Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Глабалізацыя сацыяльных працэсаў.

Тэрмін глабалізацыя (лац.globus – зямны шар) – працэс універсалізацыі, станаўленне адзіных для ўсёй планеты структур, сувязей, адносін ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Першыя прыкметы глабалістыкі выяўляюцца ўжо ў 15–16ст. пад час Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Фундаментальная глабалізацыя заявіла аб сабе пад канец 19 –пач. 20ст., з завяршэннем эканамічнага падзелу свету. Узнікаць міжнародныя арганізацыі, форумы, кангрэсы і г. д. У 1847г. зладжана першая экскурсія, як бізнес. Адбываецца падзел сфер уплыву паміж моцнымі дзяржавамі і буйнымі манаполіямі, шматлікія войны ў тым ліку дзве сусветныя.

Шматаспектная глабалізацыя вядзе свой пачатак з 70-х гадоў ХХст. Яе характарыстыка:

а). эфект рэзананса, калі эканамічныя ўздымы ці спады пераносяцца з адной краіны ў другія.

б).узнікненне сусветных рынкаў, кошты на якіх робяцца абавязковымі для ўсіх вытворцаў.

в). інтэрнэт зрабіў свет замкнёным інфармацыйна, ў якім ёсць практычна ўсё, акрамя межаў.

Адначасова сусветны “адзіны дом” для ўсіх дзяржаваў і народаў уяўляе сабой супярэчлівы арганізм у сферы будучыні, эканамічнага развіцця, дабрабыту, прыродных рэсурсаў, карысных выкапняў. Выпрацаваліся два падыходы ў адносінах да глабалізацыі:

а).тэхнааптымізм ствараў ілюзію наконт развязвання любых зямных і нават касмічных праблем з дапамогай навукі і тэхнікі. Распрацоваюцца канцэпцыі “індустрыяльнага”, “постіндустрыяльнага”, “тэхнатроннага”,“інфармацыйнага”грамадства.

б).тэхнапесімізм звяртаў увагу на праблемы экалогіі, празмерны прырост народанасельніцтва, нераўнамернасць эканамічнага развіцця, энэргетычны і харчовы крызіс. Шмат хто з навукоўцаў і філосафаў выступілі супраць навукова – тэхнічнага прагрэса і бачылі ўсе беды ў бездушным сцыентызме (science—навука) – канцэпцыя, якая абсалютызуе ролю навукі ў жыцці грамадства. Узнікаюць ідэі, якія абгрунтоўвалі прынцып “анты-спажывання” з мэтай пераканаць “сярэдняга чалавека” задавальняцца малым, а фактычна кіравацца лозунгам Ж.Ж. Русо, “назад да прыроды”г. зн. замарозіць эканамічнае развіццё на дасягнутым узроўні.

Асноўныя глабальныя праблемы:

1).праблемы вайны і міра; экалагічныя праблемы; энэргетычныя і сыравінныя рэсурсы: ўзнаўляемыя і неўзнаўляемыя, барацьба за іх і прывязка да палітычнай сферы.

2).нераўнамернасць эканамічнага і гендарнага развіцця: “багатая поўнач”, “бедны поўдзень”; высокая нараджальнасць у паўднёвых народаў і дэпапуляцыя ў развітых, заходніх краінах.

3) пераход з пазіцый антропацэнтрызму ( чалавек у прыярытэце перад прыродай) на пазіцыі біясферацэнтрызма, які звяртае ўвагу на падтрыманні біясферы ў стане раўнавагі.

Усход – захад : філасофскі дыялог культур.

У прафесійным асяроддзі няма выразнага разумення што такое “цывілізацыя” і якія прыкметы ёй уласцівы. Паступова замацоўваецца адносна ўстойлівая дэфініцыя: цывілізацыя – выхад чалавека з прыроднага царства для свайго адносна аўтаномнага і рацыянальнага існавання. Вызначаны параметры аўтэнтычнасці і супрацьстаяння цывілізацыі і культуры: як цела з духам.

цывілізацыя інструментальна(хлеб, дабрабыт.); -- культура гуманістычна(мараль,свядомасць.);

цывілізацыя захапляе матэрыяльнай веліччу; --культура захапляе духоўнай сілай;

цывілізацыю разбурае мягкацеласць; -- культуру дэфармуе мяшчанства.

Існуюць дзве сацыяльныя мегасістэмы: Захад,Усход – гэта паняцці не геаграфічныя, а цывілізацыйна – тапалагічныя. Яны сімвалізуюць розныя напрамкі жыцця чалавецтва:

З А Х А Д: ліберальнасць. У С Х О Д: уладарнасць.

самаарганізаванасць. дырэктыўнасць.

