Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Структура філасофіі.

Незалежна ад геаграфічнай прыналежнасці любая філасофія мае наступную структуру:

1)анталогія.( з ст. грэч.: слова аб быцці; вучэнне аб існаванні). Тут разглядаюцца пытанні існавання ці неіснавання прадметаў, чалавека, сусвету; асэнсоўваюцца палажэнні ці існуе чалавек і сусвет вечна, ці часова , ці ёсць ў іх развіццё, а калі ёсць то куды яно скіравана , ці маюць яны сваіх творцаў. Анталогія ставіць пытанні накшталт: што такое жыццё, смерць, прастора, час, космас, прырода, бог, душа, энэргія і г. д.

2)гнасіялогія. (гнэзіс у пер.з ст.грэч.-- веды; пазнанне, разуменне). Яна асэнсоўвае магчымасці чалавечага пазнання г. зн. ці здольны чалавек пазнаваць, вывучаць, даследаваць прадметы, космас, іншага чалавека, ці сваё уласнае “Я”. У гісторыі філасофіі незаўсёды прызнавалася, што чалавек здольны да пазнання здольнасць чалавека да пазнання. Яго сучаснік - англійскі філосаф Дэвід Юм знаходзіўся. Нямецкі філосаф 18ст. Імануіл Кант прынцыпова адмаўляў прыкладна на такіх самых пазіцыях. Такія філосафы называюцца агностыкамі, а філасофскі падыход -агнастыцызм ( гнэзіс--веды --"а" адмаўленне ведаў), г. зн. немагчымасць пазнання.

3)філасофская антрапалогія (антропас--чалавек; логас--слова; вучэнне аб чалавеку). Тут даследуецца сутнасць чалавек, разглядаюцца праблемы чалавечай прыроды і быцця; мэты і задачы чалавека, грамадства, дзяржавы ў гісторыі.

4)аксіялогія (духоўныя каштоўнасці).Гэта катэгорыі этычнага і эстэтычнага кшталту: шчасце, свабода, справядлівасць, каханне, адказнасць г. зн.пытанні звязаныя з духоўнасцю чалавека.

5)праксіялогія (практыка).Тут з пазіцый філасофіі асэнсоўваецца практычнае жыццё чалавека, грамадства; адносіны паміж эпохамі, культурамі, народамі, цывілізацыямі.

Асноўнае пытанне філасофіі

Яно афармлялася гістарычна і ў ім рабіліся спробы вызначыць, што з’яўляецца першасным: матэрыяльнае ці ідэальнае? г. зн.матэрыя (прырода) ці наадварот ідэя, дух (думкі, свядомасць).

Варыянты адказаў на першы бок асноўнага пытання філасофіі:

1)манізм (монас з грэч. - адзін, адзінкавы)-- філасофская канцэпцыя, ў якой ў якасці першаснага прызнаецца штосці адно: ці ідэальнае ці матэрыяльнае. Піфагор лічыў, што ў якасці першаснага, а значыць і ў якасці першастваральнай сілы выступаюць лікі (1,2.3 і г. д.) як нешта ідэальнае, як штосьці фізічна неіснуючае. І, наадварот, Дэмакрыт прызнаваў што атамы, як фізічныя субстанцыі, рэальна існуюць і з’яўляюцца першаснымі.

2)дуалізм (дуа з лац.—два). Тут у якасці першаснага дапускаецца адначасовае прызнанне і матэрыяльнага і ідэальнага. Тыповым прадстаўніком дуалізма з’яўляецца французскі філосаф і матэматык 17ст. Рэнэ Дэкарт, згодна якога ўзорам дуалістычнасці выступае чалавек з ягонай душой і целам; сувет у шчыльным адзінству матэрыяльнага і духоўнага.

3)плюралізм (з лац. шматлікасць, множнасць). прызнае, акрамя матэрыяльнага ці ідэальнага, мноства іншых самастойных першапачаткаў. Эўрыстычная аснова плюралізма - нетрывіяльны пагляд на сусвет, як на нелінейнае і нестацыянарнае ўтварэнне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]