Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія георг вільгельм фрыдрыха гегеля(1770 -- 1831).

Г.В. Ф. Гегель – выпускнік Берлінскага ўніверсітэта, прафесар права і філасофіі ў ім.

Цэнтральным у філасофіі Гегеля выступае паняцце абсалютнай ідэі сінонімам якой з’яўляецца сусветны розум. Абсалютная ідэя (сусветны розум) існуе не ў фізічным свеце, а выключна ў ідэальным і не належыць нейкім канкрэтным людзям. Яна існуе вечна сама па сабе і не мае якога – небудзь творца, але пры гэтым існуе рэальна і аб’ектыўна. Абсалютная ідэя падобна да бога у манатэістычных рэлігіях, заснаваных на адзінабожнасці: іўдаізм, хрысціянства, іслам, будызм. Але гэта не азначае, што яна супадае з ідэей бога. У абсалютнай ідэі няма ніякіх пасярэднікаў паміж ёй і чалавекам, накшталт:Маісея, Хрыста, Буды, Мухамеда. Абсалютная ідэя, як і бог,-- ідэальная, вечная і ёсць стваральнікам сусвету, чалавека і чалавечай думкі.

Трыадычнасць ў філасофіі Гегеля.

Яна праяўляецца ў тым, што прырода, чалавек, чалавечыя думкі ўкладваюцца ў трыадычныя схемы: тэза; антытэза; сінтэз.

1) тэза: тут аб’екты існуюць толькі як ідэальныя. Галоўным выступае момант ідэальнага.

2) антытэза: адмаўляецца ўсё тое, што сцвярджаецца ў тэзе; г. зн. адкідваецца ідэальнае і прызнаецца толькі фізічнае, прыроднае.

3) сінтэз: галоўным выступае адзінства тэзы і антытэзы ці адзінства ідэальнага і прыроднага.

Структура філасофскай сістэмы Гегеля таксама ўкладваецца ў трыадычную схему адпавядае тром яго вялікім творам:

1) тэза --“Навука логікі”

2) антытэза -- “Філасофія прыроды”

3) сінтэз – “Філасофія духа( чалавека)”

Асноўныя этапы развіцця абсалютнай ідэі.

У сваёй ідэальнасці і вечнасці абсалютная ідэя праходзіць тры этапы свайго развіцця:

1) тэза: тут абсалютная ідэя характарызуецца самаразвіццём; г. зн. яна існуе толькі як сістэма абстрактна-лагічных паняццяў, якія нічога фізічнага не ўтрымліваюць і не абазначаюць ў сілу таго, што і прыродныя прадметы і сама прырода яшчэ адсутнічаюць. У выніку самаразвіцця, абсалютная ідэя стварае абстрактныя паняцці: быццё, нішто, станаўленне, якасць, колькасць, мера, сутнасць. Паміж гэтымі абстракцыямі існуе пэўная сістэма адносін, кшталту: з “быцця” ўзнікае “нішто”, а з яго пачынаецца “станаўленне”; “якасць” творыць “колькасць”, а з яе ўзнікае “ мера” і г. д., а ўсё разам творыць логіку ідэальнага, якая ў сваю чаргу стварае логіку прыроднага. Выснова: ідэальнае заўсёды папярэднічае прыроднаму і творыць яго.

2) антытэза: ў выніку самаразвіцця абсалютнай ідэі адбываецца яе агрубленне г.зн. абсалютная ідэя, выходзячы з самой сябе і сваёй ідэальнасці матэрыялізуецца, чым і творыць прыродныя прадметы і ўсю прыроду. Дзякуючы гэтаму ўзнікаюць прадметы і прыродныя з’явы, накшталт: сонца, зямля, трава, каменне, цяпло, смерць і г. д. Менавіта ўсё тое, што існавала на ўзроўні тэзы як абстрактныя паняцці. Значыць, логіка, якая існуе на ўзроўні тэзы ці на паняційным узроўні творыць логіку ў прыродзе. Гэта і ёсць пераход ад тэзы да антытэзы, ці пераход ад ідэальнага да прыроднага. У прыродзе абсалютная ідэя праяўляецца праз: механіку, рух, інэрцыю, фігуру, форму, арганіку, а таксама праз з’яўленне чалавека, як цялеснай, але яшчэ не духоўнай істоты. Чалавек узнікае толькі таму што на ўзроўні тэзы існавала лагічнае паняцце “чалавек”, якое агрубілася, чым і стварыла чалавека прыроднага.

3) сінтэз здымае супярэчнасці паміж тэзай і антытэзай, ці паміж ідэальным і прыродным. У межах сінтэза, чалавек цялесны надзяляецца яшчэ інтэлектам; з гэтага моманту чалавек – гэта адзінства ідэальнага (як сістэма лагічных паняццяў) і прыроднага (як чалавечае цела); Менавіта абсалютная ідэя пры дапамозе лагічных паняццяў творыць ў чалавека ягоны інтэлект і ўсю сістэму чалавечых думак. З гэтага моманту абсалютная ідэя прайшоўшы этап самаразвіцця (тэза), прыродны ўзровень (антытэза) пачынае існаваць і праяўляцца толькі ў чалавечым розуме, як сінтэз ідэальнага і прыроднага. І, як вынік, кожны чалавек – носьбіт часцінкі сусветнага розума. Па-за розумам чалавека абсалютная ідэя не існуе. На гэтым, апошнім этапе абсалютная ідэя зноў вяртаецца да самой сябе ў форме чалавечай свядомасці і самасвядомасці.

Абсалютная ідэя ў сусветнай гісторыі.

Развіццё Абсалютнай ідэі (сусветнага розуму) існуе ў чалавечай гісторыі. Гісторыя -- гэта самараскрыццё чалавека ў часе; гэта рэалізацыя задум Абсалютнай ідэі. Пагэтаму ўсё тое, што падаецца людзям нейкім ліхам (злачынствы, няшчасці, войны і г. д.) - гэта толькі нейкія дробныя моманты ў гісторыі. Адсюль ў Гегеля і знакамітае выказванне: “ўсё рэальнае – разумна; ўсё разумнае – рэальна” г. зн, што ўсё тое што рэальна існуе ( ў тым ліку няшчасці, гора і г. д.) надзелена разумнасцю і наадварот усё разумнае існуе рэальна.

Уся сусветная гісторыя дзеліцца на тры асноўныя этапы:

1) усходняя (тыранічная) гісторыя -- тэза; тут чалавек яшчэ не ўсвядамляе, што толькі свабода здольна раскрываць ягоную сутнасць, і як вынік на Усходзе усе з’яўляюцца рабамі. Чалавек тут павінен толькі верыць і ні ў якім выпадку не разважаць.

2) антычная (класічная) гісторыя -- антытэза; тут толькі асобныя людзі ўсвядамляюць карыснасць свабоды, якая складае і раскрывае іх сутнасць, а тыя людзі, якія не ўсвядомілі гэтага, заставаліся рабамі, ў тым ліку і духоўнымі.

3) германская (еўрапейска - хрысціянская) гісторыя -- сінтэз; тут адбываецца усведамленне карыснасці свабоды асноўнай часткай людзей, яны жадаюць і адстойваюць яе. На ўзроўні сінтэза супярэчнасці паміж рабствам (усходняя гісторыя) і свабодай (антычная гісторыя) зліваюцца ў штосьці адзінае: хрысціянства разглядае любога чалавека не проста як раба, але выключна, як раба божага; а свабода існуе для чалавека, толькі як для грамадзяніна дзяржавы з яго акрэсленымі правамі і абавязкамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]