Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.

Новы час, характарызуецца заняпадам аўтарытэта царквы і адначасовым ростам аўтарытэта навукі. Англійскі матэрыяліст Фрэнсіс Бэкан(1561--1626)--прадстаўнік філасофіі Новага часу. Задача філасофіі--стварыць навуку, заснаваную на вопыце і эксперыменце, карысную для чалавека. Бэкан упершыню абгрунтаваў неабходнасць эксперымента пры вывучэнні прыродных з'яваў, а таксама запачаткаваў сцыентызм (лац.: scientia -навука, веды) -- прызнанне, што толькі навука, а не бог, з'яўляецца прычынай і зарукай чалавечага пазнання. У Новы час, Бэкан -- першы сістэматык навук, (сістэматыкам навук у антычнасці быў Арыстоцель.)

Згодна Ф. Бэкана перад навукай існуюць перашкоды ў форме прывідаў ці ідалаў:

1) прывіды рода: яны праяўляюцца ў самой прыродзе чалавека, так як ён адлюстроўвае прадметы ў скажоным выглядзе.Напрыклад, чалавек не жадае для сябе смерці і ён верыць, што і ў прыродзе існуе тое самае. Чалавек, не вывучыўшы элементарнае ў прадмеце жадае разабрацца ў ягоных глыбінных структурах. Выснова: пачатак усяго складанага, прысутнічае ў самым элементарным прыродным факце.

2) прывіды пячоры:акрамя родавых памылак, існуюць памылкі асобнага чалавека: ў кожнага чалавека ёсць свая ўласная пячора (паводле Платона) г.з. суб'ектыўны ўнутраны свет, які існуе дзякуючы індывідуальнасці, адукаванасці, прафесіі, выхаванню. Суб’ектыўнасць чалавека ўпадабляецца тым ценям, якія ўзнікаюць, калі чалавек глядзіць з пячоры і бачыць толькі іх, а не рэальныя прадметы, з якіх узнікаюць гэтыя цені. Суб'ектыўнасць скажае рэальнасць прадметаў і прыроды ў цэлым.

3) прывіды кірмашу: гэта тыранія слоў; людзі не ўсведамляюць , што прадметы і словы якія абазначаюць гэтыя прадметы не адно і тое ж самае. Людзі аб’ядноўваюцца праз словы, а словы творыць натоўп. Пагэтаму словы “гвалтуюць” розум, змешваюць усё і выклікаюць непатрэбныя спрэчкі, сваркі, як на кірмашах. Гэты прывід узнікае таксама і ад брыдкаслоўя

4) прывіды тэатра: людзі вераць ў змест сваіх летуценняў. З другога боку чалавек ніколі не раскрывае сваю сутнасць і ў штодзённасці паводзіць сябе, як актор у сцэнічнай ролі. Эмпірызм ( з ст.грэч.: вопыт) – гэта напрамак у тэорыі пазнання, дзе ў якасці галоўнага прызнаецца пачуццёвы вопыт, які ўзнікае праз (зрок, слых, смак і г. д.).

Сенсуалізм ( франц.:sensualisme ад лац.: sensus) -- пачуцёвасць; яна паведамляе чалавеку толькі пра яго уласны ўнутраны стан, а не аб знешніх прадметах , якія з’яўляюцца прычынамі гэтага стану. У сенсуалізма правіла: няма нічога ў розуме, чаго раней не было ў пачуццях.

Рацыяналізм (лац.:.rationalis – разумны; ratio – розум) у супрацьлегласць эмпірызму і сенсулізму прызнае розум у якасці асновы пазнання і паводзін людзей. Сістэмны рацыяналізм афармляецца ў 17 – 18ст. (Р. Дэкарт, Б. Спіноза, Г. Лейбніц) ў выніку развіцця матэматыкі і прыродазнаўства. У тым выпадку,калі розум прызнаецца ў якасці адзінай крыніцы ведаў і ігнаруецца пачуццёвасць, то ўзнікаюць крайнасці:

а) прызнаюцца г. зв. “прыроджаныя ідэі”, якія не ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту праз (зрок, слых…..), а існуюць у чалавека ад нараджэння, напрыклад, матэматычныя ідэі.

б) адбываецца разрыў паміж пачуццёвасцю чалавека і яго рацыянальнасцю г. зн. адмаўляецца здольнасць розума ствараць абстракцыі,выконваць абагульненні, аналіз, сінтэз і г. д.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]