Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія адраджэння.

Філасофія 14 -17ст. называецца адраджэнскай ці рэнэсанснай ( renaissance - з лац. адраджэнне). Галоўны заклік Адраджэння-- "назад у антычнасць!", азначаў вярнуць антычныя каштоўнасці, якія развіваліся без рэлігіі ва ўсіх сферах духоўнага жыцця, у тым ліку і ў філасофіі. Аднак адраджэнне антычнасці было не простай яго рэстаўрацыяй, а зыходным пунктам для новай культуры, мастацтва, філасофіі. Адраджэнне--гэта перыяд, калі Сярэднявечча вычарпала сябе, а Новы час яшчэ не аформіўся. У адрозненні ад схаластыкі, дзе ўсё скіравана да бога, ў аснове адраджэнскай філасофіі прысутнічаюць палажэнні антропацэнтрызма і гуманізма. Матэматыка з абстрактнага занятку ператвараецца ў сродак астранамічных і прыродазнаўчых даследванняў. Але пры ўсім гэтым, перыяду Адраджэння ўласцівы супярэчлівыя рысы. Пагэтаму катэгорыя бога ў адраджэнскай філасофіі цалкам не адмаўляецца, а толькі робяцца ёй зямныя інтэрпрэтацыі. Развіццё гэтых двух тэндэнцый, аскезы і зямной асалоды адбывалася адначасова і ўзаемаўзбагачала адна другую. Менавіта гэта і складала, аснову для ўзнікнення заходнееўрапейскай ментальнасці.

Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)

У свой час ён атрымаў святарскі сан, а таксама навуковую ступень доктара філасофіі.Задачай філасофіі, паводле Бруна, з'яўляецца пазнанне і вывучэнне прыроды. Праблема суадносін прыроды і бога развязваецца Бруна з пазіцый пантэізма. Згодна з гэтым бог знаходзіцца ў самой прыродзе, а не над ёй. Прырода і ёсць сам бог, ці боская сіла, якая прыхавана ў саміх прадметах. Такі падыход да прыроды і невыразнасць вобраза бога, адмаўленне карыснасці царквы і з'явіліся прычынай спальвання Бруна на вогнішчы інквізіцыі. Геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка ён дапоўніў палажэннем аб тым, што не толькі сонца, але і кожная зорка -- гэта магчымасны цэнтр іншага, не падобнага, да нашага сусвету. Адзінага цэнтру ў сусвеце няма, так як у любым бязмежным немагчыма вызначыць ягоны цэнтр. Дж. Бруна адмаўляў раздзяленне на зямное і нябеснае, так як эфір разам з зямлёй, вадой, агнём і паветрам утвараюць як зямны так і нябесны ўзровень; зямная матэрыя не адрозніваецца ад матэрыі нябеснай. Для іх існуе і агульная адзінка іх быційнасці-- манада, кожная з якіх непаўторная і адначасова ўтрымлівае ў сабе вобраз цэлага свету. Манада, ўяўляецца ў трох сэнсах:

1)анталагічным; манада, як найдрабнейшая часцінка быцця, як адзінства зямнога і нябеснага.

2)фізічным; манада ёсць штосці іншае, чым атам.

3)матэматычным; манада-гэта кропка, якая творыць лінію, лінія стварае плоскасць, а яна ў сваю чаргу стварае любое геаметрычнае цела.

У якасці вярхоўнай манады выступае Бог. Менавіта ў ім супадаюць і развязваюцца ўсе супярэчнасці і супрацьлегласці. Пры гэтым адна супрацьлегласць ёсць пачаткам другой. Знішчэнне -- гэта пачатак узнікнення; любоў--гэта пачатак ненавісці; моцная атрута--гэта смерць, але яна можа быць і лекамі. У цэлым, у філасофіі Д. Бруна ўпершыню пасля Платона і Арыстоцеля было пераадолена раздзяленне ўсяго існуючага на нябеснае і зямное.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]