Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Паняцце метада. Класіфікацыя метадаў навуковай дзейнасці.

Метад (грэч.metodos) – спосаб дасягненне нейкай мэты

1)Індуктыўны метад; Індукцыя ( induction з лац.-навядзенне) –гэта пераход ад адзінкавага да агульнага; ад эмпірычных фактаў (зрокавых, слыхавых) да іх рацыянальнага абагульнення.

Індукцыя бывае поўнай: калі магчыма пералічэнне ўсіх фактаў(ў гэтым горадзе ўсе лекары--англічане) і няпоўнай, калі выснова носіць верагоднасны характар (усе лекары--прафесіяналы). Няпоўныя ісціны яшчэ называюцца навуковымі і яны з'яўляюцца незавершанымі; верагоднасць фактаў не дае права катэгарычна гаварыць аб ісцінасці навуковых адкрыццяў. Бэкан імкнуўся знайсці больш аб'ектыўны варыянт індукцыі, чым яе традыцыйны варыянт "пералічальнай індукцыі", якая ілюструецца показкай: пад час перапісу жыхароў ва ўэльскім паселішчы, першы жыхар назваўся, Уільямам Уільямсам, тое самае было з другім, трэцім і г. д. Перапісчык сказаў. "значыць яны ўсе тут Уільямы Уільямсы, я іх ўсіх так і запішу", але ён памыліўся, бо там быў яшчэ і адзіны Джон Джонсан. Гэта паказвае, што можна прыйсці да неправільных высноў, калі шукаць ісціну праз індукцыю як простае пералічэнне фактаў.

2)Дэдуктыўны метад; Дэдукцыя (з лац,:deduktio – вывядзенне) – гэта пераход ад агульнага да адзінкавага; ў лагічным плане дэдукцыя – гэта пераход ад лагічных пасылак да іх розумазаключэнняў. Напрыклад: пасылка “ўсе людзі дыхаюць лёгкімі”; “N – чалавек”; Значыць N дыхае лёгкімі”. Усе навукі, якія існуюць як вынікі нейкіх агульных прынцыпаў, пастулатаў, аксіёмаў -- дэдуктыўныя: матэматыка, тэарэтычная механіка, асобныя раздзелы фізікі і г. д. Ф. Бэкан лічыў дэдукцыю толькі другасным метадам, так як яна не адкрывае новыя факты. У нашым прыкладзе і ўсе людзі дыхаюць лёгкімі і асобны чалавек дыхае лёгкімі. Сапраўдныя веды дае толькі індукцыя. Нямецкі матэматык, філосаф 18ст. Г. Лейбніц, наадварот сцвярджаў: калі дэдукцыя не дае “новых фактаў”, то яе высновы з’яўляюцца ісцінымі ва ўсіх выпадках. Вопытна – індуктыўны метад Ф.Бэкана(17ст.) Ён крытыкаваў як вузкіх эмпірыкаў, якія недаацэньваюць ролі чалавечага розума, так і рацыяналістаў, якія ігнаруюць значэнне эмпірычных (пачуццёвых) паказчыкаў. Ён трапна параўноўваў эмпірыкаў да мурашоў, якія толькі збіраюць і карыстаюцца сабраным. Эмпірыкі разумеюць пад вопытам умельства збіраць факты і не ўмеюць іх абагульняць. Рацыяналісты, упадабляюцца павуку, які з самога сябе тчэ павуцінне, і выводзяць ісціны з розума, з логікі, што і прыводзіць іх да грэбавання эмпірычнымі фактамі. Пчала выбірае сярэдняе: яна дастае матэрыял з кветак поля, лесу і саду і пераапрацоўвае яго ў мёд. Метад пчалы дазваляе набліжацца да пазнання прыроды рэчаў, да салодкага мёду ісціны. Найлепшы метад пазнання: вопытна - індуктыўны, ў якім чалавечы інтэлект атрымлівае першасную інфармацыю толькі эмпірычна (вопытна), а затым тэарэтычна пераапрацоўвае яе. Гэта і ёсць лагічнае здумленне. Метад Ф. Бэкана з'явіўся асновай у развіцці індуктыўнай логікі, згодна якой спачатку аналізуюцца адзінкавыя факты; з іх выводзяцца абагуленыя факты і такім чынам дасягаецца пераход ад індукцыі да дэдукцыі.

НЯМЕЦКАЯ КЛАСІЧНАЯ ФІЛАСОФІЯ.

