Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія зянона(490—420да н.Э.)

Філасофія Зянона прысвечана сістэмнаму асэнсаванню сутнасці руху, як фізічнай з'явы, а таксама руху думак і духоўных працэсаў. Ён ставіць пытанне ці можна выразіць рух пры дапамозе розума, г. зн.у паняццях. Філасофія Зянона носіць апарыйны характар. Апорыя--гэта тупіковасць ў лагічных разважаннях аб руху і немагчымасці даказаць ці абвергнуць існаванне руху ў рэальнасці. Зянонам створана некалькіх тысяч апорый, якія закранаюць праблемы логікі, матэматыкі, лінгвістыкі, фізікі. Да нашага часу дайшло іх некалькі дзесяткаў:

1) Дыхатомія. (у.пер.з ст.гр.-- дзяленне на дзве часткі). Умова гэтай апорыі наступная: з пункта А неабходна патрапіць ў пункт Б і Зянон сцвярджае, што лагічнымі сродкамі гэта зрабіць немагчыма. Дыхатомія прадугледжвае наступнае: калі рухацца па абмежаванай прамой, то "перад тым" як прайсці ўсю прамую, неабходна прайсці яе палову, але "перад тым" як прайсці гэтую палову трэба прайсці і яе палову.У выніку бясконцай магчымасці паўтараць "перад тым", дзяленне гэтай абмежаванай прамой будзе бясконцым. Калі рух асэнсоўваць рацыянальна, то узнікае парадокс: для таго каб рух існаваў, трэба каб быў пачатак гэтага руху. Дыхатомія сцвярджае: пачатак руху адсутнічае, а значыць рух, немагчымы і ён не існуе, так як з дадзенай кропкі немагчыма патрапіць ў любую бліжэйшую да яе кропку, так як яе фактычна няма. І ў сучасны момант у кантынуўме(адзінства прасторы і часу), прызнаецца, што немагчыма патрапіць ў суседнюю кропку так як паміж усімі кропкамі існуе безліч іншых кропак. З дыхатоміі, вынікае што не толькі ў адносінах да руху, але і ў іншых сферах прадметы і людзі набліжаюцца да нейкай мэты, але так ніколі і не здолеюць яе дасягнуць ( ісціны, безсмяротнасці і г. д.). З дыхатамічнасці ўзнікае тупіковасць большасці іншых апорый Зянона.

2) Ахілес і чарапаха. Па умове гэтай апорыі самае шпаркае ўзорам чаго з'яўляецца Ахілес, ніколі не зможа дагнаць самае павольнае, ўзорам чаго выступае чарапаха. Гэта абсурдна, але гэта ўкладваецца ў логіку рацыянальных разважанняў. Па ўмове апорыі спачатку стартуе чарапаха, а затым Ахілес. Агульным у іх з'яўляецца адзінаскіраванасць і мэта руху. Адметнасцю з'яўляецца тое, што чарапаха рухаецца да мэты незалежна ад Ахілеса, а ён рухаецца толькі ў залежнасці ад чарапахі і павінен паслядоўна перасякаць ўсе тыя кропкі.якія прайшла ўжо чарапаха. Паколькі Ахілес стартаваў пазней, то, тую невялічкую частку шляху якую чарапаха прайшла за гэты час, Ахілес не здолее пераадолець ніколі. Зянон выкарыстоўвае тут кропкавы падзел прасторы, разглядаючы кожную кропку як бязмежнасць, г.зн. што ў разважаннях кропка можа дзяліцца бясконца. Вось пагэтаму Ахілес, патрапіўшы ў адну кропку не можа пераадолець яе ў сілу ейнай бясконцасці. Выснова: для таго каб пераадолець абмежаваную адлегласць патрэбен бясконцы час, так як кожная кропка ёсць бязмежнасць. А калі гэта зрабіць немагчыма, то рух адсутнічае. Пераносячы разважанні Зянона з апорыі "Ахілес і чарапаха", на ўяўленні аб ўнутрыатамным руху, вынікае: калі ў атамах існуе бясконцая колькасць энэргетычных узроўнеў, значыць, электроны ніколі не змогуць пакінуць дадзены атам, то мае пэўны сэнс думка аб тым, што ўнутры атама рух таксама адсутнічае.

3)Ляцячая страла. Зянон ставіць пытанне, ці знаходзіцца страла выпушчаная жаўнерам (ваяром) у стане руху, ці ў стане пакою? У гэтай апорыі сцвярджаецца што ўсе прадметы, якія рухаюцца заўсёды знаходзяцца ў моманце "цяпер". У ім прадмет супадае са сваім месцам, а значыць не рухаецца. Складанасць гэтай апорыі ў тым, як пратлумачыць выхад нерухомага прадмета з аднаго моманта "цяпер" у іншае "цяпер". Зянон дае азначэнне, што рух ёсць нішто іншае як замена аднаго моманту "цяпер" на іншы момант "цяпер". Але ўявіць, адкуль прыходзіць новае "цяпер" і як у яго пераходзіць прадмет немагчыма. Значыць, страла не можа знаходзіцца у тым моманце "цяпер", які не існуе, г.зн. які яшчэ не наступіў, ці які ўжо мінуў. Пагэтаму страла у любы момант часу займае роўнае сваім памерам месца і знаходзіцца толькі ў рэальна існуючым "цяпер", супадаючы з ім і як вынік страла пакоіцца. А калі так, то з сумы пакояў рух ўзнікаць не можа, а значыць ён увогулле адсутнічае.

4) Стадый. Няхай на супрацьлеглых баках пляцоўкі знаходзяцца два бягуны, і ім патрэбен адзін атам (непадзельная адзінка) часу, каб дабегчы да другога боку пляцоўкі; і няхай абодва бягуны адначасова выбягаюць насустрач адзін другому з супрацьлеглых бакоў; тады пры сустрэчы іх пасярэдзіне пляцоўкі "атам часу" раздзеліцца на папалам, што супярэчыць зыходнаму дапушчэнню аб недзялімасці атама часу. Адсюль вынікае што рух немагчымы, калі дапусціць, што час яго працякання павінен быць бесперапынным.

Ва ўсіх апорыях Зянона не адмаўляецца рэальны рух, а тлумачыцца, што пачуццёвая фіксацыя руху і лагічны аналіз яго, даюць розныя малюнкі. Усё пытанне ў тым, як рацыянальна выразіць рух. З дапамогай логікі немагчыма “схапіць” змяненні, так як розум, раскладваючы працэс руху “прыпыняе” яго. Пагэтаму розум падказвае іньшую, чым пачуццёвы вопыт выснову: “Рух ёсць сума пакояў” г. зн., што рух немагчымы.

У цэлым, прыняўшы тэзу, якая падпадае пад абвяржэння, Зянон. выводзіў з яе дзве ўзаемавыключныя высновы, тым самым робячы гэтую тэзу ўнутрана супярэчлівай, лагічна невытрыманай і тэарэтычна невырашальнай, а гэта ёсць нішто іншае, як тупіковасць ў разважаннях. З аналізу руху Зянон не зрабіў катэгарычных высноваў, але ён падрыхтаваў аснову для зразумення шматлікіх супярэчнасцей: адзінкавага і множнага; цэлага і часткі; вечнага і часовага; пакоя і руху; бесперапыннага і перапыннага; формы і зместу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]