Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Цывілізацыя.

У той час як культура можа існаваць толькі як нацыянальная і яе немагчыма запазычыць, то цывілізацыя – інтэрнацыянальная г.зн. яе параметры і напрацоўкі можна запазычваць.

Цывілізацыя (лац.- civilis - грамадзянскі, дзяржаўны) г. зн. адрасаваны чалавеку, не як носьбіту культуры, а толькі як грамадзяніну дзяржавы. У іншабыцці культура выяўляецца як цывілізацыя і суадносіцца з працэсам адчужэння. У сферы культуры чалавек - нераўторны індывід, асоба, этнас, нацыя і г.д.. а ў межах цывілізацыі – грамадзянін, уласнік, прафесіянал, сацыяльная група і г. д. Варыянты разумення цывілізацыі:

1)цывілізацыя і культура атаясамліваюцца паміж сабою. Цывілізацыя ўзнікае сярод тых народаў якія стварылі феномен заходнега горада. Народы якія не здолелі рэалізаваць феномена горада з заходнімі тэхналогіямі (вытворчымі, прававымі, палітычнымі, адукацыйнымі, фінансавымі, выбарчымі і г. д.) апынуліся ў статусе г. зв. нецывілізаваных. А так як цывілізацыя і культура тут атаясамліваюцца паміж сабою, то і культура гэтых народаў ставіцца пад сумненне. Тут безсістэмнае разумення як культуры так і цывілізацыі.

2).цывілізацыя і культура маюць гарманічнае адзінства. Цывілізацыя -- сістэмнае бачанне грамадства з адпаведным развіццём тэхнікі, са спецыфікай ягонай культуры, нацыянальнай мовы, маральных каштоўнасцей, сацыяльных адносін. Такое разуменне цывілізацыі дазваляе прызнаваць яе шматварыянтнасць: аграрная і індустрыяльная; славянская і заходнееўрапейская і г. д. У такім падыходзе цывілізацыя і культура не супрацьпастаўляюцца паміж сабою.

3).цывілізацыя і культура супрацьлеглыя паміж сабой.

а).узорам вяршэнства культуры над цывілізацыей была антычная Грэцыя, якая існавала, як мноства разрозненных полісаў, і ў якой квітнела філасофія, мастацтва, літаратура. Чалавек культуры заўсёды скіраваны ў “сярэдзіну” самога сябе, ён не імкнецца валадарыць над прыродай, а сужываць з ёй. Культура -- духоўнасць чалавека (мова, мастацтва, жыццёвы ўклад, сям'я, традыцыі, мараль, ўспрыняццё і чалавека і прыроды, як пэўнай таямніцы).

б).узорам вяршэнства цывілізацыі над культурай з’яўляецца жорстка цэнтралізаваная Рымская імперыя, дзе філасофская праблематыка асэнсоўваецца, як тэхнічная, як прававая (рымскае права). Цывілізацыя -- гэта тэхніка-тэхналагічныя інавацыі кшталту: вынаходніцтва кола, паравой машыны, пісьменства, палітыка, грошы, правы чалавека. Чалавек цывілізацыі заўсёды скіраваны на знешні бок прадметаў і прыроды; тут чалавек імкнецца валадарыць над прыродай і менш за ўсё думаць што такое прырода. Цывілізацыя стварае вялікія імперыі, спрыяе вядзенню пастаянных і крывавых войнаў. Чалавек пачынае жыць не культурным жыццём, а біялагічным. Пагэтаму прагрэс у тэхніцы і тэхналогіі не прыводзяць аўтаматычна да культурнага прагрэсу, а можа выклікаць дэградацыю і, нават, смерць культуры і народа. У цэлым, цывілізацыя характарызуе знешні бок чалавечага быцця, культура -- ўнутраную сутнасць чалавека. Напрыклад, заходняя цывілізацыя “гарантуе” сённяшнім людзям “камфорт" зямнога жыцця, патрабуючы ад іх толькі мінімальнай нараджальнасці. Нізкая нараджальнасць існуе не з матэрыяльнай беднасці і цяжкасці пракарміць дзяцей, а з духоўнай дэградацыі, ў аснове якой прысутнічае непратлумачаная стомленасць, душэўны надлом і непераходны страх згубіць камфорт у будучыні. Нізкія тэмпы прыроста народа прыводзіць ў перспектыве практычна да яго пагібелі. Пагэтаму, што варварства з яго нізкім узроўнем разіцця вытворчых сіл, што тэхнагенная цывілізацыя заснаваная на высокай тэхніка--тэхналагічнай аснове, супадаюць паміж сабою ў пытаннях магчымага знікнення цэлых народаў. А з пазіцый культуры, наадварот, робяцца спробы разабрацца ва ўнутранай сутнасці чалавека, ў таямніцы ягонага нараджэння, прызначэнні жыцця і загадкі чалавечай смерці. Цывілізацыя спрыяе абязлічанасці і уніфікаванасці чалавека і грамадства , а культура - іх індывідуальнасці і непаўторнасці.

Два тыпы цывілізацыйнага развіцця:

1.традыцыяналісцкі тып цывілізацыі У аснове якога знаходзяцца культуры Індыі, Кітая, еўрапейскай Антычнасці, а таксама сучасных ўсіх не заходніх супольнасцей. Тут, культура не ставяць сваёй мэтай пераўтварэння зямнога жыцця, панаванне чалавека над прыродай.

