Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Гісторыка - філасофскае разуменне матэрыі.

Матэрыя ў пер. з ст.гр. – рэчыва, прадмет і як паняцце - фундаментальнае ў матэрыялізме. Філасофскі ідэалізм матэрыю альбо зусім не прызнае, ці прызнае яе як штосці інэртнае.

Ужо ў антычнасці склаўся субстанцыяльны падыход у разуменні матэрыі. У якасці субстанцыі выступалі чатыры першастыхіі (зямля, агонь, вада, паветра), а вяршыняй такога разумення з'яўляецца вучэнне аб атамах у філасофіі Дэмакрыта. Да пры канца XIX- пачаткуXX ст. у якасці першаматэрыі лічыўся атам, як самая дробная і непадзельная часцінка рэчыва. Менавіта ў гэты час пачынаецца навуковая рэвалюцыя і ў межах яе былі зроблены наступныя адкрыцці: 1895г.- Рэнтген зафіксаваў і зрабіў апісанне раней невядомых праменняў; 1896г. - праз эксперымент фіксуецца з'ява радыеактыўнасці; 1897г.--адкрыцце электрона; 1900г. - Макс Планк фармулюе тэорыю квантаў і закладвае асновы квантавай фізікі; 1905-1907г.г. - адкрыцці А. Эйнштэйна. Гэтыя ды іншыя адкрыцці паступова даказвалі, што атам не з'яўляецца найдрабнейшай і непадзельнай часцінкай. Атам пачаў уяўляцца як структурна-арганізаваная часцінка, ў нетрах якой існуе ядро і вялікае мноства найдрабнейшых часцінак. Адкрыцці фізікі значна і супярэчліва паўплывалі і на філасофскія ўяўленні аб матэрыі. Вынікам адкрыццяў у фізіцы было ўзнікненне "фізічнага ідэалізма", які абгрунтоўваў г.зв. знікненне ці памяншэнне матэрыі. Ён развіваўся фізікамі якія спрабавалі філасофскі асэнсоўваць свае навуковыя адкрыцці. Прыхільнікі "фізічнага ідэалізма" разважалі: калі атам не з’яўляецца недзялімай і найдрабнейшай часцінкай рэчыва, то будзе адбывацца дэфармацыя і расплыванне матэрыі, а ўсе матэрыяльныя ўтварэнні павінны дэградаваць і знікаць. Перад філасофіяй матэрыялізма паўстала задача даказаць што матэрыя ніколі не здольна змяншацца ці знікаць ўвогулле.

Філасофская дэфініцыя матэрыі

Пачынаючы ад грэкаў, паняцці матэрыя і структура матэрыі лічыліся раўназначнымі. Адказваючы на пытанне, што такое першаматэрыя грэкі мелі пад увагай атам і прызнавалі што ён з'яўляецца безструктурным. І толькі пад час навуковай рэвалюцыі ўзнікае патрэба развесці два пытанні : што такое матэрыя ? і што такое структура матэрыі? і паасобку на іх адказаць. Выдаючы састарэлыя прыродазнаўчыя палажэнні (недзялімасць, безструктурнасць атама) за характарыстыкі ўсёй матэрыі, "фізічныя ідэалісты" тлумачылі новыя адкрыцці як доказ знікнення матэрыі увогулле. З другога боку ў прыродазнаўчых навуках паступова пераадольваліся крызісныя з'явы, ў сувязі з новымі адкрыццямі ў сферы фізікі (дзялімасць атама і г. д.) і прадпрымаюцца спробы зрабіць азначэнне матэрыі.

