Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Рэлігіязнаўства, этыка, эстэтыка як прыкладныя філасофскія навукі.

Рэлігіязнаўства гэта сукупнасць гісторыі рэлігіі, сацыялогіі рэлігіі, псіхалогіі рэлігіі. Рэлігія (ст.гр religare – сувязь, адносіны.) гэта - сувязь, адносіны чалавека з богам. Як паняцце, рэлігія, цяжка паддаецца дэфініцыі. Пагэтаму адказаць на пытанне, што такое рэлігія можна толькі пасля таго як будзе вывучаны цалкам гэты феномен. А калі рэлігія разглядаецца толькі як звычайная чалавечая “справа”, то ёй можна зрабіць толькі папярэдняе тлумачэнне.

Г. В. Ф. Гегель у “Лекцыях па філасофіі рэлігіі” разглядаў гісторыю чалавецтва, як гісторыю рэлігій, у адпаведнасці са сваім прынцыпам трыадычнасці (тэза, антытэза, сінтэз).

1) тэза – гэта прыродныя, шматбожныя рэлігіі, якія ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту: рэлігіі Кітая, Індыі, ўключаючы буддызм, а таксама рэлігіі старажытных Персіі, Сірыі, Ягіпту.

2) антытэза – тут знаходзяцца духоўна – індывідуальныя рэлігіі: іўдаізм (рэлігія ўзнёслага); старажытна - грэчаская (рэлігія прыгажосці); антычна – рымская (рэлігія мэтазгоднасці).

3) сінтэз -- хрысціянства, як рэлігія абсалютнай духоўнасці; аб’яднанне палажэнняў прыродных рэлігій аб уваскрасаючых багах з ўяўленнямі іўдаізма аб вечнай адзінабожнасці.

Падыходы да аналіза рэлігіі.

1) тэалагічны – тут рэлігія разглядаецца “знутры” г. зн. з пазіцый таго ці іншага веравучэння. Пры гэтым ісцінасць “сваёй веры” не ставіцца пад сумненне. У такім падыходзе адбываецца апалагетыка “сваёй” рэлігіі і крытыка іньшых.

2) філасофскі – рэлігія аналізуецца як феномен, ў цэлым, безадносна “сваёй” і “чужой” веры.

3) навуковы – аналіз розных вераванняў, высвятлення іх ролі ў культуры і жыцці грамадства.

Элементы рэлігійнай веры.

1)міфалагічны элемент; прызнанне “нешта”(Бога), як чагосці звышнатуральнага, што пануе над чалавекам, не залежыць ад яго і не падпарадкавана прычынам фізічнага света.

2) эмацыянальны элемент; рэлігійная вера нават пры адной думцы аб богу заўсёды эмацыянальна афарбавана пачуццём радасці, адказнасці, страху, чаканнем лепшага і вечнага.

3)культавы элемент – чалавек не проста верыць, а ўпэўнены, што звышнатуральнае (Бог) можа паўплываць на яго жыццё, долю і г. д. Пагэтаму паступова ўзнікае культ, як сістэма ілюзорна - практычных адносін паміж чалавекам і звышчалавекам.

ЭТЫКА. Тэрмін еthos упершыню быў выкарыстаны Арыстоцелем для абазначэння паводзін людзей, характару, звычак, ладу жыцця чалавека. Слова этыка паўтарылася і на рымскай глебе. Цыцэрон пераклаў этыку на лаціну як мараль ( moralis). У пазнейшы час тэрміны этыка і мараль замацаваліся ў новаеўрапейскіх мовах, але яны напоўніліся розным зместам:

Этыка – філасофскае асэнсаванне асноўных каштоўнасцей і норм, накшталт, дабро, ліха, справядлівасць і г. д., крытэрыяў іх правільнасці, ці неправільнасці.

Мараль -- нормы паводзін чалавека ў практычных жыццёвых сітуацыях. У жывой мове тэрміны этыка і мараль выкарыстоўваюцца, як сінонімы. Этыка дзеліцца на: мэтаэтыку і прыкладную, ці нарматыўную. Мэтаэтыка – вывучэнне прыроды этычных тэорый; нарматыўная этыка – гэта прыкладванне этычных тэорый і норм да практычных праблем (самагубства, аборты, эўтаназія, і г. д.) Спецыфіка этыкі -- яна ніколі не бывае аб’ектыўнай. Напрыклад, закон інэрцыі ў фармулёўцы І. Ньютана і ў тым выглядзе, як ён выяўляе сябе ў фізічных целах, з’яўляецца адным і тым самым. Розніца паміж імі ў тым, што ў першым выпадку ён існуе ў галаве чалавека, а ў другім - праяўляецца рэальна, ў прыродзе. Мараль не бывае аб’ектыўнай і яна розная ў асобных культурах, ці рэлігіях. Прырода, навука, тэхніка не можа быць іўдэйскай, хрысціянскай, ці мусальманскай. А этыка заўсёды існуе, як іўдэйская і г. д. Пагэтаму, чалавек, як духоўная істота далёка не заўсёды кіруецца прыроднымі, ці навуковымі правіламі, а надварот, маральнымі прынцыпамі.