дыферэнцыраванасць палі- сінкрэтычнасць палі -

тычнага і сацыяльнага. тычнага і сацыяльнага.

індывідуальнасць. калектыўнасць.

самадастатковасць. сервільнасць.

кансенсус. канфлікт.

індустрыяльнасць аграрнасць.

інтэнсіўнасць. экстэнсіўнасць.

дэцэнтралізацыя. цэнтралізацыя.

дэмакратыя. дэспатыя.

ініцыятыва. выкананне.

гарызантальнасць. вертыкальнасць.

эфектыўнасць. затратнасць.

актыўнасць. рэактыўнасць.

мабільнасць. інэрцыйнасць.

Усходняя ўлада перадаецца па спадчыне, а з ёй праз пасады прабіваецца доступ да ўласнасці ( ў заходняй традыцыі па спадчыне перадаецца толькі ўласнасць, але не ўлада). Правячыя пласты на усходзе дамінуюць ў эканоміцы; на захадзе эканоміка – справа толькі ўласнікаў. Абарона на Захадзе ад беззаконня – грамадзянская супольнасць, суд; на ўсходзе – карпарацыя., вельможная воля. На Усходзе крэпнуць вертыкальныя сувязі: абшчынныя, кланавыя,зямляцкія, а на Захадзе гарызантальныя – сувязі непадначаленых, а магчымых сацыяльных партнёраў, кааператараў, саюзнікаў, канкурэнтаў. На усходзе жадаюць моцнай улады, на захадзе правапрыменяльнай улады. Прычыны такога падзелу ў тым, што Усход фармаваўся на іншай,чым Захад аснове. Шматлікая працоўная сіла на алювіяльных землях (наносныя адлажэнні з глею, гліны, гравію) патрабавала працоўнай кааперацыі, а ў якасці прывадной шляі быў прыдатны толькі дэспатызм, цэнтралізм, абшчыннасць. Да 18ст. па тэмпах росту Усход не адставў ад Захаду; змянілася ўсё з развіццём машыннай індустрыі, якая сутыкнулася з усходняй кансерватыўнасцю і як вынік замацоўваецца там незаходні тып развіцця. Крытыкам Усходу быў французскі філосаф Мантэск’е(18)ст., а яго абаронцам Вальтэр.

В Ы С Н О В Ы:

1).цывілізацыі для чалавецта не ўніверсальныя.

2).цывілізацыі не адрозніваюцца па рэлігійнаму фактару.

3).асобныя рэгіянальныя цывілізацыі (Захад – Усход) пакідаюць пасля сябе сляды ў гісторыі. 4).некаторыя цывілізацыі( майя) паміраюць не ўплываючы на хаду агульналюдскага жыцця.

ФІЛАСОФІЯ ІНЖЫНЕРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Тэрмін інжынер(з франц.) – вынаходнік.Інжынерная дзейнасць – адносна самастойны працэс, які не зводзіцца ні да гістарыі тэхнікі, ні да гісторыі навукі, а ёсць квінтэсенцыі выкарыстання ключавых момантаў навукі і тэхнікі.

Змест тэхнічнай дзейнасці на ранніх этапах развіцця грамадства змянялася вельмі рэдка.

Узнікненне інжынернай дзейнасці звязана з узнікненнем мануфактуры і машыннай вытворчасці. Самыя раннія імправізаваныя інжынеры з’яўляюцца ў эпоху Адраджэння. Яны фарміраваліся ў асяроддзі навукоўцаў, якія звярталіся да тэхнікі, ці рамеснікаў – самавукаў, якія далучаліся да навукі. Першыя інжынеры – гэта адначасова мастакі, архітэктары, кансультанты па будаўніцтву, алхімікі, медыкі, якія вырошваючы тэхнічныя задачы звярталіся за дапамогай да матэматыкі і механікі.

У Новы час ўзнікалі новыя інжынерныя праблемы і знаходзіліся шляхі да іх развязвання. Адмаўленне большасці філосафаў Новага часу ад рэлігійных палажэнняў спрыяў абязбожванню навукі. Пагэтаму алхімія ператвараецца ў хімію, флагістыка ў хімічную тэрмадынаміку. Адкрыццё алхімікамі цеплародных магчымасцей вугалю заклала аснову для вынаходніцтва цеплародных машын ХVIIIст., ці паравых рухавікоў. У другой палавіне ХХст. інжынерыя падзялілася на: тэхналагічную, хімічную, электратэхнічную, біяінжынерную і іншыя.

