Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія марксізма.

Марксізм - спадчына К.Маркса, Ф.Энгельса, Леніна; ён узнік ў Германіі і вядзе свой адлік ад 1847г., з выхаду сумеснай працы Маркса і Энгельса "Маніфест камуністычнай партыі".

1.Класавая барацьба. На ўзнікненне марксізма паўплывала з'яўленне ў19ст.на Захадзе пралетарыяту (з лац. бедны, немаёмасны чалавек) і асабліва паўстанне рабочых французскага горада Ліёна (1834г); паўстанне ткачоў у Сілезіі, а таксама чартысцкі рух (чартызм-хартыя), які паклаў пачатак прафсаюзнаму руху ў Англіі ў першай палове 19ст. Маркс і Энгельс звярнулі ўвагу на пралетарыят, у асноўным, як на разбуральную сілу буржуазнага грамадства.

2.Навуковая рэвалюцыя. У сярэдзіне 19ст. нямецкія прыродазнаўцы Майер і Гельмгольц, а таксама англічанін Джоўль сфармулявалі закон зберажэння і ператварэння энэргіі. Філасофская выснова з гэтага закона азначала што энэргія не ўзнікае і не знікае, а толькі пераходзіць з адной формы існавання ў другую. Нямецкія прыродазнаўцы Шван і Шлэйдэн стварылі клеткавую тэорыю з якой вынікала, што клетка зьяўляецца асновай будовы і развіцця раслінных і жывёльных арганізмаў, і чалавека. Ч. Дарвін сфармуляваў закон эвалюцыйнага развіцця жывой прыроды, з якога вынікае, што чалавек паходзіць ад малпы.

3.Тэарэтычныя вытокі.Марксізм, узнік як пераасэнсаванне нямецкай класічнай філасофіі, англійскай буржуазнай палітычнай эканоміі, французскага ўтапічнага сацыялізма.

а).нямецкая класічная філасофія. Маркс і Энгельс адмовілі агнастыцызм І.Канта і прынялі яго канцэпцыю імглістасці, як асновы для ўзнікнення сусвету; адкінулі вучэнне Гегеля аб абсалютнай ідэі і запазычылі ў яго толькі дыялектыку. Яны пашырылі яе і на прыроду і на грамадства, ў той час як у Гегеля дыялектыка адрасавалася толькі сферы чалавечага розума. Ад спадчыны Л.Феербаха быў запазычаны -- матэрыялізм і, наадварот, не прынята метафізічнасць і ідэалістычнае разуменне Феербахам чалавека з ягонай прыроджанай рэлігійнасцю і любоўю. Пераасансаваўшы нямецкую класіку марксізм стварыў два новыя напрамкі матэрыялізма: дыялектычны, як метад для тлумачэння прыроды; гістарычны, як метад для тлумачэння чалавека і грамадства.У сукупнасці гэта і ёсць структура філасофіі марксізма.

б).англійская буржуазная палітэканомія.У выніку пераасэнсавння спадчыны англійскіх эканамістаў-тэарэтыкаў 19ст. Адама Сміта і Дэвіда Рыкардо, марксізм сфармуляваў тэорыю дабавачнай вартасці, як асновы сацыяльнай няроўнасці буржуазнага грамадства. Дабавачная вартасць -- неаплачаная частка працоўнага дня наёмнага работніка, якую прысвойвае сабе фабрыкант – заводчык, і якую можна зліквідаваць толькі ва ўмовах сацыялізма – камунізма.

в).французскі ўтапічны сацыялізм. Маркс і Энгельс пераасансавалі спадчыну французскіх сацыялістаў-утапістаў Сен-Сімона, Фур'е, Роберта Оўэна. Слова утопія паходзіць ад назвы трактата Томаса Мора "Утопія"(1516г.), сюжэт якога: група людзей засяліла невядомую выспу "Утопія" і усталявалі там новыя адносіны: ўсё з'яўлялася агульным, нават і дзеці. Іх забіралі з сям’яў і выхоўвалі ў прытулках, каб мацярынская пяшчота не рабіла з дзяцей эгаістаў і ўласнікаў. Згодна Сен--Сімона варта правесці агітацыю сярод заможных людзей, і тыя падзеляцца сваімі багаццямі з беднымі і запануе роўнасць. Так як выспа "Утопія"--гэта мастацкая выдумка Т Мора, пагэтаму ўсе нерэальныя праекты пераўладкавання грамадства сталі называцца ўтапічнымі. Узяўшы за аснову палажэнні сацыялістаў--утапістаў, што асвета і мараль выконваюць вялікую ролю ў выхаванні чалавека, марксізм тым не меньш сцвярджаў што роўнасць і справядлівасць можа быць дасягнута толькі праз дыктатуру пралетарыята. АСНОЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ МАРКСІЗМА

1)грамадска-эканамічная фармацыя ( ГЭФ ) -- гэта сукупнасць матэрыяльнага і духоўнага ўзроўня у развіцці грамадства, якое ў сваім развіцці праходзіць пяць фармацый: першабытна--абшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і камуністычную. Пераход ад меньш арганізаванай фармацыі да больш арганізаванай--гэта і ёсць грамадскі прагрэс. А камунізм -- ёсць самамэта развіцця ўсёй чалавечай гісторыі і пагэтаму ён будзе існаваць вечна. Першая і пятая ГЭФ маюць агульную аснову, так як у іх існуе грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці; тут ніхто не эксплуатуе другога. Першабытна-абшчынны "камунізм" існаваў толькі дзякуючы нізкаму ўзроўню развіцця чалавека і наадварот камунізм у завершаным выглядзе будзе існаваць як супольнасць свядомых людзей з высокім узроўнем вытворчасці. Другая, трэцяя і чацвёртая ГЭФ грунтуюцца на прыватнай уласнасці і капіталізм як найбольш развітая ГЭФ тэхнічна і сацыяльна падводзіць чалавецтва да камунізма.

2)паняцце класаў, класавай барацьбы ўпершыню ўзгадваецца ў " Маніфесце камуністычнай партыі " Класы--гэта вялікія групы людзей, якія займаюць рознае месца ў вытворчасці і з якіх адна можа прысвойваць вынікі працы другой” Класы бываюць: антаганістычныя і неантаганістычныя. Паміж антаганістычнымі (буржуа і пралетарый) існуюць супярэчнасці і класавая барацьба. Неантаганістычныя класы (пралетарыят і сялянства) --саюзнікі і паміж імі няма супярэчнасцей. Класаў няма ў першабытна--абшчыннай і камуністычнай фармацыях, а існуюць ў рабаўладальніцтву, феадалізме і капіталізме. Пралетарыят, ва ўмовах буржуазнага грамадства, вядзе сваю барацьбу ў трох формах: палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай. Класавая барацьба прыводзіць да дыктатуры пралетарыята. А яна, павінна прывесці да пераходу ўсіх класаў на пралетарскія пазіцыі, што і забяспечвае безкласавасць камунізма.

3)дыктатура пралетарыята. Умовай пабудовы камунізма ёсць наданне пралетарыяту неабмяжаванай ўлады ва ўсіх сферах жыцця, так як ён з'яўляецца немаёмасным, а значыць і прагрэсіўным класам. Пад час сваёй улады пралетарыят павінен усталяваць новую мараль, якая грунтуецца на прынцыпе: "хто не працуе той і не спажывае!" Дзеля гэтага пралетарыяту павінна быць дадзена права фізічнага падаўлення сваіх апанентаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]