Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.

Сацыяльная філасофія даследуе чалавека і грамадства і развівалася ўнаступных напрамках:

1)сацыялагічны ідэалізм: да 19 ст. чалавек і грамадства разглядаліся выключна з пазіцый ідэалізма. Грамадства ўспрымалася як нейкая механічная сума людзей, а не як суцэльны арганізм. Згодна Гегеля сістэмнасць ў грамадствы здольна прыносіць толькі абсалютная ідэя.

2)геаграфічны дэтэрмінізм: (determiner-з франц.- прадвызначаць) На ўзнікненне яго паўплывалі вялікія геаграфічныя адкрыцці. Французскі філосаф Шарль Мантэск’е (ХVIIIст.) выказаў думку аб тым, што законы прыроды ўплываюць на развіццё грамадства праз клімат, зямлю, ландшафты і другія прыродныя ўмовы. Людзей цёплага клімату характарызуе эмацыйнасць, абыякавасць, запаволенасць, так як цёплы клімат спрыяе лёгкаму здабыванню мінімальнай ежы; ім не трэба будаваць цёплае жытло; яны жывуць так, як прырода ім дазваляе; тут узнікае і квітнее рабства. Халодны клімат змушае чалавека траціць сілы і розум на барацьбу за выжыванне. Людзі тут толькі працуюць, ў іх няма магчымасці прыгнятаць другіх, а значыць няма і рабства. Яны вольныя, але адначасова збедненыя эмацыянальна, так як у іх няма часу на праяўленне і асэнсаванне сваіх эмоцый. Людзі халоднага клімату не здольны самастойна арганізоўвацца ў дзяржаву. Сярэдзінны клімат прадвызначае, што людзі не толькі змагаюцца за сваё выжыванне (жытло, ежа), але ў іх ёсць патрэба для выражэння сваіх эмоцый, для стварэння духоўнай сферы. У геаграфічных шырынях Еўропы людзі ўраўнаважаны, розум і эмоцыі ў іх знаходзяцца ў гармоніі; тут у меньшай ступені праяўляецца рабства і анархія. Фрыдрых Ніцшэ (19ст.) абгрунтоўваў, што арыйцы, па свайму паходжанню, як загартаваныя жыхары халоднага клімату, выпрацавалі ў сабе такія якасці як працавітасць, абавязковасць, дысцыпліну, уменне падпарадкоўвацца і аддаваць загады, і трапіўшы ў Еўропу, ўзбагацілі гэтыя якасці сілаю розума і эмоцый. Сам па сабе геаграфічны дэтэрмінізм дапамагае больш выразна заўважаць залежнасць чалавека ад прыродных і кліматычных фактараў. Але пакладзены ў аснову палітыкі ён можа прымаць адмоўны характар і выклікаць агрэсію і расізм.

3)гістарычны матэрыялізм (марксізм) для тлумачэння грамадства выкарыстоўвае дзве катэгорыі: грамадская быццё - гэта адносіны паміж людзьмі і адносіны людзей да прыроды. Грамадская свядомасць - гэта сістэма поглядаў, ідэй, тэорый, якія больш - меньш правільна адлюстроўваюць грамадскае быццё. Формы грамадскай свядомасці: палітыка, права, мараль, мастацтва, рэлігія г. зн., ёсць палітычная свядомасць, прававая і г. д.

4)тэхніцызм. Ён аформіўся у 20-х гадах ХХст., прапагандуючы ідэю, што ў аснове грамадства манапольна валадарыць тэхніка, якая прадвызначае жыццё і лёс чалавека і грамадства. У крайніх варыянтах тэхніка разглядаецца як незалежная ад чалавека і самадастатковая сіла. Тэхніцы прыпісваецца містычны змест, як нейкай таямнічай сіле. Тэхніцызм спрыяе ўзнікненню тэхнакратыі, якая імкнецца ўсе пытанні палітыкі, права, маралі, культуры, мовы, адукацыі вырашаць з пазіцый тэхнікі.

Усе вышэй узгаданыя напрамкі выяўляюць сваю аднабокавасць пры тлумачэнні грамадства. Пагэтаму сацыяльная філасофія прызнае не толькі іх, але і шмат іншых варыянтаў, так як адзінага і канчатковага адказу адносна існавання і развіцця грамадства не можа існаваць.

СТРУКТУРА НАВУКОВА - ПАЗНАВАЎЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ. ЭТЫКА НАВУКІ.

Навука характарызкецца з трох важнейшых вымярэнняў:

1)навука-гэта спецыфічны від пазнавальнай дзейнасці, які адрозніваецца ад штодзённага, мастацкага, філасофскага відаў пазнання.

2)навука- гэта выкладзеная на спецыяльнай мове сістэма абгрунтаваных ведаў.

3)навука-ёсць сацыяльны інстытут ( яе арганізацыя, фінансы, сацыяльныя патрэбы ў ёй).