Этапы станаўлення і развіцця інжынернай дзейнасці:

  1. даіндустрыяльны этап. У гэты час людзі ствараюць аруддзі працы на аснове спрытнасці рук, навыкаў, штодзённага вопыта. На гэтым этапе ўзнікае рамесніцтва. З узнікненнем машыннай вытворчасці, сама прафесія інжынера з часам ператвараецца ў масавую прафесію, ў якой узаемазлучаецца інжынерная і навуковая дзейнасць.

  2. на індустрыяльным этапе (на Захадзе) пачынае ўзнікаць культурная матрыца тэхнагеннай цывілізацыі. Назіраецца паступовая дыферэнцыацыя інжэнернай дзейнасці, якая прыводзіць да разрыву паміж вытворчасцю і спажываннем. Афармляецца памылковая думка, што задача інжынера толькі канструяваць тэхнічны аб’ект, а яго ўкараненне і функцыянавання на практыцы павінна рэалізоўвацца аўтаматычна.

  3. постіндустрыяльны этап адмаўляе жорсткую сувязь паміж тэхнікай і чалавекам. У якасці інжынернай дзейнасці выступаюць не толькі тэхнічныя прылады, механізмы, але і складаныя чалавека – машынныя сістэмы. У вялікіх тэхнічных сістэмах, цяжка кантраляваць за дзейнасцю працаўніка і якасцю ягонай працы. Пагэтаму задача інжынера заключаецца не толькі ў стварэнні тэхнічных сістэм, але і ў забяспячэнні іх функцыявання ў грамадстве і прыродзе.

Інжынер сённяшняга дня – гэта не той хто стварае артэфакты (штучныя аб’екты) , а той хто кіруе працэсам іх стварэння, хто плануе і праектуе складаную тэхнічную сістэму (канструктар), а таксама выконвае кантроль за яе эксплуатацыяй. Ужо з самага пачатку інжынерныя даследванні былі скіраваны на канкрэтызацыю тых ведаў якія існуюць і прызначаны для канкрэтнай практычнай дзейнасці. Напрыклад, элекратэхніку як сферу інжынернай дзейнасці (і галіну вытворчасці ) нельга атаясамліваць з тэарэтычнай электратэхнікай, так як яна мае дастаткова распрацаваны тэарэтычны ўзровень, напрыклад, тэорыю электрычных ланцугоў; у ёй развіты спецыфічныя тэарэтычныя прынцыпы, ствараюцца ідэальныя аб’екты, уводзяцца навуковыя законы.

Дзейнасць інжынера звязана з прыродным асяроддзем, з жыццёмграмадства і чалавека. Задача сучаснага інжынера гэта не простастварэнне тэхнічнай прылады, механізма, машыны.

У яго функцыі ўваходзіць і забяспячэнне іх нармальнага функцыявання ў грамадстве ( не толькі ў тэхнічным плане), зручнасць абслугоўвання, трапяткія адносіны да прыроды, эстэтычнага ўздзеяння на працаўнікоў вытвочасці.

Адмоўныя наступствы інжынернай дзейнасці:

Сучасны ўзровень развіцця інжынернай дзейнасці паказвае, ўто яна радыкальным чынам ператварае прыроду, грамадства і чалавека. Спараджаючы камфорт, яна адначасова выклікае непапраўчыя і трагічныя наступствы ў развіцці чалавецтва. Момант рызыкі ў сферы інжынернай дзейнасці мае працяглую гісторыю па часу супаставімую з гісторыяй чалавецтва. Асаблівы клопат выклікаюць рызыкі, звязаныя з вялікім зграмаджэннем людзей у сферы вытворчасці, на заводах, рудніках, капальнях і г. д.

Існуюць тры варыянты адзнакі рызыкі і небяспекі у інжынернай сферы: а) экалагічная сітуацыя - небяспечная, але кантралюецца (“ўсё пад кантролем”) пры ўмове ўнясення пэўных карэктур у інжынерную дзейнасць. б) сітуацыя- крызісная і выйшаўшая з – пад кантроля (неабходнасць радыкальных рэформ), але іх можна выправіць пры ўмове неадкладных мер. Тут лічыцца, што шлях развіцця інжынерыі ў бок стварэння кіруемага штучнага асяроддзя – наасферы. в) сучасная інжынерная дзейнасць па праектаванню і выкарыстанню тэхнікі выклікае трывогу: ў вайсковых мэтах уключаецца калязямная прастора і глыбінныя пласты сусветнага акіяна, што разбуральна уплывае на прыродныя і сацыяльныя працэсы, як асновы біясферы.

Спробы выйсця з крызіснага стану толькі за кошт паскарэння навукова – тэхнічнага прагрэса (НТП) будзе прыводзіць не да выратавання, а да поўнай тэхнізацыі прыроды, да непазбежнага ператварэння біясферы ў тэхнасферу, па – за якой немагчыма існаванне чалавека.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]