Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія жыцця.

З другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбываецца пераход класічнай філасофіі да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме (з лац.: irrationalis – неразумны, недасведчаны). Ірацыяналізм аб’ядноўвае самыя розныя філасофскія вучэнні, якія супрацьпастаўляюць розуму – інтуіцыю, веру, інстынкты, містыку, эмоцыі як асноўныя віды пазнання. Усё гэта ставіць пад сумненне ўстойлівасць, суцэльнасць і адзінства свету; ўсё прадстае разарваным, фрагментарным. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае жыццё, а не агульныя праблемы чалавечага рода. Ігнаруюцца пытанні анталогіі: паходжанне і існаванне сусвету, прыроды , чалавека. Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця, якая разглядае ўсё жывое, як супрацьлегласць штучнаму, створанаму, сканструяванаму. На яе пазіцыях знаходзіліся нямецкія філосафы Артур Шапэнгаўэр. Вільгельм Дыльтэй, Фрыдрых Ніцшэ і інш. Філасофія жыцця у сваім крайнім біёлага – натуралістычным варыянце зрабіла ўплыў на фармаванне ідыялогіі нацыянал – сацыялізма.

Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).

Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё Еўропы 19 – 20ст. развіваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Ніцшэ жадае пераадолець гэты ўпадак пры дапамозе сваёй філасофіі. Менавіта гэтаму і прызначаны яго асноўныя творы: “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам” і інш. Чалавек разглядаецца Ф. Ніцшэ як ірацыянальная істота, якая кіруецца толькі інстынктамі, неўсвядомленымі жаданнямі. Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае прырода, чалавек і “воля да ўлады”. Ніцшэ сцвярджае, што культура – сінтэз апалонаўскага і дыянісійскага пачаткаў. Культура старажытнай Грэцыі вызначалася барацьбой паміж культамі багоў Апалона і Дыяніса, адпаведна культа розума, навукі гармоніі , самаабмежавання і культа зямлі, дзікай прыроды , пладароддзя, жыцця. Крызісны стан чалавека 20ст.- гэта вынік перабольшвання апалонаўскага (рацыянальнага) пачатку над жыццём, інстынктамі, свабодай. Ф Ніцшэ за дыянісійскі пачатак у чалавеку, ягоную моцу, здольнасць да выжывання. У цэлым, Ніцшэ дае негатыўную характарыстыку чалавеку ад таго, што чалавек цывілізацыі не жадае падпарадкоўвацца законам дзікай прыроды і як вынік ігнаруе сваю асноўную прыкмету “волю да ўлады”. Ён прызнае, што фізічная прырода больш маральная, чым чалавек, і ў сусвеце немагчыма знайсці што - небудзь больш пачварнае, чым чалавечы твар. “у зямлі ёсць скура, і ў скуры гэтай ёсць хваробы; і адна з іх называецца чалавекам.”- гэта адна з негатыўных дэфініцый чалавека, якую дае яму Ніцшэ.У Ніцшэ чалавек – гэта не толькі хвароба, пыхлівая і ганарыстая мошка, але разам з тым чалавек – гэта і “воля да ўлады”. Але большасць людзей, ва ўмовах цывілізацыі, страчваюць “волю да ўлады”, як сваю асноўную прыкмету. І гэта ад таго, што мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека. Пагэтаму чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым “цікавая жывёліна”. Уся трагедыя Еўропы ў тым, што масы людзей ўспрымаючы ідэі хрысціянства аб роўнасці людзей перад богам, адначасова наіўна патрабуюць роўнасці і ў зямным жыцці. Рэлігія стаіць на баку слабых і няўдачнікаў і заклікае чалавека не столькі да жыцця, колькі да смерці. Паводле Ніцшэ мараль узнікае і існуе толькі ў асяроддзі слабых людзей, якія пры дапамозе яе жадаюць схаваць сваю слабіну і нікчэмнасць. Маральная і рэлігійная спагада ператварыла большасць людзей у хворых, ці ў сядзельцаў каля хворых. Сацыяльнай роўнасці Ніцшэ супрацьпастаўляе міф аб няроўнасці людзей: грамадства павінна існаваць у форме расы гаспадароў, якія павінны кіраваць і расы рабоў, якія павінны падпарадкоўвацца. Грамадства заўсёды складвалася і будзе складвацца з “звышчалавекаў” і беспраўнай масы рабоў. Пагэтаму Ніцшэ патрабуе “пераацэнкі ўсіх каштоўнасцей”, ён заклікае гаспадароў - звышчалавекаў адмовіцца ад лібералізма, дэмакратыі, маральных норм, рэлігіі і супрацьпаставіць усяму гэтаму культ сілы, мараль звышчалавека. У сваіх творах Ніцшэ стварае ідэал “звышчалавека”, які павінен быць “па той бок дабра і ліха”, прыкладна ў той меры, ў якой знаходзяцца вецер, трава , лес, марская хваля (яны нейтральныя да дабра і ліха) г. зн., што звышчалавек не павінен прызнаваць маральныя ці рэлігійныя нормы і ён павінен кіравацца не прынцыпам “падай руку падаючаму”, а наадварот “ падштурхні падаючага”, так як падае заўсёды толькі слабейшы.

