Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Індыйская філасофія

Індыйская філасофія меней катэгарычная і акрэсленая, чым заходняя. І гэта невыпадкова, так як у культуры Індыі выкарыстоўваецца логіка, у якой няма "закона выключэння трэцяга". Значыць, могуць ужывацца выказванні кшталту "чалавек і добры і благі адначасова". Індыйская філасофія звяртае ўвагу на індывіда, ў той час, як кітайская на грамадства ў цэлым. Напрыклад, калі канфуцыянства разглядае асобнага чалавека толькі выключна ўнутры соцыума, то ў Індыі імкнуліся навучыць чалавека ізалявацца ад соцыума. Пачатак індыйскай філасофіі ідзе ад святых кніг, якія называюцца "Веды" (ІІ тыс. да н.э.). Веды -- звычкі, вераванні індаарыяў, якія афармляюцца ў асобных гімнах. Тлумачэнне таемнага, унутраннага сэнса Ведаў называецца Упанішады (санскрыт -- сядзенне вакол настаўніка). У індыйскай філасофіі вялікая ўвага надаецца душы, ў аснове якой прысутнічае дыханне, як сувязь паміж прыродным і духоўным. Чалавек атрымлівае любую інфармацыю не падчас працы, вучобы ці сну, а толькі падчас безмяцежнасці, г.зн. калі чалавека нішто і ніхто не хвалюе, ён нічога не жадае, ён проста суглядае ўсё і адначасова нічога. У такія моманты чалавек здольны спасцігнуць ісціну праз злучэнне з брахманам (космасам). Задачай філасофіі з'яўляецца дасягненне чалавекам заспакоеннасці як пры жыцці так і пасля смерці. Каб дасягнуць гэтага, неабходна пазбавіцца ліха, а яно пакідае чалавека тады, калі ён самазаглыбляецца і суглядае самога сябе. У гэтым выпадку чалавек здольны зразумець Брахму. Ідэі Ведаў нашлі сваё дальнейшае праяўленне ў буддызме, які зыходзіць з роўнасці ўсіх людзей у пакутах, а таксама ў роўнасці пазбавіцца ад іх. Філасофскія школы Індыі:

1)Іёга(санскр. - парадак, развагі, сугляданне) -- гэта духоўны стан, калі душа злучаецца з Брахманам, з абсалютнай духоўнасцю. Іёга прадугледжвае тры шляхі вызвалення чалавека: а) працэс пазнання; б)эмацыянальнае далучэнне да Брахмана; в) актыўныя дзеянні .У практычным плане вызваленне адбываецца праз трэніроўку цела і душы. Тэхніка іёгі праяўляецца праз самаабмежаванне (аскетызм), сугляданне, развагі (медытацыя).

2)Чарвака -- матэрыялістычнае вучэнне ў індыйскай філасофіі. Сачыненні яе не зберагліся, ўзгадкі аб ёй ёсць толькі ў "Ведах". Чарвака адмаўляе ведыйскае палажэнне аб існаванні Брахмана і брахманісцкі закон кармы як асновы маральнасці. Яна прызнае існаванне толькі зямнога свету, ў якім з спантаннага злучэння чатырох першаэлементаў (зямля, вада, агонь і паветра) утвараецца ўсё, што ёсць. Чарвака бачыць у паняццях дабра і ліха толькі ілюзію, якую творыць чалавечая фантазія, а ў рэальнасці існуюць толькі пакуты і асалода. У якасці мэты чалавечага быцця з'яўляецца атрыманне чалавекам асалоды. Чарвака крытыкавала рэлігію і, у прыватнасці, буддызм. Вучэнне школы Чарвака, ў асноўным, нагадвае геданістычную( гедоніс-з ст.гр. - асалода) традыцыю атамістаў, якая асабліва прысутнічала ўст.грэч. філасофіі Эпікура

Кітайская філасофія.

Уласнафіласофская традыцыя Кітая ўзыходзіць да ІІ ст да н.э., калі з'яўляецца вучэнне Кун-Фуцзы, вядомага ў Еўропе як Канфуцый. Цэнтральным паняццем у філасофіі Канфуцыя выступае "жэнь" ці гуманнасць, чалавекалюбства. "Жэнь" – не прыроджанае, а яно ўзнікае на аснове рытуалаў, цэрэмоній і справядлівасці. Задача філасофіі: выхаванне не толькі дасканалай асобы, але і фармаванне дзяржавы так як чалавек існуе толькі, як грамадзянін.

Разуменне быцця ў кітайскай філасофіі:

а)традыцыйныя кітайскія вучэнні не прызнаюць саму ідэю стварэння сусвету. Ён развіваецца з самога сябе, “праростае”. Пагэтаму перакрэсліць мінулае, тое самае, што вырваць корань жыцця. Значыць. усё існуючае бярэ свой пачатак з традыцый.

