інжынер, ні будаўнік, што атамная станцыя вельмі затратны і небяспечны тэхнагенны аб’ект: вялікія кошты на ўран і эксплуатацыю станцыіі, магчымасная забруджанасць атмасферы. Прагрэс тэхнікі, развіццё індустрыі, хімізацыя і г. д. у сферы вытворчасці можа прыводзіць да непапраўчай шкоды акаляючаму асяроддзю, да падрыву натуральных асноў існавання грамадства. Такім чынам прагрэс у адной сферы суправаджаецца рэгрэсам у другой. Выснова: кожны элемент прагрэсу утрымлівае ўнутры сябе элементы рэгрэсу; рэгрэс закладвае асновы для наступнага прагрэса.

Калі ў навуковай сферы прагрэс відавочны, то ў сферы экномікі ён не зусім вразны ( эканоміка служыць асновай для шматлікіх адмоўных працэсаў). А сфера маралі і культуры зусім адмаўляе які – небудзь прагрэс у сваіх нормах, так як кожны раз яны ці ёсць, ці іх няма.

Пагэтаму рэальным інтэгратыўным крытэрыям грамадскага прагрэсу выступае ўзровень гуманізацыі грамадства г. зн. становішча ў ім асобы, ступень яе эканамічнага, палітычнага і сацыяльнага статуса самастойнасці.

ПРАГРЭС сутнасць прагрэса праяўляецца ва ўмельству зберагчы парадак у самім змяненні і зберагчы змяненні ў нетрах парадка. Аднаго парадку недастаткова. Неабходна нешта больш складанае. Неабходны парадак, які пранізаны навізной.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]