На думку Ніцшэ сціпласць, паблажлівасць , спагада, памяркоўнасць ператвараюць людзей у нейкі абязлічаны жывёльны статак, дзе гарантавана выжывання для ўсіх.Узвысіцца асобе над “статкам” гарантуе яе незалежны дух, жаданне заставацца адзінокім, пачуццё ўласнай годнасці, інтэлект, так як мараль, рэлігія, дэмакратыя зводзяць чалавека да пасрэднасці і шэрасці. Пагэтаму неабходна вярнуць чалавека зноў на мову жывой прыроды, перапыніць працэс нівіліроўкі полаў. Прапаганда роўнасці мужчыны і жанчыны прыводзіць да “раскалдоўвання” жанчыны г. зн. парушае асноўнае рэгулюючае правіла адносін паміж мужчынай і жанчынай: “разгадка жанчыны ў яе цяжарнасці”. За цывілізаванасцю і гуманасцю еўрапейцаў ёсць ненатуральны працэс нівіліроўкі еўрапейскіх народаў, іх адыход ад умоваў прыроды, якія тысячагоддзямі фармавалі іх нацыянальныя адметнасці і рысы і як вынік у гісторыі няма ні мэты, ні прагрэса, а ёсць толькі вечная барацьба дужых і слабых.

У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства. Ніцшэанства, ў пэўнай ступені паўплывала, на розныя філасофскія напрамкі 20ст., кшталту, філасофія жыцця, прагматызм, экзістэнцыялізм і інш., якія па – свойму тлумачылі спадчыну Ф. Ніцшэ.

ФІЛАСОФІЯ КАМУНІКАТЫЎНАГА ДЗЕЯННЯ.

Тэрмін communicare – рабіць агульным, звязваць, кантактаваць. Філасофія камунікатыўнага дзеяння – напрамак некласічнай філасофіі, якая разглядае камунікатыўную дзейнасць як узаемадзеянне двух і болей суб’ектаў. Пачынальнік - нямецкі філосаф Юрген Хабермас (1929 г. н.) Паняцце камунікатыўнага дзеяння адрозніваецца ад інструментальнага.

1) інструментальнае дзеянне заўсёды арыентавана на дасягнення поспеху ў якой – небудзь сферы, напрыклад, у эканамічнай, навуковай, ці палітычнай.

2)камунікатыўнае скіравана на ўзаемаразуменне індывідаў, на нейкі кансенсунс. Гэта не азначае адмовы ад уласных поглядаў, але абавязковасць улічвання поглядаў “другога”

Кансенсус тут выпрацоўваецца пры дапамозе дыскурса г. зн., калі ўдзельнікі выпрацоўваюць нейкую згоду. Згода паміж удзельнікамі афармляецца праз:

а)прызнанне агульназразумелай ісціны

б)шчырасць намераў

в) правільнасць дзеянняў

Дыскурс – абдумванне чалавекам сваіх дзеянняў і адмаўленне мадэлі “панаванне – падпарадкаванне”.

