Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Расійская філасофія 18 -20 ст.

1)развівалася ў адрыве ад філасофскіх традыцый Антычнасці. У сілу гэтага, ніколі не існавала суцэльнай сістэмы рускай філасофіі, а былі толькі яе асобныя фрагменты.

2)руская філасофія існавала ў нетрах праваслаўных традыцый, і яна разглядала ўсё не з абстрактна-філасофскіх падыходаў, а з канкрэтных, праваслаўных каштоўнасцей.

3)ёй уласцівы антропацэнтрызм і сацыяльная скіраванасць. Чалавек як індывідум не адасабляецца ад іншых людзей, а аснову грамадства складае не асобнае "Я", а катэгорыя "Мы", якая абазначае абстрактнае адзінства. Адсюль прапагандуецца ідэя саборнасці не толькі ў рэлігійным плане, але і гэтак званае сабараванне і "яднанне" іншых народаў пад уладай Расіі.

4)калі для заходняй філасофіі абавязковым з'яўляецца пазнанне прадметаў і сусвету, то для рускай філасофіі галоўным выступаюць аналіз "сардэчных" перажыванняў чалавека. Пагэтаму праўду, ісціну трэба шукаць не толькі рацыянальна, але, ў першую чаргу, праз адчуванні сэрца.

5)спецыфікай рускай філасофіі з'яўляецца і тое, што філасофскія ідэі прысутнічаюць не ў адмысловых філасофскіх сістэмах, трактатах, а ў асноўным, у творах мастацкай літаратуры (Ф.Дастаеўскі, Л. Талстой) ці ў тэкстах літаратурнай крытыкі (В. Бялінскі, Н.Дабралюбаў)

У рускай філасофіі 19-пач.20 ст.ст атрымалі вядомасць славянафільства і заходніцтва.

Славянафілы: ў прыватнасці Аляксей Хамякоў, адстойвалі самабытны шлях развіцця Расіі. Яны ідэялізавалі дапятроўскую Русь, крытыкавалі палітыку Пятра І ў ягоных спробах еўрапізацыі Расіі. Славянафілы вылучалі ў якасці асновы існавання Расійскай імперыі трыадычную каштоўнасць: праваслаўнасць, рускую народнасць і царскае самаўладдзе.

Заходнікі: ПётраЧаадаеў,звязвалі будучыню Расіі з прыняццём ёю заходніх традыцый. Духоўным ідэалам заходнікаў былі палажэнні каталіцызма (святасць папы рымскага) якія павінны, на іх думку, аздаравіць праваслаўе і ажывіць рускую гісторыю.

Філасофскі матэрыялізм.—Мікалай Чарнышэўскі прапагандаваў антрапалагічны матэрыялізм, згодна якога, ўся прырода развіваецца ад ніжэйшага да вышэйшага, а чалавек -- частка прыроды, пагэтаму месца для бога ў гэтай канцэпцыі адсутнічала. Ядром ягонай этыкі была тэорыя г.зв. "разумнага эгаізма", ў якой ён аддаваў перавагу розуму над пачуццямі . Утылітарны матэрыялізм – Д. Пісараў праводзіў думку аб тым, што неабходна даследваць толькі вядомыя і карысныя для чалавека прыродныя з'явы і працэсы г.зн., чалавек павінен адносіцца да прыроды утылітарна (з лац.: utilitas - карысць, выгада). Пры вывучэнні грамадства асноўную ўвагу неабходна ўдзяляць толькі тым сферам, якія спрыяюць выжыванню чалавека ў грамадстве ( сямейна - шлюбным, роднасным, суседскім адносінам).

Рэлігійная філасофія. Яе сродкамі адстойваліся ідэі саборнасці і ўсеадзінства. У прыватнасці, Уладзімір Салаўёў, саборнасць разумеў у трох праявах:

а)гнасіялагічным: як адзінства трох крыніц інфармацыі і ведаў: эмпірычнага (навука), рацыянальнага (філасофія) і містычнага (рэлігійнае сугляданне). Усё гэта спасцігаецца не ў выніку пазнавальнай дзейнасці, а выключна праз інтуіцыю і веру.

б)сацыяльна-практычным: адзінства дзяржавы, грамадства і царквы на аснове злучэння каталіцызма, пратэстанцтва і праваслаў'я.(Ул. Салаўёў--выразны прыхільнік каталіцызму)

в)аксіялагічным: адзінства трох каштоўнасцей (дабра, ісціны і прыгажосці).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]