Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія ідэнтычнасці (архетыпы, менталітэт, характар душы народа).

Ідэнтычнасць – калектыўнае безсвядомае, як аснова духоўнага жыцця кожнага, але па прыродзе выключна асабістае. Менталітэт - спецыфіка псіхічнага і сацыяльнага жыцця людзей, якія жывуць у пэўны гістарычны перыяд, і прадвызначаецца канкрэтнай культурай, рэлігіяй, маральлю, эканамічнымі і палітычнымі абставінамі. і часткова носіць неўсвядомлены характар. Змяненні менталітэта адбываюцца марудна, але ў перыяды сацыяльных катаклізмаў: войнаў, рэвалюцый, а таксама прыродных і тэхнагенных катастроф, выразна зменьваецца ў бок рацыянальнага, ці ірацыянальнага зместу.

Існуюць тры тыпы гістарычнага часу: вялікай, сярэдняй і кароткай працягласці. Палітычныя пераўтварэнне дасягаецца ў кароткі тэрмін, эканамічныя змены ў сярэдняй працягласці; ментальнасць існуе ў часе “вялікай працягласці” і ўяўляе сабою найбольш устойлівую і маларухомую структуру свядомасці. Гэта абумоўлена псіхалагічнымі складанасцямі чалавека ў прыстасаванні да сацыядынамічных пераўтварэнняў. Ментальнасць не толькі фармуецца і функцыянуе пад уздзеяннем культуры, рэлігіі, этнічнай прыналежнасці, эканамічнай сістэмы, геаграфічнага асяроддзя, але і сама ў сваю чаргу, актыўна на іх уплывае. Ментальнасць “убірае” ў сябе самыя розныя аспекты жыцця чалавека і грамадства, накшталт: сувязь прыроды і грамадства, грамадства і індывіда, чалавека і біясферы, біялагічнага і сацыяльнага і ўсё гэта перадаецца генетычна ад пакалення да пакалення. Структура ментальнасці ў чалавека: а) малюнак свету, б) стыль здумлення, в) кодэкс паводзін. І ўсё гэта праяўляецца на безсвядомым узроўні. Швейцарскі філосаф (ХХст.) К. Г. Юнг лічыў, што акрамя асабістага безсвядомага існуе яшчэ “калектыўнае безсвядомае”, якое генетычна замацоўваецца, як захавальнік калектыўнай памяці. Архетыпы – неўсвядомленыя, прыроджаныя вобразы і ідэі, якія ўласцівы ўсім людзям, кшталту: мудрасць старэйшых, вобраз клапатлівай маці, вобраз героя, сужонскай вернасці і г. д. Архетып (ст.гр. arche – пачатак; typos – узор; -- гэта першавобраз, праформа) гэта наяўнасць у калектыўным безсвядомым “праграмы”, якая вызначае распазнаванне, ўспрыняццё сацыяльнай сітуацыі індывідам і яго экзістэнцыяльная (ўнутраная) рэакцыя на яе. Архетып уключае ў сябе наступныя кампаненты:

а) самаідэнтэфікацыя – ўсвядамленне сябе элементам нейкай нацыі, рэлігіі, традыцыі і г.д.

б) патэнцыяльна - канфліктнагенны падзел на “сваіх” і “чужых” і як вынік - “двайная мараль”.

в) наяўнасць ідэнтэфікацыйнага кода, дзякуючы якому і адрозніваюцца “свае” ад “чужых”. (мова, рэлігія , целабудова, расавасць, маўленне, паводзіны, харчаванне і г. д.).

г) фармаванне агульнага для ўсіх супольнікаў набора сэнсаў: абавязковасць сям’і; “свая” рэлігія, тэрыторыя; “наша” дэяржава; шчасце і свабода можа быць толькі на “сваёй” зямлі.

Галоўнымі архетыпамі выступаюць: персона (з лац.: маска) маска, якую чалавек “надзявае” на сябе ў адказ на маральныя забароны, з мэтай утойвання сваіх жаданняў. Цень – жывёльны бок чалавека, яго амаральныя, забаронныя думкі і жаданні, якія ад другіх утойвае маска. Аніма – прысутнасць жаночага вобраза ў мужчыны, як жадання. Анімус – прысутнасць мужчынскага вобраза ў жанчыне, як жадання. Самасць – цэнтральны архетып асобы, які вызначае псіхічныя ўласцівасці чалавека. Мэта чалавека – поўнае развіццё сваёй самасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]