Усе адносіны (камунікацыі) паміж людзьмі дзеляцца на дзве вялікія групы:

а)інструментальныя – арыентаваныя на поспех; гэта ёсць “сістэмны свет” - дзелавыя, эканамічныя адносіны, ці адносіны ў дзяржаўных інстытутах.

б) камунікатыўныя – арыентаваныя на ўзаемазразуменне; гэта ёсць”жыццёвы свет” - наша праца, сям’я, сябры і г. д; тут існуюць адносіны не меней дзвюх незалежных “самасцей”, якія дзейнічаюць па схеме: кантакт замест кантракта. Сродкам дасягнення кантакта – дыскусія.

Задача філасофіі супрацьстаяць памылкам у сферы навукі, маралі, мастацтва, так як

сістэмны свет менавіта праз іх імкнецца “ціснуць” на жыццёвы свет г. зн. на ўсе сферы жыцця чалавека. Паводле Хабермаса:

а) навука існуе дзякуючы прэтэнзіям на ісцінасць.

б)мараль на прэтэнзіях вернасці нормам.

в)мастацтва прэтэндуе на праўдзівасць.

Негледзячы на тое, што навука аддзелена ад маралі (распрацоўка ядзернай зброі амаральна), а мараль аддзелена ад мастацтва (сюжэты і вобразы мастацтва не заўсёды праўдзівыя), тым не меней, згодна Хебермаса, неабходна пашырыць прэтэнзійнасць на ісцінасць, вернасць, праўдзівасць на ўсе сферы жыцця чалавека г.зн. палітычнай, эканамічнай, міжасабовай. Гэта неабходна зрабіць, так як супярэчнасці сучаснага грамадства, ўзнікаюць у выніку інструментальнага (тэхнічнага) розума. Напрыклад, сродкі масавай інфармацыі, з іх тэхнічнымі магчымасцямі, адвучваюць грамадзяніна самастойна думаць і крытычна разважаць. Інфармацыя робіцца таварам, СМІ правакуюць на татальнае спажыванне, абавязковым таварам робяцца гульнёвыя шоу, трылеры, сенсацыі. Новы віток развіцця тэхнікі прыводзіць да чарговага інтэлектуальнага “здранцвення” чалавека. Пагэтаму сучасны чалавек не ўмее абстрактна думаць (тэхніка змушае думаць канкрэтна) і выразна гаварыць. На змену недасканаламу чалавеку прыходзіць “дасканалая” тэхніка і як вынік людзі губляюць кантроль над узнікаючай сітуацыяй. Пагэтаму неабходны сумесны пошук выйсця з тэхнічнага лабірынта, а сродкам выйсця – толькі камунікатыўнае дзеянне заснаванае на дыялогу, ўзаемаразуменню, і ўзгодненасці дзеянняў.

Каб дасягнуць усяго гэтага неабходна умець выконваць рэканструкцыі ранейшым канцэпцыям, тэорыям. Рэканструкцыя - гэта не рэстаўрацыя, як вяртанне да зыходнага стану нейкай тэорыі, ці абнаўлення забытай традыцыі; рэканструкцыя азначае раскладванне тэорыі на нейкія часткі і ўзнаўленне яе ў новай форме (рэвізіянізм). Напрыклад, паводле Маркса, сацыялізм павінен развівацца стабільна дзякуючы сістэме кіравання, але ён пры гэтым не браў пад увагу формы камунікацый паміж людзьмі. А гэтага можна дасягнуць толькі праз дыскурс - дыялог вялікіх мас людзей. Аб’ектам увагі не павінна быць грамадства ў цэлым, ці нейкія вялікія аб’яднанні. На практыцы гэта азначае, што марксізм - дасканалая тэорыя, але яна ніколі не ўзгаднялася праз камунікатыўны дыскурс груп людзей індывідаў, а калі так, то яна не жыццёвая. Пагэтаму любая тэорыя можа быць абноўлена і выкарыстана толькі ў тым выпадку, калі яна вытрымлівае палажэнні камунікатыўнага дыскурса.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]