б)сусвет прынцыпова непадзельны, пагэтаму любая маласць – гэта цэлае, ў якім ўсё злучана паміж сабою. Трапяткія адносіны да мінуўшага, як да зарукі будучага, спараджала жаданне не перайначваць, а зберагаць усё тое, што ўласціва існуючаму свету. Вынікала: калі свет – жывы арганізм, то любая разарванасць, перапыннасць - шкодная.

в)сусвет адзіны з бясконцым працэсам станаўлення небыцця - г.зн. усяго таго, што яшчэ не аформілася. Паміж быццём і небыццём няма прынцыповай розніцы, яны адно без другога не існуюць. З гэтага вынікае адноснасць дабра і ліха, руху і пакоя, жыцця і смерці, верха і ніза.

г)важнымі з'яўляюцца вобразнасць, метафарычнасць, інтуітыўнасць, так як цэлае, ці адзінства быцця і небыцця, немагчыма зафіксаваць ні назіраннямі ні з дапамогаю навукі. Сутнасць прадмета можна выразіць толькі сімвалічна, накшталт: складанне ці адыманне лікаў ёсць не больш , чым які-небудзь сімвал; сям'я--сімвал павагі адзін да другога.

Разуменне гісторыі ў кітайскай філасофіі.

а)гістарычны працэс разглядаўся як паўтарэнне імператарскіх дынастычных цыклаў, кожны з якіх існаваў, пакуль дадзеная дынастыя падпарадкоўвалася “волі Неба”.

б)разумны парадак у прыродзе падтрымліваецца пры дапамозе вяртання прадметаў да ранейшага стану без іх развіцця і зменлівасці. А так як грамадства ў цэлым, разглядалася як структурная частка прыроды, то прызнаваўся колазварот развіцця дзяржавы і грамадства. в)атаясамліванне міфа з гістарычным фактам прыводзіла да надуманага ўстаражытнення дзяржаўнасці Кітая і як вынік прызнанне перавагаў сваёй культуры перад іншымі.

г)“веданне людзей” разумеецца як “веданне рытуала”, г. зн. абмежаванне пазнання жорсткімі маральнымі рытуаламі. Ідэальным веданнем людзей выступаюць каноны мудрых правіцелеў, пры адначасовым непрыняцці “чыстых разважанняў”, як такіх, г. зн. абстрактных.

Для ўсіх школ кітайскай філасофіі ўласціва скіраванасць сваіх развагаў на практычны вынік, пагэтаму ў ёй няма такіх складаных абстрактных канструкцый, як у грэка-рымскай традыцыі. Для яе ўласцівым з'яўляецца форма філасофскіх твораў. Часцей за ўсё гэта прытча, кароткі расказ, дзе філосаф перадае свае думкі і павучанні. У прытчах прапагандуюцца паважныя адносіны да традыцый, да гісторыі і, як вынік, адмаўляецца прагрэс, што і з'яўлялася адной з прычын адсталасці Кітая ў матэрыяльнай сферы ва ўсе часы. Прытчавая форма забяспечвае выразнасць і папулярнасць выкладання, але яна не стварае складаныя абстрактныя тэорыі, (па ўзору грэка – рымскіх) якія і ляжаць у аснове ўзнікнення ўсіх навук. Прычына неразвітасці логікі ў Кітаі - ў спецыфіцы старажытнакітайскай мовы: адсутнасць у ёй звязкі “быць” і частак мовы, а таксама іерогліфіка з яе нешматслоўнасцю на пісьме і канспектыўнай манерай пісьма. А гэта цягне за сабой адсутнасць ідэалістычных тэорый (якія не схопліваюць рэальнасць) накшталт платанізма,(нэаплатанізма), арыстацелізма, чым і адмаўляліся абстрактныя разважанні.

Дзэн-буддызм (дзэн - сугляданне, медытацыя) афармляецца ў VII - Х II ст. у Японіі і Кітаі і стаў самым вядомым на Захадзе ўсходнім вучэннем дзякуючы папулярызатарскай дзейнасці Судзукі (1870-1966). Дзэн-буддызм -- гэта "філасофія жыцця", якая ўплывала на здумленне, вобраз жыцця і дзейнасць сярэднявяковых кітайцаў і японцаў. Ён сцвярджае, што ў дасягненні дасканаласці галоўную ролю выконваюць азарэнне, інтуіцыя -- гэта і ёсць "сатара". Толькі мудрацы могуць адкрываць вышэйшую ісціну, але пераказваць яе іншым людзям немагчыма, бо, паводле дзэн-буддызма, пытанне -- гэта і ёсць памылка, г.зн., што ў любым пытанні ўжо ўтрымліваецца магчымасць памылковага, недакладнага ці наўмысна непраўдзівага адказу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]