Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія сакрата(466--399 да н. Э.)

Сакрат – пачынальнік класічнай антычнай філасофіі. Ад яго спадчыны не засталося ніякіх пісьмовых твораў. Ён ўзгадваецца толькі ў філасофскіх трактатах ягонага вучня Платона у якіх ён выступае галоўным героем. Сакрат прынцыпова не прызнаваў пісьма як такога. Ён адзначаў, што слова напісанае-- гэта слова мёртвае і пагэтаму ісціну можна шукаць толькі праз слова жывое, слова агучанае. Асноўным прыёмам Сакрата быў метад "жывога дыялога"г.зн. што ісціну можна здабываць толькі праз жывое слова ў працэсе дыялогаў ці спрэчак са сваім суразмоўцам ці праз дыялог унутры "Я". Умежах канцэпцыі дыялагічнасці Сакрат прызнаваў што ёсць два метады для здабыцця ісціны: метад індукцыі--гэта пераход ад прыватных думак да агульнага; метад дэдукцыі --гэта пераход ад агульных думак да адзінкавага. Сакрат аддаваў перавагу дэдукцыі і ён ставіць пытанне, што азначаюць і адкуль бяруцца агульныя паняцці этычнага зместу, накшталт: дабро, абавязак, справядлівасць і г. д. Прызнаючы дэдукцыю ён сцвярджаў што не толькі этычныя, але і ўвогулле ўсе паняцці кшталту: энэргія, космас, геаметрыя, і г.д. прыродна прысутнічаюць ў чалавеку ў форме патэнцыі (магчымасці). Паводле Сакрата чалавека немагчыма чаму-небудзь навучыць, а можна ў яго толькі разбудзіць любыя здольнасці. Ён звяртае ўвагу, на тое, што калі б у чалавека ад нараджэння не былі б закладзены арыфметычныя паняцці, то навучыць яго арыфметычным дзеянням было б немагчыма. Гэтае правіла ўласціва і для агульных паняццяў з астраноміі, фізікі, тэхнікі, права, эстэтыкі і г. д. Дэдуктыўны метад Сакрата уключае ў сябе пяць момантаў, якія і раскрываюць механізм аджыўлення ў чалавека агульных паняццяў:

1)сумненне; галоўным тут выступае палажэнне Сакрата: "Я ведаю, што я нічога не ведаю" Гэта азначае, што ўсе веды асобнага чалавека ці ўсяго чалавецтва з’яўляюцца вельмі нязначнымі і мізэрнымі ў параўнанні з тым нязведаным і незразумелым, што ёсць ў прыродзе і ў чалавека.

2)іронія; Сакрат змушаў сваіх суразмоўцаў, ці самога сябе адказваць на самыя простыя пытанні і на іх рабіліся не меньш простыя адказы. Напрыклад, на пытанне, ці будзе маральным скрадаць чужое, суразмоўца без ваганняў адказвае адмоўна. Пасля удакладнення пытання, а ці маральна скрасці зброю ворага перад бітвай у суразмоўца напрошвалася выснова, што ў самым простым пытанні прысутнічае мноства глыбінных і складаных сэнсаў.

3)майеўтыка; у перакладзе азначае "павівальная бабка, павітуха". У выніку іроніі можа ўзнікаць новы адказ на пытанне, які адрозніваецца ад папярэдняга. А гэта ёсць нішто іншае, як нараджэнне новага паняцця, а значыць і з'яўленне новых ведаў, новай інфармацыі.

4)індукцыя; на гэтым ўзроўні новае паняцце павінна быць падмацавана адпаведнымі фактамі, якія павінны падцвердзіць ці наадварот адмовіць гэтыя новыя паняцці.

5)дэфініцыя; раскрывае праз паняцці сутнасць прадметаў і з'яваў. Гэта ёсць завяршальны этап у аджыўленні, ў нараджэнні паняццяў і новаму паняццю робіцца ёмкая, ўсеабдымная, але адначасова кароткая характарыстыка. Напрыклад, чалавек- гэта жывая істота…

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]