Працяглы час савецкая прапаганда прыпісвала Леніну манапольнае аўтарства на дэфініцыю матэрыі. Падставай было тое, што у сваёй працы "Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм" ён скампанаваў шматлікія звесткі з філасофскіх разважанняў іншых аўтараў адносна матэрыі. Умоўна ленінская, дэфініцыя наступная: "матэрыя-- гэта філасофская катэгорыя для абазначэння аб’ектыўнай рэальнасці якая дадзена чалавеку ў ягоных адчуваннях і якая капіруецца, фатаграфуецца, адлюстрўваецца чалавечымі пачуццямі і якая існуе незалежна ад іх". Значыць: матэрыя--гэта не атам ці нейкая яшчэ драбнейшая часцінка, а матэрыя-гэта толькі філасофская катэгорыя для абазначэння аб’ектыўнай рэальнасці(прадметаў, фізічных з’яваў). Тут адзначаецца, што матэрыя успрымаецца праз адчуванні. Напрыклад, калі чалавек штосьці адчувае, гэта значыць, што ён адчувае праяўленне і прысутнасць матэрыі. Матэрыя--гэта не толькі ўсё тое, што ў дадзены момант адчуваецца ці ўспрымаецца, але гэта і ўсё тое што ў дадзены момант пачуццёва не фіксуецца, але яно з верагоднасцю можа заявіць аб сваім існаванні ў будучыні. Напрыклад, да 20-га ст. навука не ведала ці існуе электрон, альбо ядро атама, але гэта не азначае, што электрон ці ядро атама ў рэальнасці не існавалі. І ў сучасны момант можна дапусціць думку, што існуюць такія фізічныя ўтварэнні, аб існаванні якіх не сведчаць нашыя пачуцці, але тым не меньш яны існуюць. Пагэтаму, ў філасофскіх адносінах, небяспечна прызнаваць, напрыклад, электрон у якасці самай найдрабнейшай часцінкі, а значыць і ў якасці першаматэрыі. Таму што не выключана, што навука, ў пэўны час, засведчыць існаванне яшчэ драбнейшай часцінкі і тым самым заўсёды будзе размывацца разуменне першаматэрыі і будзе існаваць небяспека г.зв. знікаючай і убываючай матэрыі.

Прыродазнаўчае тлумачэнне матэрыі.

Як адзначалася раней ў сучасны момант існуюць два разуменні матэрыі : філасофскае (якое разглядалася вышэй ) і фізічнае( прыродная структурнасць матэрыі). Фізічная матэрыя заўсёды з'яўляецца структурнай, яна складаецца з нейкіх частак і элементаў. Менавіта катэгорыя матэрыі аб'ядноўвае ў адзінае цэлае бясконцае мноства элементаў, прадметаў, сістэм і г. д. Філасофскі матэрыялізм 20 ст. катэгарычна сцвярджае, што матэрыя існаваць сама па сабе ў чыстым выглядзе не можа, а можа можа праяўляцца толькі праз сістэму прадметаў і з'яваў. На сённяшні дзень прызнаюцца тры структурныя ўзроўні існавання фізічнай матэрыі.

1)мікраўзровень – уключае ў сябе атам і яшчэ менш драбнейшыя часцінкі, накшталт: электроны і іншыя элементарныя ўтварэнні. Назваць самую найдрабнейшую часцінку мікраўзроўня немагчыма; яе адкрыццё заўсёды адкладваецца на будучыню.

2)макраўзровень. Гэта ўзровень звыклых для чалавека велічыняў. Ён пачынаецца з малекулы і ўключае ўсе зямныя прадметы, а таксама планету Зямля і чалавека.

3)мегаузровень. -- сюды адносяцца планеты, зоркі, сузор'і. Назваць самую вялікую велічыню таксама немагчыма.

Існуе пэўная субардынацыя ў адносінах паміж гэтымі ўзроўнямі. Менавіта мікрасвет падпарадкуецца і ўваходзіць у склад макрасвету, а ён у сваю чаргу у мегасвет, але на кожным узроўні будова і структура матэрыі індывідуальная і непаўторная.

Асноўныя характарыстыкі матэрыі

1)бясконцасць матэрыі. Яна праяўляецца ў вечнасці, неразрыўнасці і безперапыннасці. Калі, напрыклад, прыпісаць матэрыі завершанасць, то гэта будзе азначаць , што існуе нешта, што абмяжоўвае матэрыю і што з'яўляецца шырэйшым, чым сама матэрыя.

2)нестваральнасць і незнішчальнасць матэрыі. Рэчыва ці матэрыяльнае ўтварэнне не можа знікаць безследна ці ўзнікаць з нічога, яно можа толькі пераходзіць з аднаго стану ў другі.У шмат якіх касмалагічных тэорыях праводзіцца думка, што матэрыя час ад часу ўзнікае з вакуума. У гэтым выпадку паўстае пытанне: "што разумець пад паняццем вакуума?" ці так як яго разумеў Дэмакрыт: існуюць фізічныя атамы і нематэрыяльная пустата як незалежныя велічыні. Ці, наадварот, разумець вакуум як элемент матэрыі. Значыць, вакуум -- гэта не проста пустата, а аб'ектыўна існуючае матэрыяльнае асяроддзе.

3)невычарпальнасць матэрыі Матэрыя існуе заўсёды і ўсюды, але і нават самая элементарная часцінка не можа быць прызнанай ў якасці самай найдрабнейшай. А таксама немагчыма назваць самае вялікае матэрыяльнае ўтварэнне. Значыць адкрыцце самага найдрабнейшага і самага вялікага прыроднага утварэння заўсёды чакае свайго адкрыцця ў будучыні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]