Яна існавала ў 18 – 19ст.ст. і ахоплівае сабой вялікую колькасць нямецкіх філосафаў, самымі прадстаўнічымі з якіх былі: Імануіл Кант, Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, Людвіг Феербах. Класічнай яна называецца з той прычыны, што і па сённяшні дзень увасабляе сабой самы распрацаваны і вытанчаны ўзровень ў развіцці ўсёй еўрапейскай філасофіі.

ФІЛАСОФІЯ ІМАНУІЛА КАНТА(1724 – 1804).І. Кант нарадзіўся ў Кёнігзбергу, з’яўляўся прафесарам матэматыкі і філасофіі. Працы І. Канта: “Натуральная гісторыя і тэорыя неба”, "Крытыка чыстага розума”, “Крытыка практычнага розума”, “Крытыка здольнасці сцвярджэнняў”.

Апрыярызм у пытаннях пазнання.

Удакантаўскай філасофіі галоўным пытаннем гнасіялогіі было “што пазнаецца?”, а Кант ставіць пытанне, ці здольны чалавек увогулле да пазнання? Пры тлумачэнні працэса пазнання Кант выкарыстоўвае два паняцці: а priori; a posteriori.

1).a priori – (з лац. давопытнасць) прызнаецца ў якасці ісціны ўсё, што існуе само сабой, да пачатку якога – небудзь вопыту. Апрыярызм азначае, што ў здумленні чалавека існуюць дзв е давопытныя формы: прастора і час, з дапамогай якіх чалавек успрымае прадметы і з’явы акаляючага свету, г. зн. ён фіксуе аб’ёмы прадметаў і час іх існавання.

2).a posteriori – (з лац. паслявопытнасць) ўсё тое, з чым чалавечы розум мае справу на аснове нейкага вопыту.

У пытаннях пазнання І.Кант прынцыпова адстойваў палажэнне аб тым, што чалавек нездольны да пазнання прыроды, грамадства, самога сябе. Як агностык, І. Кант раздзяляў усё існуючае на: свет з’яваў і рэч у сабе”.

1) cвет з’яваў.(феномены) ў пер. з ст.гр.азначае “тое, што з’яўляецца”. Згодна І. Канта, феномен – прадмет, які можам засведчыць пачуццёва ( пры дапамозе зроку, слыху іг.д.). І нават не сам прадмет, а толькі паверхня, знешні бок гэтага прадмета, ці толькі ягонае імя.

2)“рэч у сабе” ці ноўмены – гэта змест прадмета, які немагчыма зразумець ці зафіксваць ні розумам ні пачуццёва.

Як ужо адзначалася, Кант адмаўляў пазнанне як такое. Чалавек, калі і можа пазнаваць, то толькі феномены г. зн. знешні бок прадметаў ці ягоную паверхню. Пазнаючы знешні бок прадметаў ці іх паверхню, людзі прыпісваюць гэтыя характарыстыкі самому зместу прадметаў. На гэтым заснаваны ўсе памылкі чалавека, ў тым ліку і навуковыя. Паводле Канта, навука – гэта сістэматызаваныя памылкі, якія змяняюцца адны другімі. Яны ўзнікаюць ў сілу таго, што навука здольна даследаваць не змест прадмета, прыроды, сусвету, а толькі іх знешнія праявы.

Працэс пазнання ў філасофіі І. Канта.

Для таго, каб апрыёрныя (давопытныя) формы прадметаў аджывалі і маглі рэалізоўвацца адбываюцца наступныя працэсы: прадметы, якія рэальна існуюць, як рэчы ў сабе, як ноўмены, ўздзейнічаюць на чалавечыя пачуцці (зрок, слых). У выніку гэтага ўздзеяння, самая разрозненная інфармацыя ад гэтых прадметаў паступае ў чалавечы мозг і сістэматызуецца ў адпаведнасці з існуючымі ў чалавека апрыёрнымі формамі. Але так як рэальнаіснуючыя прадметы ніколі не перамяшчаюцца самі ў сферу розума, а туды паступае толькі інфармацыя аб іх і ўтвараюцца іх вобразы, то атрымліваецца, што любы вобраз мае дваістую прыроду:

а) вобраз прадмета ўтвараецца таму, што прыродны, рэальнаіснуючы прадмет даў штуршок пачуццям (зроку, слыху) для пазнання. Напрыклад, для таго, каб у чалавека ўзнік вобраз дрэва, неабходна, каб было рэальнае дрэва, якое і “зробіць” штуршок для пачатку пазнання.

