Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Прыродныя асновы грамадскага жыцця.

Філасофія даследуе прыроду спецыфічна, а менавіта: выяўляе падабенства і адрозненне прыроды і грамадства; які характар узаемасувязі паміж імі; якая перспектыва ў прыроды і грамадства. Першыя ўзгадкі аб прыродзе прысутнічаюць ўжо ў антычнай філасофіі, пачынаючы ад Піфагора, які ўяўляў зямлю як шарападобнае цела і завяршаючы Арыстоцелем, які разглядаў яе ў адзінству з зоркавым купалам г. зн. як частку космаса. Прырода тут не супрацьпастаўлялася чалавеку, а трактавалася як крыніца мудрасці. Схаластычная філасофія, абапіралася на вучэнне астранома, матэматыка і географа Клаўдзія Пталамея, лічачы Зямлю нерухомым цэнтрам свету, чым і закладвала асновы геацэнтрызма. У эпоху Адраджэння Мікалай Капернік (ХVI) стварае геліяцэнтрычную сістэму, тлумачачы, што Зямля адна з шматлікіх планет і яна варочаецца як вакол сваёй восі, так і вакол Сонца. Такім чынам была пастаўлена пад сумнення тэорыя геацэнтрызма.

Біясфера і наасфера.

Тэрмін “біясфера” (грэч.:bio – жыццё sphaira – шар) упершыню выкарыстаў аўстрыйскі геолаг Эдуард Зюс (19ст.) называючы гэтым тэрмінам абалонку Зямлі, якая напоўнена жыццём, ці была калісці ім напоўнена. Біясфера ніколі не знаходзілася ў статычным стане: раслінны і фывёльны свет паступова эвалюцыяніравалі, зменьвалі сваю структуру. Змяненні клімата і ўмоў жыцця прыводзілі да ўзнікнення шматлікіх новых відаў. Са з’яўленнем чалавека і яго рацыянальна – тэхналагічнай дзейнасці біясфера прымае форму наасферы(ст.грэч. noos – розум). Працэс ператварэння біясферы ў наасферу пачаўся тады, калі першабытны чалавек засвоіў першыя каменныя аруддзі, але затым ён дасягнуў непамерных масштабаў. Значыць наасфера – гэта сфера розума чалавека; сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства. Паняцце наасфера ўвёў ва ўжытак французскі філосаф Тэйяр дэ Шардэн у 20-я гады XXст. Паводле Шардэна наасфера ўзнікае з двух адносна самастойных і адначасова ўзаемазлучаных працэсаў: эвалюцыі біясферы і эвалюцыі соцыўма. У тэарэтычным плане наасфера – гэта злучэнне навук аб прыродзе з навукамі аб чалавеку; ў практычным плане – гэта сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства, ці абжытая чалавекам сфера сусвету.

Элементамі наасферы з’яўляюцца:

а)чалавечы розум ва ўсіх формах праяўлення.

б)людзі і іх тэхніка – тэхналагічная дзейнасць.

в)культурна – эканамічныя комплексы.

г)частка жывой і нежывой прыроды, якая служыць аб’ектам умяшальніцтва чалавека, напрыклад, у генафонд раслін, жывёл і самога чалавека, ўплыў на змяненні клімата, цячэнне рэк, узроўня вады ў сусветным акіяне і г. д.

Каб гэты якасны скачок (ад біясферы да наасферы) не прывёў да трагічных наступстваў для самога чалавека, які па сваёй біялогіі ва ўсе часы застаецца прыроднай істотай і мае патрэбу ў спрыяльных умовах знешнега асяроддзя неабходна, каб разумная чалавечая дзейнасць рабілася галоўным вызначальным фактарам развіцця прыроды.

Прыроданасельніцтва:

У 18 ст. пачынае афармляцца думка, што рост насельніцтва парушае гармонію паміж чалавекам і прыродай. Асабліва яна пашыралася праз творчасць англійскага эканаміста і пратэстанцкага тэолага Томаса Мальтуса ХVIIIст. У сваёй працы "Вопыт аб законе народасельніцтва" ён сцвярджаў, што прырост людзей павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі, а прырост сродкаў існавання толькі ў арыфметычнай. Гэта і з'яўляецца прычынай войнаў і іншых сацыяльных і прыродных катаклізмаў. Дзеля выжывання, чалавецтва павінна кіравацца прынцыпам “нарадзіць новага чалавека толькі на замену памерлага”. Ужо ў антычнасці фіксаваліся сувязі паміж космасам і чаллавекам, а таксама выяўляліся ўплывы сонца на біялагічныя і сацыяльныя працэсы на зямлі. Асабліва гэта праяўлалася ў канцэпцыі пасіянарнасці. Згодна з ёй ўсё развіццё грамадства вызначаецца наяўнасцю ў ім людзей--пасіянарыяў, якія надзелены звышнатуральнай энэргіяй і жаданнем у дасягненні сваіх мэтаў. Менавіта, яны вызначаюць галоўныя гістарычныя падзеі ў жыцці народаў. Узнікненне саміх пасіянарыяў звязана з ландшафтам, часам і касмічнымі фактарамі. Пасіянарнасць ў тлумачэнні гістарычных падзей кіруецца прызнаннем факта вывяржэння біясферы. Напрыклад, з'яўленне новага этнаса тлумачыцца наступным: спачатку ўзнікаюць людзі-- пасіянарыі ў нетрах старога этнаса і яны здольны ахвяраваць сабою дзеля велічы ўзнікаючага этнаса. Пасіянарыі тонка ўлоўліваюць касмічныя змяненні і робяць іх сэнсам свайго жыцця. Затым яны згуртоўваюць вакол сябе іншых людзей і навязваюць ім свае перакананні, маральныя нормы, ўзоры паводзін. Канчаткова пасіянарнасць так шырока распаўсюджваецца ўнутры старога этнаса, што ён дэградуе і разбураецца, а на ягоных парэштках узнікае новы этнас.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]