Навука не абмяжоўваецца пазнаннем толькі тых аб'ектаў, якія зафіксаваны ў практычнай сферы, а яна даследуе і тыя аб'екты, якія могуць знайсці прымяненне ў будучыні. Напрыклад, тэарэтычная фізіка адкрыўшы законы атамнага дзялення тым самым заклала аснову для будучых атамных электрастанцый. Спецыфіка навукі праяўляецца і ў спецыяльнай мове, так як гутарковая мова не можа забяспечыць дакладнасці і строгасці ў абгрунтаванні навуковых палажэнняў. Паралельна з навуковымі ведамі ўзнікаюць розныя альтэрнатыўныя веды:

Паранавука (пара.: з ст.гр.усюды, каля, па-за) ўключае шматлікія вучэнні, якія існуюць і развіваюцца за межамі і ідэаламі навуковай рацыянальнасці, але адначасова звязаныя з навукай па пэўнай праблематыцы. У якасці паранавукі выступаюць новыя непрызнаныя канцэпцыі, але якія яшчэ могуць атрымаць статус у будучыні г. зв. нармальнай навукі. Да яе адносяцца састарэлыя навуковыя канцэпцыі, і г.зв. народныя навукі накшталт народнай медыцыны.

Этнанавука (этнас--народ)-- выступае як прадукт калектыўнага народнага вопыту. Існуе ў безпісьменнай форме ў асобных групах ці кастах (шаманы, вядзьмакі, шаптуны і г. д.).

Протанавуковыя веды--гэта першасныя формы асэнсавання, калі яшчэ адсутнічаюць якія-небудзь тэорыі. Протанавука стварае прадумовы для ўзнікнення навуковых тэорый

Дэвіантныя веды(з лац.:--адхіленне ад напрамку) навука, якая адхіляецца ад агульнапрынятых эталонаў і крытэрыяў навуковасці. Напрыклад, новая фізіка19--20ст а таксама прыватнавуковыя тэорыі, якія не супадаюць з агульнапрынятымі навуковымі ўяўленнямі.

Розніца паміж ведамі і мудрасцю.

Навуковыя веды -- інтэрнацыянальныя, так як яны аднолькавы для ўсіх краін і народаў, а мудрасць, наадварот, глыбока нацыянальная. Яна уключана ў лексіку, фанетыку, прысутнічае ў афарызмах, прымаўках, казках і ўтрымлівае ў сабе маральны змест. Пагэтаму да адных і тых самых сітуацый людзі розных народаў ставяцца па--іншаму. Мудрасць--гэта "гутарка" аб жыцці, аб ягоным сэнсу, а жыццё ва ўсіх народаў рознае. Родная мова на якой вядзецца гутарка аб жыцці--гэта ўнутраная мудрасць народа. У прагнозах, мудрасць заўсёды перасцерагае ад якіх-небудзь непрадказальных дзеянняў і робіць гэта зыходзячы з гістарычнага вопыту. Навука не можа перасцярагаць сябе ад якіх-небудзь нечаканасцей; пакуль новыя веды не атрыманы, то і перасцярагаць няма ад чаго. Калі новыя веды і атрыманы, то гэта не азначае што магчыма прадказаць ўсе іх наступствы. Навуковыя прагнозы могуць спраўджвацца толькі ў тым выпадку калі збліжаюцца паміж сабою тэарэтычныя веды, каштоўнасці мастацтва, літаратуры, мовы, пазанавуковыя веды з міфаў, легендаў, казак.

Амерыканскі філосаф Томас Кун ў кнізе "Структура навуковых рэвалюцый"(1963г.) адзначаў што навуковыя рэвалюцыі, пераглядаюць ўвесь змест навукі. Калі назапашваюцца такія веды, якія немагчыма пратлумачыць існуючымі навуковымі парадыгмамі (ўзорамі) тады ўзнікаюць новыя гіпотэзы, як аснова новай парадыгмы. Рэалізацыя гіпотэзаў залежыць ад двух фактараў:

унутраныя фактары-гэта эксперыментальная праверка новай гіпотэзы, яе ўнутраная, лагічная несупярэчнасць, яе здольнасць пратлумачыць і старыя і новыя факты; знешнія фактары- гэта фінансы, палітычная, эканамічная, вайсковая зацікаўленасць ў рэалізацыі навуковых адкрыццяў. Знешнія фактары праяўляюцца праз суб'ектыўнасць. Напрыклад, аўтар не лепшай гіпотэзы, але які мае "доступ" да начальства, да ўладаў у пытаннях публікацый, правядзення эксперыментаў, фінансавання і г. д. можа навязваць грамадству свае суб’ектыўныя навуковыя погляды. Пагэтаму ў грамадствах, замест дыктатуры царквы ці дыктатуры пралетарыята, можа паспяхова быць дыктатура навукі, як у станоўчым так і ў адмоўным плане.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]