2.тэхгагенная ці заходняя цывілізацыя пачала фармавацца ў Заходняй Еўропе ў 14--16 ст. пад час Рэнэсансу, Рэфармацыі, Асветніцтва і ў ёй чалавек супрацьстаіць прыродзе, імкнецца пераўтварыць яе і падпарадкаваць сабе. Тут існуе ідэал свабоднага чалавека, які можа знаходзіцца ў самых розных сацыяльных супольнасцях, ў той час як у традыцыйных культурах чалавек прысутнічае ў строга вызначаных сямейна--кланавых, каставых, саслоўных адносінах. Тэхнагенная цывілізацыя, ўздзейнічае на традыцыйныя грамадствы і культуры, змушаючы іх відазмяняцца. Пад яе ціскам яны ўключаюцца ў працэс “даганяючай мадэрнізацыі”, і імкнуцца да заходніх тэхналагічных стандартаў і жыццёвых узораў, якіх практычна ніколі не здольны дасягнуць. Так як тэхнагенная цывілізацыя ўзнікае на аснове культур заходнееўрапейскіх народаў, то яна менш разбуральна ўздзейнічае на іх саміх. І наадварот, адмоўныя наступствы тэхнагеннай цывілізацыі на культуры народаў, якія не стаялі ля яе вытокаў вельмі выразныя. Пагэтаму г. зв. вялікія эканомікі Індыі, Кітая, Расіі і інш. узалежнены ад заходніх адкрыццяў, стандартаў, крэдытаў, тэхналогій, а таксама і ад іх фінансавых і эканамічных крызісаў і пагэтаму яны не здольны выйсці калі - небудзь з працэсу даганяючай мадэрнізацыі.

ФІЛАСОФСКАЕ РАЗУМЕННЕ ІСЦІНЫ.

Спробы асэнсавання і фармулёўкі ісціны ўжо былі ў антычнай філасофіі. Арыстоцель сцвярджаў што любыя веды ёсць ісцінымі толькі тады калі яны апавядаюць прадметам і іх прыкметам. Пры гэтым ісціна адносіцца не да саміх прадметаў, а толькі да ведаў аб гэтых прадметах ( г. зн. ісціна можа выяўляцца толькі праз логіку думак). Такое разуменне і склала аснову класічнай канцэпцыі карэспандэнцкай ісціны, ў якой сцвярджалася што ісціна--гэта адпаведнасць паміж ведамі і рэчаіснасцю.У працэсе развіцця філасофіі разуменне ісціны адбывалася ў наступных напрамках:

1).прагматызм лічыць, што ісціна--гэта ўсё тое, што карысна для чалавека; амерыканскі філосаф--прагматык У. Джэмс (19ст.) адзначаў, што "ісціна--гэта ўсё тое, што зручна і камфортна для майго працэса думання". Атрымліваецца: калі для чалавека больш карыснай з'уяўляецца думка, што ён ніколі не памрэ, то гэта і ёсць ісціна.

2).канвенцыяналізм (conventio з лац.--пагадненне) разглядае ісціну як нейкае пагадненне паміж навукоўцамі, якія кіруюцца свабодным выбарам метаду даследвання.

3).кагерэнтны( quagerre з лац. --сувязь) інтэрпрэтуе ісціну як лагічна-- вытрыманую сістэму адносін паміж словамі, сказамі падчас абмеркавання ідэальных ці матэрыяльных аб'ектаў.

4). марксізм разумее ісціну як адносную, абсалютную і аб'ектыўную, Адносная ісціна--гэта прыблізна правільная інфармацыя толькі аб структурных элементах ці асобных частках прадметаў. Абсалютная ісціна-- гэта больш-меньш поўная інфармацыя аб прадметах і з'явах. І адносная і абсалютная ісціна--гэта два моманты для дасягнення аб'ектыўнай ісціны.

Аб'ектыўнасць ісціны ў тым , што яна не знаходзіцца ў саміх прадметах так як прадметы не бываюць ісцінымі ці неісцінымі, а толькі чалавечае пазнанне можа фармуляваць ісціну. Крытэрый ісціны:

У гісторыі філасофіі былі філасофскія падыходы( скептыцызм ) якія ўвогулле адмаўлялі існавання крытэрыя ісціны, чым і адмаўлялі яе існаванне. З другога боку ў якасці крытэрыя называліся: практычная карыснасць, эканомія думання (прагматызм), Матэрыялізм (асабліва марксізм) у якасці крытэрыя ісціны прызнае чалавечую практыку. Менавіта яна дае зыходны матэрыял для пазнання і вызначае мэты пазнання: фізіка, хімія ў якасці крытэрыя ісціны выкарыстоўвюць эксперымент; медыцына-- назіранні за пацыентам; філасофія -- ўсю сукупнасць грамадскай, вытворчай, навуковай і гістарычнай практыкі. Але практыка ў якасці крытэрыя ісціны носіць гістарычна-- абмежаваны характар. Напрыклад, адсутнасць тэхнічных сродкаў у антычных грэкаў, не дазваляў ім даказаць дзялімасць атама.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]