Этычныя вучэнні:

а) геданізм (з ст.грэч. hedone - задавальненне, асалода), згодна якому асновай маралі чалавека з’яўляецца атрыманне ім асалоды. Пакуты ўспрымаюцца, як нейкае ліха, якое трба запабягаць. Найбольш паслядоўна геданізма прытрымліваліся кірэнаікі ( 4ст. да н. э.): крыніца асалоды можа быць вельмі агіднай і бруднай, так як чалавек не здольны вызначыць, што такое агіднае і бруднае, а ён можа толькі адчуваць асалоду целам, ці душой. Сэнс жыцця ў кірэнаікаў: сума жыццёвых пакутаў у чалавека заўсёды большая за суму атрыманых ім асалодаў. Пагэтаму неабходна імкнуцца да атрымання як мага болей асалодаў. Напрыклад, калі геданісцкія каштоўнасці кшталту: “хлеба, віна, відовішчаў!” пачалі выступаць у Рыме на першы план, наступствы іх з’явіліся разбуральнымі і трагічнымі для ўсёй Рымскай імперыі.

б) эўдамонія – (з ст.грэч.eudaimonia - шчасце) - імкненне чалавека да шчасця. У ранг эўдамоніі адносяцца самые розныя погляды, так як само шчасце разумеецца індывідуальна. Эўдамонія - памяркоўнасць у атрыманні асалоды. Для Эпікура, толькі тая асалода можа прыносіць чалавеку шчасце, якая не выклікае ў яго самога, ці ў іншых, пакутаў і болю. Пагэтаму нельга быць шчаслівым без мудрасці, справядлівасці і памяркоўнасці. Эўдамонія звязвае дасягненне шчасця з асабістымі высілкамі індывіда і адмаўляе залежнасць шчасця людзей ад волі бога.

в) рыгарызм (з лац.: – строгасць) – падаўленне жаданняў чалавека да шчасця, асабліва цялеснага. Рыгарызм кінікаў - маральная аўтаномія і ўнутраная годнасць чалавека, на аснове аскетызма і абмежавання сябе самымі элементарнымі цялеснымі патрэбамі. Кінікі ў перакладзе - “сабакі”, затым сталі вымаўляцца, як цынікі. Крайні варыянт аскетызму кінікаў - парушэнне нормаў прыстойнасці (Дыяген). Ён упершыню уводзіць ва ўжытак паняцце касмапалітызму г. зн. прызнанне усяго свету “сваёй” айчынай.

ЭСТЭТЫКА – (з ст.гр.aesthetics - пачуццёвасць, чуллівасць) Да 18ст. эстэтыка не была самастойнай дысцыплінай і не мела нават сваёй ўласнай назвы, але гісторыя эстэтыкі, як філасофскай навукі сягае сваімі корнямі ў глыбокую гісторыю. Эстэтычная праблематыка распрацоўвалася з аднаго боку ў філасофскіх трактатах піфагарыйцаў, Сакрата, Платона, Арыстоцеля, а з другога боку ў трактатах прысвечаных тэорыі розных відаў мастацтва. Пагэтаму эстэтыка– філасофская навука, якая вывучае два ўзаемазлучаныя моманты:

а) каштоўнасныя адносіны чалавека да прыроды, да ўсяго сусвету.

б) сферу мастацкай дзейнасці людзей.

Калі катэгорыя “дабро” асэнсоўваецца этыкай; ісціны – навукай, то ўвесь корпус эстэтыкі будуецца на аснове паняцця “прыгожага” Практыка чалавека сведчыць, што ў прыродзе, ў чалавека няма такой з’явы, ці прадмета, якія не маглі б быць аб’ектам эстэтычнага. Эстэтычнае злучаецца і нават атаясамліваецца з прыгожым. Больш прыватныя эстэтычныя катэгорыі (ўзнёслае, агіднае, трагічнае, камічнае) з’яўляюцца катэгорыямі -- “гібрыдамі”, якія ўмяшчаюць у сабе і этычны і рэлігійны змест.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]