б) з другога боку, гэты вобраз узнікае толькі таму, што ў чалавека яшчэ да пачатку пазнання існавала апрыёрная форма прадмета, ў нашым прыкладзе існавала апрыёрная форма дрэва.

Чалавечы розум, не жадаючы змірыцца са сваімі абмежаванымі магчымасцямі, тым не меньш жадае зразумець не толькі паверхню прадмета (феномен), але і спасцігнуць і самую “рэч у сабе”(ноўмен) ці змест прадмета. У выніку гэтага розум канчаткова заблытваецца ў невырашальных супярэчнасцях, якія І. Кант называе антыноміямі.

Сутнасць антыномій.

Антыноміі – гэта невырашальныя супярэчнасці, якія і існуюць ў сферы чалавечага розума. Яны ўзнікаюць ў выніку таго, што чалавечы розум спрабуе асэнсоўваць такія наўменальныя паняцці, як прастора, час, вечнасць, Бог, прыгажосць, справядлівасць. А ўсе гэтыя ды ім падобныя паняцці ёсць нішто іньшае, як “рэчы ў сабе”, а менавіта ўсё тое, што немагчыма зразумець і спасцігнуць ні розумам, ні пачуццёва. Асноўнымі антыноміямі з’яўляюцца:

1) матэматычныя выяўляюцца толькі праз колькасьць, а яна выражае толькі знешні бок прадметаў і з’яваў (феноменаў), г. зн.прыродныя аб’ёмы, памеры, структуры. Пагэтаму немагчыма з пазіцый чалавечага вопыта, ці пры дапамозе колькасных паказчыкаў адказаць на пытанне: ці свет абмежаваны ў прасторы і ў часе, ці ён бязмежны; з’яўляецца свет безструктурным, ці ён структурна арганізаваны; дзеліцца ён да якой - небудзь мяжы ці не. У матэматычных антыноміях і адзін і другі магчымасны адказ не з’яўляецца ісціным.

2) дынамічныя выяўляюцца праз якасць, а яна ўласціва толькі ўнутранаму зместу прадметаў (ноўменам). Дынамічныя антыноміі ўзнікаюць ў чалавека, калі ён пачынае, напрыклад, разважаць аб існаванні, ці неіснаванні свабоды і Бога. У чалавека адносна свабоды існуюць вельмі супярэчлівыя ўяўленні: з аднаго боку, чалавек прыходзіць да высновы, што свабода існуе і што чалавек можа свабодна думаць і дзейнічаць; з другога боку чалавек змушаны пагаджацца, што свабоды няма, што чалавек залежыць ад прыроды, ад іньшых людзей, ад выпадковасцей і г. д. Згодна І. Канта свабода існуе ў чалавека, як у “рэчы ў сабе”, толькі наўменальна г. зн. толькі ў думках і не болей. Свабода ў прыродзе (феноменах) адсутнічае; тут ўсё жорстка прадвызначана. Нараджэнне, працягласць, ўзровень і дабрабыт жыцця, ці наступленне смерці ў чалавека аніяк не залежыць ад свабоднага выбару “Я”. Чалавек у зямным жыцці не можа атрымаць свабоду ў сваіх словах, дзеяннях, учынках т. я. ягоная свабода можа закранаць і парушаць свабоду іншых людзей, ці прыроды. І толькі ў думках сваіх ён можа дасягаць выключнай свабоды. Значыць, як феномен (як прыродная з’ява),чалавек не свабодны, а як ноўмен( як “рэч у сабе”) - свабодны.

Дынамічныя антыноміі таксама ўзнікаюць і ў тым выпадку, калі чалавек пачынае разважаць аб існаванні ці неіснаванні Бога. Чалавек ніколі не здольны зрабіць адназначны адказ на гэтае пытанне. Калі разглядаць Бога фенаманальна, як нейкую прыродную з’яву, то чалавек нездольны не толькі зафіксаваць яго, напрыклад, зрокава, слыхава, але і не можа яго, нават, ўявіць. У тым выпадку, калі чалавек імкнецца разгадаць Бога наўменальна г. зн. ягоны змест, то чалавек не здолее зрабіць гэта з той прычыны, што любая “рэч ў сабе”, згодна Канта, прынцыпова непазнавальна: ніхто і ніколі не здольны “зазірнуць” ў Бога. Пагэтаму чалавек ніколі не зможа зразумець намеры Бога і боскую логіку. Значыць, і на ўзроўні і феномена і на ўзроўні ноўмена даказаць існаванне ці неіснаванне Бога немагчыма.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]