Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.

Антропас (з грэч.- чалавек ). Асноўныя канцэпцыі асэнсавання чалавека ў класічнай філасофіі:

1)натуралізма (natura –з лац. прырода) чалавек – жывая істота, фізіялогія якога супадае з жывёльнай; чалавек генетычна выйшаў з жывёльнага свету і зберагае сваю жывёльную сутнасць.

2)рацыяналізма, які прызнае самым галоўным у чалавека – розум; пры дапамозе розума, чалавек пераўтварае акаляючае асяроддзе.

Філасофская антрапалогія даследуючы чалавека разглядае яго, як нейкі таямнічы свет і вылучае ў ім тры сферы:дух, душу і цела, што і складае трыадзіную мадэль чалавека:

а)дух, ці духоўнасць - гэта апісанне не столькі індывідуальнага, колькі грамадскага ў чалавека (духоўная культура, маральны дух) У антычнасці чалавек разглядаўся як мікракосмас, які заўсёды падпарадкаваны нейкім містычным сілам. Духоўнасць ў сярэдневеччы мела выключна рэлігійны сэнс. У Новы час духоўнасць пачала разумецца, як сфера ідэалаў, як сфера нефізічных каштоўнасцей. Пры гэтым разумелася, што праявамі духоўнасці можа быць не толькі дабро, але і ліха, і агрэсія. Найбольш духоўнае жыццё рэалізуецца ў сферах мастацтва, філасофіі, навукі, але і тут духоўнасць можа выяўляцца, як нешта станоўчае, і штосці адмоўнае, напрыклад, мастацтвам можна прапагандаваць як станоўчыя так і адмоўныя ідэалы.

б)душа – ўнутраны свет чалавека, яго свядомасць. Душа і духоўнасць – гэта суадносныя паняцці, але не раўназначныя. Жыццё душы – гэта сфера непасрэдных перажыванняў чалавека, яго ўражанняў, думак у нейкі дакладны час. У паняцці душы прысутнічае інтымна – асабісты аспект, а ў духоўнасці прысутнічаюць толькі агульнае і непаўторнае. Спагада, дабро і ліха – гэта праява духоўнасці ў цэлым, але ў кожны дакладны момант спагада, дабро і ліха –гэта праява нейкага канкрэтнага чалавека. Душа падтрымлівае сувязь з гісторыяй, культурай і памяццю свайго народа, стымулюе захоўваць памяць ў сямейна – шлюбных адносінах.

в)цела чалавека – гэта прыроднае ўтварэнне і адначасова вынік сацыяльнай эвалюцыі;гэта адзінства жывёльнага і ідэальнага. Яшчэ ў Антычнасці філасофія ставілася да чалавечага цела шматзначна; адзначалася, што цела адначасова ўтрымлівае і момант жыцця і момант смерці, г. зн., што яно жывучы штоімгненна памірае. Філасофію цела цікавіць не толькі само сабой (гэта задача медыцыны і фізіялогіі), а яе найбольш цікавіць ўзаемазалежнасць цела, душы і духа. Практычна ўсе філасофскія напрамкі прызнаючы мноства самых розных варыянтаў узаемасувязі цела, душы і духа тым не меньш заўсёды былі перакананы, што цела ці асобны элемент яго не ёсць яшчэ сам чалавек. Тады ўзнікае пытанне, што такое чалавек? Уласна чалавек гэта і ёсць адзінства жывёльнага і ідэальнага.

У канкрэтным чалавеку цялеснае, душэўнае і духоўнае ніколі не дыферэнцыравана, яны зліты ў адзінае і ўяўляюць унікальную суцэльнасць.

Філасофская антрапалогія змяшчае чалавека ў цэнтр светабудовы і ён разглядаецца ў якасці своеасаблівага ключа пры асэнсаванні ўсіх праблем. У філасофскім падыходзе да чалавека, галоўным з’яўляецца духоўная сфера, а ўсё астатняе размяшчаецца вакол яе. Філасофская антрапалогія разглядае чалавека не як прыродны прадмет, а як звышпрыродны прадмет. З другога боку чалавек як мікракосмас ўтрымлівае ўсе якасці і праявы вялікага космасу, такога загадкавага і незразумелага. Пагэтаму ў чалавеку прысутнічаюць таемныя касмічныя сілы кшталту: гнеў, страх, каханне, радасць, эротыка, якія з’яўляюцца аналагамі адпаведных касмічных сіл. Антычнае выказванне “пазнай самога сябе!” азначае: пазнаючы сваё “я” чалавек у нязначных подступах далучаецца да зразумення сутнасці ўсяго сусвету.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]